[30.3.1432, г. Эдырне, Турцыя — 3.4 (альбо 3.5). 1481],
турэцкі султан [1444; 1451—81]. Ажыццяўляў шырокую заваёўніцкую палітыку. 28.5.1453 захапіў Канстанцінопаль (з гэтага часу наз. Стамбул), спыніўшы існаванне Візант. імперыі. Заваяваў Сербію (1459), Марэю (1460), Трапезундскую імперыю (1461), Боснію (1463), в-аў Эўбея (1471), Албанію (1479), падпарадкаваў Крымскае ханства (1475). Пры ім складзены першы збор законаў Асманскай імперыі. Падтрымліваў развіццё гарадоў, будаўніцтва і мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́Н, Каджа Мімар Сінан (1489 ці 1490, г. Кайсеры, Турцыя — 1588),
турэцкі архітэктар і інжынер. З 1538 гал. архітэктар султана Сулеймана I Кануні. Творча пераасэнсоўваў канстр.-маст. вопыт візант. дойлідства. Узводзіў велічныя цэнтрычныя купальныя мячэці з інтэр’ерамі, аздобленымі керамічнымі пліткамі (Шахзадэ, 1548, Сулеймана I, 1550—57, у г. Стамбул; Джума-Джамі, 1552, у г. Еўпаторыя, Рэспубліка Крым, і інш.), маўзалеі, палацы, масты, умацаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМЫ́К КЕМА́ЛЬ (Namik Kemal; 21.12.1840, г. Тэкірдаг, Турцыя — 2.11.1888),
турэцкі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў т-ва«Новыя асманы». Сваімі публіцыст. творамі і перакладамі на тур. мову прац.еўрап. ліберальных аўтараў спрыяў пашырэнню ў Асманскай імперыі канстытуцыйных ідэй. У 1876 разам з Мідхат-пашой напісаў першую тур. канстытуцыю. Пасля паражэння рэфарматараў сасланы на в-аў Хіяс, дзе і памёр.
Літ.:
Стамбулов В.И. Намык Кемаль. М., 1935;
Петросян Ю.А. «Новые Османы» и борьба за конституцию 1876 в Турции. М., 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХМУ́Д II (Mahmut; 20.7.1784, Стамбул — 1.7.1839),
турэцкі султан [1808—39]. Узведзены на прастол у выніку дварцовага перавароту. З сярэдзіны 1820-х г. правёў шэраг рэформ, накіраваных на стварэнне цэнтралізаванага дзярж. апарату і ліквідацыю феад. раздробленасці. Знішчыў корпус янычараў (1826), пазбавіў губернатараў права мець уласнае войска (1836—39), адкрыў шэраг свецкіх школ і вучылішчаў. Пры М. II Асманская імперыя пацярпела паражэнні ў войнах з Расіяй (1806—12 і 1828—29), вымушана была прызнаць незалежнасць Грэцыі і аўтаномію Сербіі (1830), вяла няўдалыя войны супраць Мухамеда Алі (1831—33 і 1839).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІ́З НЕСІ́Н (Aziz Nesin; сапр.Нусрэт Махмуд; н. 20.12.1915, г. Стамбул),
турэцкі пісьменнік. Заснавальнік жанру паліт. сатыры ў тур. л-ры. Аўтар зб-каў апавяданняў «Слон па мянушцы Хамдзі» (1955), «Вар’яты на волі» (1957), «Няхай жыве Айчына» (1975), «Вітаю цябе, маё сямідзесяцігоддзе» (1984), раманаў «Кароль футбола» (1957), «Зюбюк» (1961), зб. казак «У некаторым царстве» (1958), п’ес з філас.-этычнай праблематыкай «Ідзіце сюды!» (1962), «Дуэт адной жанчыны» (1979) і інш. Творы адметныя вострай сац.-паліт. праблематыкай; спалучаюць іншасказанні, супастаўленні, камічнае пераасэнсаванне з гіпербалізацыяй і гратэскам. Шырокую вядомасць набыў пасля прысуджэння італьян.літ. прэміі «Залатая пальмавая галіна» (1956, 1957).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХГАДО́ВЫЯ РАСЛІ́НЫ, двухлетнікі,
травяністыя расліны з жыццёвым цыклам (ад насення да насення) на працягу 2 гадоў. Каля 50 тыс. відаў з розных сістэм. груп. Пашыраны па ўсім зямным шары, асабліва ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі больш за 60 відаў. Да Д.р. належыць большасць агароднінных (цыбуля, морква, буракі, капуста і інш.), лекавыя (баркун, наперстаўка, пакрывец, блёкат і інш.), дэкар. (браткі, гваздзік турэцкі, званочак сярэдні, незабудка альпійская і інш.) віды.
У 1-ы год Д.р. развіваюць падземную і надземную вегетатыўныя часткі (корань, цыбуліну, караняплод, сцёблы, лісце), на 2-і ўтвараюць (за кошт назапашаных пажыўных рэчываў) прадаўгаваты парастак з кветкамі, цвітуць, пладаносяць і адміраюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКА (Антон) (1746 ?, г. Слуцк Мінскай вобл. — ?),
бел. танцоўшчык і балетмайстар. З 1756 вучыўся ў Слуцкай балетнай школе Г.Ф.Радзівіла (у А.Пуціні і Л.Дзюпрэ), быў салістам мясц. трупы. З 1760 працаваў у прыдворным т-ры Радзівілаў у Нясвіжы (з 1779 педагог балетнай школы і балетмайстар). У 1780 пасланы К.С.Радзівілам у Італію (Рым, Венецыя) і Аўстрыю (Вена) для азнаямлення з іх балетным мастацтвам. Пасля вяртання — вядучы балетмайстар (упамінаецца ў дакументах за 1782—87). Разам з Г.Петынеці рыхтаваў пастаноўку балетаў «Рустыка» (1778), «Турэцкі балет», «Арфей у пекле» на лібрэта Ф.Каселі і «Пігмаліён» паводле «Метамарфоз» Авідзія (1784). Працаваў у Нясвіжы з дачкой-балерынай да роспуску балета ў 1790.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІДХА́Т-ПАША́ ((Midhat Paşa) Ахмет) (18.10.1822, Стамбул — 10.4.1883, па інш. звестках 7 альбо 8.5.1884),
турэцкідзярж. дзеяч. Ген.-губернатар Дунайскага (1864—68) і Багдадскага (1869—72) вілаетаў, праводзіў рэформы з мэтай пераадолення эканам., паліт. і культ. адсталасці Асманскай імперыі пры захаванні тур. панавання над падняволенымі народамі. Вял. візір у 1872 і 1876—77. У маі 1876 удзельнічаў у звяржэнні султана Абдул-Азіза. Супрацоўнічаў з «Новымі асманамі», распрацаваў сумесна з Намык Кемалем першую тур. канстытуцыю (прынята 23.12.1876). У лют. 1877 адхілены султанам Абдул-Хамідам II ад пасады і высланы ў Еўропу. У 1878 вярнуўся, у 1881 арыштаваны па абвінавачанні ў забойстве Абдул-Азіза і сасланы ў Таіф (Аравія), дзе быў забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНГАРМАНІ́ЗМ (ад грэч. syn разам + гармонія) у мовазнаўстве, марфаналагічная з’ява, якая заключаецца ў прыпадабненні галосных гукаў (прагрэсіўная асіміляцыя), што ўваходзяць у склад афіксаў, да галосных кораня па прыкмеце месца ўтварэння, лабіялізацыі і інш. На С. уплывае і характар апошняга зычнага кораня (пярэдне- ці заднеязычны). Напр., турэцкі суфікс мн. л. набывае розную фанетычную будову ў залежнасці ад фанетычнай структуры кораня (параўн.: ev дом — evler дамы, але ok стрэл — oklar стрэлы). С. уласцівы пераважна аглюцінатыўным мовам, у якіх ён забяспечвае функцыянальна (як націск у індаеўрап. мовах) цэласнасць і адасобленасць словаформы.
Літ.:
Черкасский М.А. Тюркский вокализм и сингармонизм. М., 1965;
Виноградов В.А. Типология сингармонических тенденций в языках Африки и Евразии // Проблемы африканского языкознания. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тулумба́с ‘старажытны ударны інструмент’ (ТСБМ), таламба́с ‘літаўра’ (Ласт.). У якасці зыходнага лічыцца тур.tulumbaz ‘бубнач, барабаншчык’ (Фасмер, 4, 118; ЕСУМ, 5, 673); хутчэй за ўсё, праз укр.тулумба́с, таламба́с ‘тс’, польск.tułumbas, tołombas, tołumbas ‘турэцкі вайсковы барабан’, параўн. таксама серб.-харв.таламба́с ‘літаўра, барабан’, якое лічыцца балканскім турцызмам (Скок, 3, 437).