ЛЯВІ́ЦКІ (Аляксандр Андрэевіч) (23.11.1885, Масква — 4.7.1965),
расійскі кінааператар; заснавальнік рас. школы аператарскага мастацтва. Засл. дз. маст. Расіі (1946). З 1924 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1939 праф.). У кіно з 1910, да 1917 зняў каля 100 фільмаўмаст. (пераважна экранізацыі рус. класікі), дакументальных, хранікальных і навукова-папулярных. Удзельнічаў у стварэнні першых сав.маст.фільмаў: «Незвычайныя прыгоды містэра Веста ў краіне бальшавікоў» (1924) і «Прамень смерці» (1925), якія паклалі пачатак пошуку выяўл. дэталей, новаму вырашэнню кампазіцыі масавых сцэн. Сярод інш.фільмаў: «Маці» (1920), «Крыж і маўзер» (1925), «Сёмы спадарожнік» (1928) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фільмагра́фія
(ад фільм + -графія)
галіна ведаў, якая вывучае метады і прынцыпы апісання фільмаў у даведачных работах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
DEFA = Deutsche Filmaktiengesellschaft – Нямецкае акцыянернае таварыства па вытворчасці фільмаў «ДЭФА» (гіст. ГДР)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кінааўтама́т
(ад кіна- + аўтамат)
электронна-вылічальная ўстаноўка, якая дазваляе паказваць адзін з фільмаў па выбару большасці гледачоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АБА́С (Хаджа Ахмад) (7.6.1914, г. Паніпат, Індыя — 1987),
індыйскі кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік. Скончыў Алігархскі мусульманскі ун-т. Удзельнік стварэння Асацыяцыі нар. т-раў Індыі (1943). Пастаноўшчык маст.фільмаў «Незвычайнае здарэнне», «Іншаземец» (з рэж. В.Проніным, у сав. пракаце «Хаджэнне за тры моры»), «Дзве кроплі вады» і інш. Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Бессмяротная гісторыя доктара Котніса», «Бадзяга», «Пан 420» (абодва ў сааўт.), сац. раманаў «Заўтра належыць нам» (1945), «Крывавы шлях» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НГСТЭРСКІ ФІЛЬМ,
катэгорыя фільмаў пра арганізаваную злачыннасць. Узнік у канцы 1920-х г., калі ў ЗША, у эпоху «сухога закону», узніклі мафіёзныя сіндыкаты і тайная вытв-сць алкаголю. Выдуманыя і рэальныя злачынцы рабіліся героямі. У 1960-я г. сфарміравалася тэндэнцыя дэміфалагізацыі, а потым і бязлітаснага аналізу мафіі як «дзяржавы ў дзяржаве». Узнікла разнавіднасць гангстэрскіх фільмаў — паліцэйскі фільм, дзе ў якасці гал. героя выступаў прадстаўнік закону, які змагаецца са злачыннасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кінаальмана́х
(ад кіна- + альманах)
кінафільм, які складаецца з некалькіх самастойных фільмаў, аб’яднаных агульнай тэмай, адным жанрам і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КІНАТЭА́ТР,
будынак для паказу кінафільмаў, глядзельная зала якога абсталявана кінапраекцыйнай апаратурай, экранам, гучнагаварыцелямі. Першыя К. ўзніклі ў пач. 20 ст. (К. на Нолендорфплац у Берліне, 1910). У 1920-я г. К. будавалі ў розных арх. стылях, з традыц.тэатр. планіроўкай глядзельнай залы. Ствараліся і т. зв. суперкіно (на 4—5 тыс. гледачоў), з выкарыстаннем метал. канструкцый (у г. Стамфард, Вялікабрытанія, 1928). З 1930-х г. у Зах. Еўропе будавалі К. з залай на 1200—2200 гледачоў, спрошчаных арх. форм з утульнымі інтэр’ерамі. Сучасныя будынкі К. пераважна строгія па форме, пабудаваны на кантрасце глухіх кубічных аб’ёмаў і вял. замкнёных паверхняў гал. фасадаў; глухія сцены часта аздоблены мазаікай. Большасць К. абсталявана для паказу звычайных і шырокаэкранных фільмаў; універсальныя К. — для звычайных, шырокаэкранных і шырокафарматных са стэрэафанічным гукаўзнаўленнем. Для дэманстрацыі спец. відаў фільмаў існуюць К. стэрэафанічныя, панарамныя, кругарамныя, дзённага кіно і інш. Сярэдняя ўмяшчальнасць залаў сучасных К. 200—1000 месцаў. Ёсць К. з некалькімі заламі, дзе адначасова дэманструюцца розныя фільмы. У некаторых краінах пры бесперапынных паказах фільмаў гледачы могуць уваходзіць у залу і выходзіць у любы час. У Беларусі прыняты пасеансавы паказ фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
семіна́р, ‑а, м.
1. Практычныя заняткі студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе па якому‑н. спецыяльнаму прадмету, тэме; абмеркаванне студэнцкіх ці аспіранцкіх дакладаў. Семінары па літаратуры.
2. Групавыя заняткі, гурток для павышэння кваліфікацыі, ідэйна-палітычнага ўзроўню. Семінар прапагандыстаў. □ Быў семінар кінакрытыкаў. Мы глядзелі чатыры-пяць фільмаў у дзень.«Маладосць».
[Ад лац. seminarium — рассаднік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фестыва́ль, ‑ю, м.
Грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам якога‑н. віду мастацтва. Фестываль мастацкіх фільмаў. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі калгаснай самадзейнасці.Дуброўскі./уіран.ужыв.— Бабкі, бабкі!.. Цішэй там, фес[ты]валь устроілі.Пташнікаў.
[Фр. festival — урачыстасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)