ру́пець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -піць; незак.

1. безас., каму, з інф. і без дап. Пра неадольнае жаданне рабіць што-н.; хацецца; карцець.

Мне рупіла хутчэй пра ўсё даведацца.

2. Турбаваць, не даваць спакою.

Яго ўвесь час рупіць сям ’я і гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гамзе́цьтурбаваць (пра зубы)’ (Сцяц.). Відаць, таго ж паходжання, што і іншыя словы, якія адносяцца да прасл. *gъmъz‑ (гл. га́мзаць, там і літ-ра). Параўн. у Фасмера (1, 435) рус. гомоза́ ’непаседа’, гомози́ть ’мітусіцца, турбавацца’, гомза́ть ’кішэць’. Зыходным значэннем можа быць ’капашыцца, пакусваць’ → ’пакусваць (спачатку аб насякомых)’ → ’пакусваць, турбаваць’ → ’турбаваць’. Параўн. Трубачоў (Эт. сл., 7, 193), дзе прыводзіцца в.-луж. hemzać ’капашыцца, пакусваць’, польск. giemzać ’зудзець і да т. п.’ Бел. гамзе́цьтурбаваць (пра зубы)’. Трубачоў (там жа, 194) таксама адносіць да слав. *gъmъz‑ (пад агульнай праформай *gъmъzěti ()).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрэ́нчыць, ‑чыць; незак. (звычайна безас.).

Абл. Не даваць спакою, турбаваць. — Дык чаго цябе дрэнчыць?.. — Яўхім незадаволена паглядзеў на Ганулю і выйшаў у камору. Гурскі. Гэта пачало Зосю нерваваць, дрэнчыць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

belästigen

vt (mit D) назаля́ць (чым-н.); турбава́ць (чым-н.)

ich will Sie nicht ~ — не хачу́ Вас турбава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bengen

vt

1) абмяжо́ўваць

2) рабі́ць турбо́ты; турбава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

belden

* vt

1) нагружа́ць, грузі́ць

2) абцяжа́рваць, турбава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

turbować

незак. уст. турбаваць, прыносіць клопаты; засмучаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Стужа́ць1 ‘зрабіцца цвёрдым, тугім’ (ТС, Сцяцко Сл., Скарбы), сту́гнуты ‘зацвердзяваць, чарсцвець’ (Вярэн.), стужі́ты ‘трошкі зацвярдзець, падшэрхнуць’ (Сл. Брэс.). Да тугі (гл.).

Стужа́ць2турбаваць частымі напамінкамі або просьбамі’ (Нас.), ст.-бел. стужати ‘прыгнятаць, уціскаць’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. стужа́титурбаваць, мучыць’. Да туга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́дзіць ‘стамляць, натруджваць рукі, прычыняць боль’ (ТСБМ, Гарэц.), трудзі́ць ‘мучыць, стамляць, турбаваць’ (Ласт.; докш., Бел. дыял. 2), ‘нудзіць, цягнуць на ваніты’ (Брасл. сл.), трудзі́цца ‘цяжка працаваць; пакутаваць’ (Сл. ПЗБ, ТС), ‘мучыцца’ (Гарэц., Бяльк., Барад.), ‘цярпець боль, пакутаваць’ (Варл.), ‘пакутаваць, цяжка хварэць’ (Пан.), ст.-бел. трудити ‘абцяжарваць, таміць’, ‘гнясці, прыносіць боль’, трудитися ‘знемагаць ад працы’, ‘мучыцца’, ‘турбавацца’ (ГСБМ), трудитися под солнцемъ ‘працаваць, пекліцца, гадаваць’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. труди́ти ‘стамляць, турбаваць, непакоіць’, рус. труди́ть ‘прыгнятаць, стамляць, мучыць работай; непакоіць; муляць’, польск. trudzićтурбаваць, непакоіць, абцяжарваць’, кашуб. truʒëcтурбаваць’, чэш. trudit ‘засмучаць, прыгнятаць, мучыць, прымушаць’, серб. тру́дити ‘абцяжарваць, турбаваць’, дыял. ‘раз’ятрываць (рану)’, харв. trúditi ‘ператамляць (частку цела)’, балг. тру́дя се ‘працаваць; імкнуцца’, макед. труди се ‘працаваць, прыкладаць намаганні, старацца’, ст.-слав. троудититурбаваць, непакоіць; пераадольваць, прыкладаць намаганні, цярпець’, троудити сѧ ‘стамляцца, знемагаць’. Прасл. *truditi ‘змушаць да цяжкай працы, напружваць, турбаваць’, дэнамінатыўнае ўтварэнне ад прасл. *trudъ (Борысь, 644), гл. труд1. Сюды ж трудзя́шчы ‘працавіты’ (Жд. 1, ТС, Ян., Сцяшк. Сл.), трудʼа́шчы ‘тс’ (Вруб.) — “неаславянізм” з шырока распаўсюджаным у народнай мове суфіксам (гл. Цыхун, Выбр. пр., 286), трудзя́га ‘працаўнік’ (Мат. Гом., Юрч.) з суф. ‑яга “з экспрэсіяй спачування, захаплення, ці, наадварот, асуджэння” (Сцяцко, Афікс, наз., 130), трудлі́вы, трудзя́ка ‘тс’ (Ян.), трудзі́мы ‘тс’ (ТС), трудалюбі́мы ‘тс’ (Ян.) з рэдкай суфіксацыяй (гл. любім), магчыма, адаптаванае рус. трудолюбивый ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турбушы́ць ‘тармасіць, тузаць’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем турбава́ць і трыбушы́ць ‘тармашыць, будзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)