Are you actually going to Belarus? — Ці вы напра́ўду е́дзеце ў Белару́сь?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АБА́Т [лац. abbas (abbatis) ад грэч. abba бацька],
настаяцель каталіцкага манастыра — абацтва (настаяцельніца — абатыса). Першапачаткова паводле статута выбіраўся манахамі і зацвярджаўся епіскапам, фактычна назначаўся свецкімі магнатамі. У больш агульным значэнні — свяшчэннаслужыцель у каталіцкай царкве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Збанітава́ць ’зняважыць, аблаяць’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел.банитовати ’выганяць’, ст.-польск.banitować ’тс’ (Булыка, Запазыч., 36); прэфіксацыя з‑ (< *jьz‑) фактычна паўтарае ўжо наяўную ў корані семантыку. Польск.banita ’выгнанец’ < с.-лац.bannitus ’прыгавораны на выгнанне’ (SWO, 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГА́РАЛЬД II (Harold II; ? — 14.10.1066),
апошні англасаксонскі кароль Англіі (студз.—кастр. 1066). Фактычна правіў краінай з 1053. Выбраны каралём 6.1.1066. 25.9 1066 разбіў войскі нарв. караля Гаральда III. Загінуў у бітве з нарманамі пад Гастынгсам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЕ СЕ́РБСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1804—13,
нацыянальна-вызваленчае і антыфеад. паўстанне сербаў пад кіраўніцтвам Карагеоргія супраць тур. прыгнёту. У час паўстання фактычна адноўлена сербская нац. дзяржаўнасць. Задушана туркамі. Больш падрабязна гл. ў арт.Сербскія паўстанні пачатку 19 стагоддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тво́рны ў выразе: творны склон ’Instrumentalis’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.). Калька рус.твори́тельный (падеж) ’тс’: вынік “суфіксальнай дывергенцыі” з заменай суф. ‑тель суф. ‑ны, гл. Бідэр у Прыгодзічы, Герман Бідэр як даследчык беларускай мовы. Мінск, 2007, 45; фактычна — частковага калькавання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАЭФІЦЫЕ́НТ ЗМЕ́ННАСЦІ ПРАЦО́ЎНАЙ СІ́ЛЫ,
паказчык, які характарызуе сярэдняе штодзённае выкарыстанне аднаго фактычна занятага працоўнага месца. Разлічваецца як адносіны чалавека-дзён, адпрацаваных ва ўсіх зменах да іх колькасці, адпрацаваных за той жа перыяд у найб. загружаную змену.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРЫ́ЛЛЯ (ісп. camarilla ад camara палата, двор манарха),
група прыдворных, якая ўплывае сваімі інтрыгамі на дзярж. справы ў карыслівых мэтах. Тэрмін стаў ужывацца ў часы праўлення ісп. караля Фердынанда VII [1808, 1814—33], калі прыбліжаныя фактычна кіравалі краінай. З часам стаў устойлівым выразам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сатэлі́т, ‑а, М ‑ліце, м.
1. У Старажытным Рыме — узброены найміт, які суправаджаў свайго гаспадара.
2.перан. Паслугач, выканаўца чужой волі. // Дзяржава або ўрад, фармальна незалежныя, а фактычна падпарадкаваныя іншай, больш моцнай імперыялістычнай дзяржаве. Сатэліты імперыялізму.
3. У астраноміі — спадарожнік планеты. Месяц — сатэліт Зямлі.
4.Спец. У планетарных механізмах — шасцярня, якая круціцца разам з воссю вакол цэнтральнага кола накшталт спадарожніка планеты.
[Ад лац. satelles, satellitis — спадарожнік; паплечнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падпісана 30 вер. ў Мюнхене брыт. прэм’ер-міністрам Н.Чэмберленам і А.Гітлерам адразу пасля заключэння Мюнхенскага пагаднення 1938. Фактычна ўзмацніла пазіцыі фаш. Германіі, давала ёй поўную свабоду дзеянняў, чым садзейнічала развязванню 2-й сусв. вайны.