ВІРА́САЎ (Георгій Пятровіч) (н. 8.7.1940, в. Хлебнікава Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Ін-це торфуАН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы тэхналогіі і абсталявання для здабычы і перапрацоўкі торфу і сапрапеляў, вытв-сці комплексных грануляваных угнаенняў на гэтай аснове, аднаўленні заглееных вадаёмаў.
Тв.:
Торф на удобрение. Мн., 1983 (у сааўт.);
Комплексные гранулированные удобрения на основе торфа. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тарці́на ’кавалак торфу’ (карэліц., Янк. Мат.). З тарфіна ’тс’ (гл. торф) з прыпадабненнем зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зо́льнасць, ‑і, ж.
Спец. Знаходжанне попелу ў паліве. Зольнасць каменнага вугалю. □ Даследаванні ахаплялі змяненне зольнасці, аб’ёмнай вагі і вільгацяёмістасці торфу.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПУ́СТАШ-ДАБРАЛУ́ЦКАЕ БАЛО́ТА,
мяшанага (80%) і нізіннага (зах.ч., 20%) тыпаў у Ганцавіцкім і Лунінецкім р-нах Брэсцкай вобл. Сцёк з балота па Заазерскім канале (бас.р. Лань). Пл. 6,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,4 тыс.га. Глыбіня торфу да 5,9 м, сярэдняя 1,7 м. Запасы торфу больш за 11 млн.т. Невял. здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана больш за 3 тыс.га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай пл. лес з хвоі, вольхі, бярозы, растуць вярба, асокі. 1247 га балота ўваходзіць у Борскі біял. заказнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ШТВАН (Іван Іванавіч) (н. 3.11.1932, в. Вялікая Дайнава Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Акад.Нац.АН Беларусі (1980), д-ртэхн.н. (1969), праф. (1971). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1956). З 1958 у Калінінскім політэхн. ін-це. У 1973—87 дырэктар Ін-та торфу, у 1990—97 — Ін-та праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі. З 1987 — віцэ-прэзідэнт, з 1992 акад.-сакратар Аддз.хім. і геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па механіцы торфу, фіз.-хім. асновах тэхналогіі вытв-сці торфу, працэсах структураўтварэння і вільгацепераносу ў торфе, надмалекулярных структурах арган. злучэнняў торфу і інш.
Тв.:
Микро- и макрореология дисперсных систем. Мн., 1975;
Физико-химические основы технологии торфяного производства. Мн., 1983 (у сааўт.);
Физика и химия торфа. М., 1989 (у сааўт.);
Физические процессы в торфяных залежах. Мн., 1989 (разам з Я.Ц.Базіным, У.І.Косавым);
Массоперенос в природных дисперсных системах. Мн., 1992 (разам з АМ.Абрамцом, М.У.Чураевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАША́НСКІ ТОРФАМАСІ́Ў,
балота ў Капыльскім, Слуцкім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., у вадазборы р. Лоша. Нізіннага тыпу. Пл. 11 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 7,8 тыс.га. Сярэдняя глыб.торфу 2,1 м. Здабыча торфу для вытв-сці брыкетаў і на ўгнаенне. Большая ч. балота асушана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тарфя́нік, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Залежы торфу, тарфяное балота. Колькі пахадзіў Шаманскі па гэтых балотах... Усё меркаваў, каб як асушыць гектараў з паўтысячы тарфянікаў, дабрацца да іх залатога дна.Дуброўскі.
2.‑у. Асушанае тарфяное балота. Праз пару год на асушаных тарфяніках .. зашугала збажына.«Беларусь».
3.‑а. Спецыяліст па торфу або рабочы торфараспрацовак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капа́льнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца капаннем, копкай чаго‑н. Капальнікі бульбы. □ Ездзілі на .. [паравічках] тутэйшыя людзі — нагрузчыкі торфу і капальнікі яго.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саманарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Рмн. ‑товак; ж.
Нарыхтоўка чаго‑н. (паліва, сыравіны і пад.) самім спажыўцом, мясцовымі арганізацыямі. Саманарыхтоўка торфу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́жар, вужа́рына ’выпаленае месца ў лесе, на балоце; яма ад выбранага торфу і травы’ (Яшк.). Гл. выжар.