грамавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да грому (у 1 знач.). Раз-пораз успыхвалі сіняватыя маланкі і перакочваліся з канца ў канец грамавыя ўдары. Лынькоў.

2. Вельмі моцны, аглушальны. Грамавы голас. Грамавое «ура».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ава́цыя, ‑і, ж.

Калектыўнае выказванне працяглымі воплескамі, радаснымі воклічамі (звычайна на тэатральных пастаноўках, мітынгах) адабрэння чаго‑н., захаплення чым‑н. Гучнай авацыяй і крыкам «ура» пакрылася прамова камандзіра. Каваль. Грыміць авацыя у зале — Нібы прыбой магутны б’е. Гілевіч.

[Лац. ovatio — радасць, весялосць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіп-хо́п

(англ. hip hop, ад hip = ура + hop = скачок)

музычны стыль эстраднай музыкі з дынамічнай танцавальнай мелодыяй.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

уці́ск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уціскаць ​2.

2. Грубае абмежаванне ў правах каго‑н.; прыгнёт. Сацыяльны ўціск. Каланіяльны ўціск. □ Улады ішлі з уціскам новым, Адно, што ведалі — караць. Забраў апошнюю карову Той прыстаў, што крычаў: ура! Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Lebehch

n -s, - i -s тост; ура́!

ein ~ sprchen* — гавары́ць тост [здра́віцу]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тысячагало́сы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з тысячы, мноства галасоў; які ўтвараецца тысячам, мноствам галасоў. Тысячагалосае «ура» перарвала яго прамову. Шамякін. / у вобразным ужыв. Белагрывыя хвалі з разгону кідаюцца на бераг, разбіваюцца аб камень, заліваюць яго сваімі салёнымі пырскамі, аглушаюць тысячагалосым гоманам і шумам. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачу́ра, пычура ’невялікая выемка ў печы’ (ганц., Сл. Брэс.). Укр. пічу́рка, рус. печу́рка ’ніша ў печы’, польск. pieczura ’тс’, ’ямка ля коміна для попелу і вуголля’, якое, відаць, з усх.-слав. печура, утворанага ад печ (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ура (< прасл. ‑ura). Пачатковае па‑ замест пе‑ (ці пі‑) — вынік ацвярдзення губных перад e(< Je, е).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грымо́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які стварае гром, грымоты; з грымотамі. Грымотны молат. □ Над пажатым полем і яшчэ непрыбраным лугам пацягнуліся грымотныя хмары. Колас.

2. Моцны, аглушальны. Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам. Якімовіч. І спалохаўся вораг, І ўцёк, Не крануўшы дзяцей, І забыў пра намеры, Грымотнае ўчуўшы Ура. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АМАРЫ́ТЫ,

амарэі, амуру, галіна семіцкіх народаў, якія ў старажытнасці насялялі Сірыйскі стэп ад Палесціны да Персідскага зал. У канцы 3-га тыс. да н.э. разбурылі шумерскую цывілізацыю Ура і каля 1894 да н.э. заснавалі Старававілонскую дзяржаву. Асеўшы ў Месапатаміі, у 18—17 ст. да н.э. асіміляваліся з мясц. насельніцтвам, у Сірыі і Палесціне ў 15—10 ст. да н.э. зліліся з ханаанеямі. У 1-м тыс. да н.э. Сірыя наз. Амуру.

т. 1, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Танцюры́стка ’танцорка’ (Мат. Гом.), танцюрі́ст ’танцор’ (кам., ЖНС). Параўн. укр. танцю́ристка, танцюри́ст ’хто добра танцуе’, што паводле ЕСУМ (5, 516), вытворныя ад танцю́ра ’тс’, адкуль і назва грыбоў танцю́рка ’мухамор’, што адлюстроўвае іх знешні выгляд (на доўгай тонкай ножцы), параўн. папярэднія словы, гл. Арэальныя ўтварэнні, звязаныя з украінскай мовай, паколькі для беларускай мовы ўтварэнні на ура (‑юра) і -іст (‑ыст) для характарыстыкі асоб нехарактэрны, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 70; Саевіч, Derywacja, 401, 409.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)