горад, сталіца Удмурціі, у Расійскай Федэрацыі, на р. Іж, за 40 км ад сутокаў з р. Кама. 655 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (легкавыя аўтамабілі, матацыклы, станкі, электрапілы, паляўнічыя стрэльбы); чорная металургія, лёгкая і харчовая; вытв-сць мастацкіх вырабаў (дываны, дарожкі, хусткі і інш.). 4 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: рас. і удмурцкі драм., муз., лялек. Цырк. Філармонія. Музеі: краязнаўчы і выяўл. мастацтва. Арх. помнікі: Аляксандра-Неўскі сабор (1823), ампірныя пабудовы жалезаробнага з-да (1825), арсенал (1825). Засн. ў 1760 як жалезаробны з-д, вакол якога стварыўся пас. Іжэўскі Завод. З 1918 горад. У 1984—87 наз. Усцінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЫЗЫ́Л,
горад, сталіца Рэспублікі Тыва ў Рас. Федэрацыі, каля сутокаў рэк Вял. Енісей і М. Енісей, якія даюць пачатак Верхняму Енісею (р. Улуг-Хем). Канцавы пункт Усінскага тракту. Засн. ў 1914, да 1918 наз. Белацарск, да 1926 — Хем-Белдыр. 95,4 тыс.ж. (1996). Прыстань. Аэрапорт. З-д аўтаспецабсталявання, прадпрыемствы харч., лёгкай, дрэваапр., буд. матэрыялаў прам-сці. У раёне К. здабыча вугалю. Тывінскі НДІ мовы, гісторыі мовы і л-ры. Філіял Сіб. аддзялення Рас.АН. Пед.ін-т, філіялы краснаярскіх агр. ун-та і політэхн. ін-та. Муз.-драм. т-р.Філармонія. Краязнаўчы музей. У К. — геагр. цэнтр Азіі, на беразе р. Улуг-Хем — манумент «Цэнтр Азіі» (1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́Ў-НА-ДО́НЕ,
горад, цэнтр Растоўскай вобл., у Расіі. Засн. ў 1749 як мытня і порт. Нас. 1013 тыс.ж. (2000). Порт на р. Дон, за 46 км ад яе ўпадзення ў Азоўскае м.Трансп. вузел: 4 чыг. лініі, аэрапорт, 5 аўтастрад. Прам-сць: машынабудаванне (70% рас. выпуску збожжаўборачных камбайнаў), у т. л.с.-г. (ВА «Растсельмаш» і інш.), станкабуд., авіяц., эл.-тэхн., радыёэлектронная, хім., лёгкая (гарбарна-абутковая, тэкст., швейная і інш.), харчасмакавая (мясакамбінаты, вінны і кансервавы з-ды; тытунёвая), дрэваапрацоўчая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў, ф-ка клавішных інструментаў. 9 ВНУ, у т. л.Растоўскі дзяржаўны універсітэт, кансерваторыя. 4 тэатры. Філармонія. Цырк. Музеі: краязн., выяўл. мастацтваў. Сабор 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮМЕ́НЬ,
горад, цэнтр Цюменскай вобл. Расіі. Ц. — першы рас. горад у Сібіры, засн. ў 1586 каля руін тат.г. Чымгі-Тура (вядомы з 14 ст.). 500,2 тыс.ж. (2001). Чыг. вузел. Порт на р. Тура. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (судны, рухавікі, акумулятары, станкі, нафтаапаратура, буравое і геолага-разведачнае абсталяванне, мед. абсталяванне і інструменты), дрэваапр., хім.-фармацэўтычная, лёгкая (тэкст., абутковая, дывановая), харч. (мясная, малочная, рыбная); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ЦЭЦ. Ун-т, мед. акадэмія, 4 ін-ты. Тэатры: драм. і лялек. Філармонія. Цырк. Музеі: краязнаўчы (з 1879), геалогіі. нафты і газу, штаб-кватэра В.К.Блюхера, карцінная галерэя. Арх. помнікі: Троіцкі сабор (1709—15), Петрапаўлаўская царква (1755; цяпер Музей гісторыі горада) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ДГАШЧ (Bydgoszcz),
горад на Пн Польшчы. Адм. ц. Быдгашчцкага ваяв. 384,8 тыс.ж. (1992). Порт на р. Вісла і Быдгашчцкім канале. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Аэрапорт. Цэнтр машынабудавання (вытв-сцьтрансп. сродкаў, машын для горнай прам-сці, абсталявання для суднаў, цэм. і дрэваапр. прадпрыемстваў, электратэхнікі, станкоў). Хім. (вытв-сць пластмасаў, фарбавальнікаў і інш.), электронная, харч., дрэваапр., швейная, гумавая, папяровая, абутковая, керамічная, мэблевая, паліграф.прам-сць. Выраб кабелю, халадзільнікаў, веласіпедаў. 4 ВНУ. Музеі. 2 т-ры, філармонія. Арх. помнікі 15—19 ст.
Упершыню ўпамінаецца ў 1238 як умацаваная крэпасць ранняга сярэднявечча. У 1331—37 захоплены крыжакамі. У 1346 атрымаў тар. правы. У 15—16 ст. цэнтр гандлю збожжам і соллю, адзін з буйных гарадоў Польшчы. У 1772—1920 у складзе Прусіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАДА́Р,
горад у Расіі. цэнтр Краснадарскага краю, на правым беразе р. Кубань. Засн. ў 1793 як крэпасць, да 1920 наз. Екацярынадар. 650 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (рысаўборачныя камбайны, станкі, малагабарытныя аўтобусы, с.-г. машыны, кампрэсары. радыё- і эл.-вымяральныя прылады, рачныя судны і інш.), нафтаперапр., хім. (пластмасавыя, гумава-тэхн. і хім. вырабы), буд. матэрыялаў, лёгкая (камвольна-суконная, баваўняная, гарбарная, трыкат., швейная), харчасмакавая, дрэваапр. (мэбля і інш.), фарфора-фаянсавая, мікрабіялагічная. НДІ. 6 ВНУ, у т. л. 2 ун-ты. 3 т-ры (драм., аперэты, лялек). Філармонія. Цырк. Музеі: маст., гіст.-археал. музей-запаведнік.
Літ.:
Бардадым В.П. Этюды о прошлом и настоящем Краснодара. Краснодар, 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́МСК,
горад, цэнтр Томскай вобл. Расіі, порт на р. Том. Засн. ў 1604. 482 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (ВА «Сібкабель», «Сібэлектраматор»; з-ды: эл.мех., электралямпавы, радыётэхн., прыладабуд.; вытв-сць падшыпнікаў, рэжучых інструментаў), хім. (з-ды: гумавага абутку, хім.-фармацэўтычны), дрэваапр. (ф-кі: мэблевая, алоўкавая, запалкавая), харчовая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Навук. цэнтр Сіб.аддз. Расійскай АН. 6 ВНУ, у т. л. 2 ун-ты. 3 тэатры. Філармонія. Музеі: краязн., маст., Томскага ун-та. Барочная Уваскрэсенская царква (1789—1807), Гасціны двор (18 ст.), забудова цэнтра ў стылі класіцызму пач. 19 ст. У 1927—28 навуч.г. ў Т. існавала Бел. студэнцкая зямляцтва. У гады Вял.Айч. вайны ў Т. знаходзіўся ў эвакуацыі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНА-ГУ́РА (Zielona Góra),
горад на З Польшчы. Адм. ц. Зеленагурскага ваяв. 116 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць таварных вагонаў, тэкст. машын, электравымяральнай апаратуры), тэкст., харч., мэблевая. Інжынерны і пед. ін-ты. Тэатр.Філармонія. Гіст. музей. Маст. галерэя. Арх. помнікі 15—17 ст.: познагатычны касцёл (1372—94), фрагменты муроў і бастыёнаў.
У 13 ст. ўмацаванае пасяленне на скрыжаванні гандл. шляхоў. Гар. правы з 1323 (ням. назва Грунберг). З 1331 васал Чэхіі. З 1490 належала польск. каралям. З 1506 у складзе Чэхіі. У 15—16 ст. хутка развівалася эканоміка горада (сукнаробства, вінаградарства, выраб він), існавалі манетны двор і водаправод. З 1742 у складзе прускай дзяржавы, вялася планамерная германізацыя. У 19 ст. развівалася вінаробства, выраб шэрсці, існавала вагонная ф-ка. З 1945 у складзе Польшчы пад сучаснай назвай, з 1950 цэнтр ваяводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭБАКСА́РЫ (чувашскае Шупашкар),
горад, сталіца Чувашыі, у Рас. Федэрацыі, на правым беразе р. Волга. 461,2 тыс.ж. (2001). Рачны порт, чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (трактары, ткацкія станкі, электрапрылады і апараты, кабель і інш.), лёгкая (тэкст., швейная, трыкат.), харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ГЭС. Чувашская АН, Чувашская нац. акадэмія. 3 ВНУ, у іх ліку ун-т. 5 тэатраў. Філармонія. Музеі: маст., краязнаўчы (філіял — В.І.Чапаева, які нарадзіўся ў в. Будайкі, цяпер у межах горада) літаратурны. Арх. помнікі: Увядзенскі сабор (1651), дом Зелейшчыкава (1697), Троіцкі манастыр (17 ст.), цэрквы Уваскрэсення і Міхайла-Архангельская (1702), Успення (1763).
Упершыню ўпамінаецца ў 1469. З 1555 крэпасць Маскоўскай дзяржавы, заселеная стральцамі. У канцы 17—18 ст.гандл. цэнтр Паволжа (соль, хлеб, футра, гарбарная сыравіна, мёд). З 1708 у складзе Казанскай губ., з 1781 павятовы горад. З 1920 цэнтр Чувашскай аўт. вобласці, з 1925 сталіца Чувашыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЙАШКАР-АЛА,
горад у Расійскай Федэрацыі, сталіца Марый Эл Рэспублікі, на р. Малага Какштага (левы прыток Волгі). 251 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (паўправадніковыя прылады, гандл. халадзільнае абсталяванне, інструменты і інш.), лёгкая, дрэваапр., харч., вытв-сць вітамінаў. 3 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: муз.-драм., рус. драмы, лялек. Філармонія. Планетарый. Краязн. музей, Дом-музей марыйскага кампазітара І.С.Палантая (Ключнікава). Царква Ушэсця (1756), мураваныя і драўляныя дамы 19 ст. аздобленыя разьбой.
Засн. як крэпасць у 1584 пасля далучэння марыйскіх зямель да Расіі. Першапачаткова вядома пад назвай Какшажск, пазней — Какшацкі гарадок. З 1708 у складзе Казанскай губ., з 1781 — павятовы горад. Улетку 1918 цэнтр антыбальшавіцкага паўстання эсэраў. Да 1919 наз. Царовакакшайск, у 1919—27 — Чырвонакакшайск, з 1927 — Й.А. (марыйск. — Чырвоны горад), у 1936—90 — сталіца Марыйскай АССР.
Літ.:
Йошкар-Ола: Очерки о столице Марийской республики. Йошкар-Ола, 1984;
Андреянов А.А. Город Царевококшанск: страницы истории (конец XVI — нач. XVIII в.). Йошкар-Ола 1991.