караге́н
(англ. carrageen)
прамысловая назва некалькіх відаў марскіх чырвоных водарасцяў выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай, папяровай, харчовай прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
каме́дзь
(гр. kommidion)
густы клейкі сок некаторых дрэў, які выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці, медыцыне і як канцылярскі клей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кенды́р
(тур. kendir = каноплі)
травяністая расліна сям. барвенкавых, пашыраная пераважна ў субтропіках, валакно якой выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трага́нт
(п.-лац. tragantum, ад гр. tragakantha = трагакант)
засохлы сок трагаканту, выкарыстоўваецца ў фармацэўтычнай, папяровай, тэкстыльнай, скураной прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДАМА́ШНЯЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
вытворчасць у сял. гаспадарцы прадуктаў для асабістага карыстання, якія вырабляюцца з сыравіны, што здабываецца ў гэтай жа гаспадарцы. У большасці народаў узнікла ў эпоху першабытнаабшчыннага ладу з фарміраваннем асн. галін вытв. дзейнасці — земляробства і жывёлагадоўлі. Развіццё залежала ад мясц. умоў і наяўнай сыравіны. Найб. раннія і універсальныя віды Д.п. — апрацоўка і выраб скуры, лямцу, дрэва, кары, вяровак, віццё кошыкаў, сетак, пасудзін з сцёблаў, валасоў, валакна і інш. сыравіны стала пачаткам развіцця тэкстыльнай прам-сці. Пляценне з валакна дало пачатак прадзенню, потым ткацтву. Вялікае гасп. значэнне мела ганчарства. Д.п. была састаўной часткай эканомікі дакапіталіст. спосабаў вытв-сці. Злучэнне сял. промыслаў з патрыярхальным натуральным земляробствам было тыповым для сярэдневякоўя. У эпоху развітога феадалізму Д.п. перарасла ў рамяство. У сучасных умовах Д.п. захавалася ў некат. раёнах Афрыкі, Цэйлона, Індыі, Лацінскай Амерыкі і інш. На тэр. Беларусі сустракаецца ў выглядзе нар. промыслаў.
т. 6, с. 27
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВАЯ КААПЕРА́ЦЫЯ,
добраахвотнае аб’яднанне дробных таваравытворцаў у прамысл. каап. арцелі. Існавала ў СССР у 1921—60. Мела на мэце садзейнічаць далучэнню саматужнікаў і рамеснікаў да гасп. буд-ва, павелічэнню выпуску тавараў шырокага ўжытку. развіццю нар. маст. промыслаў, павышэнню матэрыяльнага і культ. ўзроўню членаў арцелей. Гасп. дзейнасць П.к. будавалася на аснове статута. Арцелі аб’ядноўваліся ў каап. прамысл. саюзы паводле вытв. і тэр. прынцыпу ў горадзе, вобласці, краі, рэспубліцы, падпарадкоўваліся Цэнтр. савету прамысл. кааперацыі СССР (Цэнтрапрамсавет). Выпускалі будматэрыялы, мэблю, абутак, мелі прадпрыемствы тэкстыльнай, трыкатажнай, галантарэйнай, харч. вытв-сці, нар. маст. промыслаў, па здабычы і нарыхтоўцы мясц. відаў паліва і інш. На Беларусі арганізац. і кіруючым цэнтрам прамысл. каап. арцелей быў Белсаматужпрамсавет (з 1938 — Белпрамсавет). У 1950 у сістэме П.к. было 4270 прадпрыемстваў, на якіх працавала 51 тыс. чал. П.к. скасавана пастановай ЦК КПСС і СМ СССР ад 20.6.1960, яе прадпрыемствы сталі дзярж. формай уласнасці і перададзены ў сістэму мін-ва мясц. прам-сці.
т. 13, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сафрані́н
(ад ар. za farān = шафран)
фарбавальнік чырвона-фіялетавага колеру, які вызначаецца вялікай устойлівасцю; выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай і папяровай прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
метылвіяле́т
(ад метыл + фр. violet = фіялетавы)
арганічны фарбавальнік, крышталічны парашок з зялёным металічным бляскам; выкарыстоўваецца ў паліграфічнай, тэкстыльнай і інш. прамысловасцях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
храма́ты
(ад гр. chroma, -atos = колер, фарба)
солі хромавай кіслаты, афарбаваныя ў жоўты колер; выкарыстоўваюцца пераважна ў тэкстыльнай і скураной прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
меламі́н
(ад гр. melas = чорны + аміны)
арганічнае злучэнне гетэрацыклічнага рада, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца ў вытворчасці пластмас, лакаў, клеяў, у тэкстыльнай прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)