Сурдула́к ’нелюдзімы чалавек’, сурдула́чыцца ’ухіляцца ад людзей’ (Яўс.). Няясна. Відаць, да сурдо́лле, гл. сурада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
parry [ˈpæri] v.
1. адбіва́ць (удар, нападзенне)
2. пары́раваць;
parry a question ухіля́цца ад адка́зу на пыта́нне
3. ухіля́цца, адчэ́плівацца, адкру́чвацца (ад чаго-н.); пазбяга́ць (чаго-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
лайда́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Разм. неадабр. Бяздзейнічаць, лодарнічаць; ухіляцца ад работы, ад абавязкаў. Пакуль дзяўблі камень, працавалі нехаця, асабліва лайдачылі Муха і Фрыд. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
migać się
незак. разм. выкручвацца, ухіляцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
uchylać się
незак.
1. ухіляцца;
uchylać się od odpowiedzalności — ухіляцца ад адказнасці;
uchylać się od obowiązku służby wojskowej — ухіляцца ад вайсковай службы;
2. прыадчыняцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
агіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Ухіляцца ад непасрэднага ўдзелу ў працы; туляцца, гультаяваць. Усе працуюць старанна, ніхто не агінаецца. Чарнышэвіч. — Раз! Два! Узялі! — чуваць голас Марынчука. Хто пяўся з усяе сілы, а хто агінаўся, а каму проста нельга было даступіцца. С. Александровіч. // Ухіляцца ад адказу, гутаркі, кампаніі і пад. Дзверы на работу замкнуты, падтрымкі няма, кожны агінаецца пры сустрэчы, каб і самому не падпасці пад падазрэнне. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лазікава́ць ’ленавацца, ухіляцца ад работы’ (карэліц., Нар. сл.) запазычана з польск. łazikować ’бадзяцца; занядбаць, пакінуць работу’. Да лазін (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
deviate [ˈdi:vieɪt] v. (from) адхіля́цца; ухіля́цца;
deviate from the route адхіля́цца ад маршру́ту
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
«Я́МАЧКІ»,
бел. нар. гульня. Для гульні патрэбны тэнісны мяч і 15—20 каменьчыкаў. Кожны ўдзельнік капае па прамой лініі ямачку глыбінёй 2,5—3 см і дыяметрам 3,5—4 см на адлегласці паміж ямачкамі 20—25 см. Затым выбіраецца «каток», які становіцца каля крайняй ямкі, астатнія гульцы — каля іншых. «Каток» коціць мяч, і, калі ён трапляе ў ямку, усе ўцякаюць, а гаспадар ямкі хапае мяч і гаворыць: «Стоп!» Усе спыняюцца, і ён кідае мяч у аднаго з гульцоў. Калі пападзе, кладзе ў яго ямку каменьчык, калі прамахнецца — кладзе каменьчык у сваю ямку. Гульцы могуць ухіляцца ад мяча, але пры гэтым не павінны сыходзіць са свайго месца. Затым «каток» коціць мяч ізноў. Ямка, у якую будзе пакладзена 3 каменьчыкі, закопваецца, і яе гаспадар выбывае з гульні. Калі мяч не закоціцца ні ў адну ямку, каменьчык кладзецца ў ямку «катка». Гульня заканчваецца, калі застаецца адзін гулец ці «каток», у ямцы якога знаходзіцца не больш за 2 каменьчыкі. Наступным «катком» становіцца гаспадар бліжэйшай ямкі.
Я.Р.Вількін.
т. 18, кн. 1, с. 266
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wymigiwać się
незак. разм. выкручвацца, увільваць, ухіляцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)