У спорце — падманны рух, фальшывы выпад. Фінты, яны добрыя ў футболе, а не ў сур’ёзнай літаратурнай працы.«Звязда».
•••
Выкінуць фінт — зрабіць што‑н. хітрае, нечаканае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЕЛЯЗЕ́Й (Віктар Адамавіч) (8.6.1881, Мінск — пасля 1951),
удзельнік бел.нац. руху пач. 20 ст. З 1903 адзін з кіраўнікоў арг-цыі Бел.сацыяліст. грамады (БСГ) у Мінску (парт.псеўд. Кузьма), на яго кватэры адбыўся 2-і з’езд БСГ (студз. 1906). Працаваў бібліятэкарам б-кі імя Пушкіна. У пач. 1908 арыштаваны, пры вобысках знойдзены нелегальная л-ра, фальшывы пашпарт, пячатка БСГ. У кастр. 1909 засуджаны Віленскай суд. палатай і ў студз. 1910 сасланы ў Кірэенскі пав. Іркуцкай губ. З Сібіры дасылаў лісты ў «Нашу ніву». У 1920-я г. працаваў у Інбелкульце. У 1926 на пасяджэнні секцыі рэв. руху выступіў з дакладам «Утварэнне і праца БСГ». У 1951 жыў у Ратамцы пад Мінскам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
grúndfalscha па сваёй су́тнасці фальшы́вы; няпра́вільны, няслу́шны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
фінт
(ням. Finte, іт. fïnta)
падманны рух, фальшывы выпад (у спорце);
выкінуць ф. — зрабіць што-н. хітрае, нечаканае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
fałszywy
1.фальшывы, падроблены;
2. памылковы, няправільны;
fałszywy trop — фальшывы (няправільны) след;
3. няшчыры, крывадушны;
fałszywy świadek — ілжэсведка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
падро́блены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад падрабіць 1.
2.узнач.прым. Які з’яўляецца падробкай (у 2 знач.); несапраўдны, фальшывы. Падробленыя дакументы. □ Падробленай шчырасцю гаспадыня вымагае тое, чаго не дасягнула падманам і хлуснёй.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальшы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы; Рмн. ‑шывак; ж.
Разм.Фальшывы, падложны дакумент. Я кінуў вокам на назву аднаго артыкула, другога, і мне ўсё стала зразумела. Гэта не савецкая газета, а лыкам шытая нямецкая фальшыўка!С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)