Пра́паршчык ’вайсковец на службе звыш устаноўленага тэрміну ў царскай арміі, самы малодшы афіцэрскі чын’ (ТСБМ). З рус.пра́порщик ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 74), якое ўтворана ад пра́пор ’сцяг’ і калькуе ням.Fähnrich ’прапаршчык’, г. зн. той, хто носіць сцяг’ < Fähne ’сцяг’. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 354.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЧУ́РЫКАВА Іна Міхайлаўна (н. 5.10.1943, г. Белебей, Башкортастан),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1991). Скончыла Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1965). У 1965—68 у Маскоўскім т-ры юнага гледача. З 1973 у т-ры «Ленком». Яе мастацтву ўласцівы спалучэнне драм. і камед., лірычнага і эксцэнтрычнага пачаткаў, схільнасць да вострасюжэтнай трактоўкі вобразаў класічнай драматургіі: Сара, Аркадзіна («Іванаў», «Чайка» А.Чэхава), Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра), Бабуленька («Варвар і ератык» паводле рамана Ф.Дастаеўскага «Гулец»), Філумена («Горад мільянераў» паводле п’есы Э.Дэ Філіпа «Філумена Мартурана»). З 1961 здымаецца ў кіно: «Хмары над Борскам» (1961), «У агні броду няма» (1968), «Пачатак» (1970), «Прашу слова» (1976), «Тойсамы Мюнхгаўзен» (1979, тэлефільм), «Тэма» (1979, вып. 1987), «Валянціна» (1981), «Васа» (1983), «Ваенна-палявы раман» (1984, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне), «Рабро Адама», «Маці» (абодва 1990), «Год сабакі», «Курачка Раба» (абодва 1994), «Шырлі-мырлі» (1995) і інш.Дзярж. прэміі Расіі 1985, 1996.
1.Той ці іншы, любы з падобных. [Зёлкін:] А хіба ў вас сакрэты якія-небудзь з Чарнавусам?Крапіва.Намеціўшы сабе якую-небудзь мэту, Булай не мог спыніцца на паўдарозе.Шыцік.
2. Не варты ўвагі; нязначны, нікчэмны. — Машына — гэта ж вам не які-небудзь аблезлы конь.Пальчэўскі.
3. Які набліжаецца да пэўнай колькасці, не перавышае пэўную колькасць. Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць мінут. Да вёскі заставалася якіх-небудзь 2 кіламетры.
•••
Хоць які-небудзь — хоць бы самы нязначны, самы маленькі, самы дрэнны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабраці́м‑а, м.
Той, хто звязаны з кім‑н. пабрацімствам; названы брат. Паклялася сталіцы Пабрацімаў сям’я...Бялевіч.//Разм.Самы блізкі друг, таварыш. Алёша гатовы быў заплакаць. Ад шчасця, ад радасці за сябе, за свой хор, за сваіх пабрацімаў.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злачы́нец, ‑нца, м.
Той, хто зрабіў якое‑н. злачынства. — Загад — закон. І хто парушыць яго, будзе адказваць як самы апошні злачынец перад народам, як трус, як здраднік.Лынькоў.Злачынец раптоўна абярнуўся назад і працягнуў руку, у якой быў рэвальвер.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЯНКО́ЎСКІ Алег Іванавіч (н. 23.2.1944, г. Джэзказган, Казахстан),
расійскі акцёр. Брат Р.І.Янкоўскага. Нар.арт.СССР (1991). Скончыў Саратаўскае тэатр. вучылішча (1965). З 1966 працаваў у Саратаўскім драм. т-ры, з 1973 у Маскоўскім т-ры «Ленком». Яго мастацтву ўласцівы стрыманасць выканаўчай манеры, палемічнасць трактовак роляў, сцэн. абаянне, вострая характарнасць. Сярод роляў: князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Мялузаў («Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Трыгорын («Чайка» А.Чэхава), Мешэм («Шклянка вады» Э.Скрыба), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Аркадзь Бурмін («Хлопец з нашага горада» К.Сіманава), Берынг («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага) і інш. З 1968 здымаецца ў кіно: «Шчыт і меч», «Служылі два таварышы» (абодва 1968), «Я, Францыск Скарына» (1970), «Люстра», «Зорка чароўнага шчасця» (абодва 1975), «Салодкая жанчына» (1977), «Звычайны цуд» (1978), «Тойсамы Мюнхгаўзен» (1979, абодва тэлефільмы), «Закаханы па ўласным жаданні» (1982, прэмія Усесаюзнага кінафестывалю 1983), «Палёты ў сне і наяве», «Настальгія» (абодва 1983), «Забіць дракона» (1989), «Царазабойца», «Сны аб Расіі» (абодва 1992), «Першае каханне» (1995) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1987. Дзярж. прэміі Расіі 1989, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жа́лаванне (ТСБМ). У 60‑х гадах XIX ст. з рус.жалование ’тс’ (Гіст. лекс., 238). Ст.-рус.жалование ’падарунак’ ад жаловати ’аказваць міласць, жалець’, якое мае тойсамы корань, што жаль (гл.). Значэнне ’плата за працу, што выдаецца ў вызначаны тэрмін’ атрымала ў XVIII ст. (Булахоўскі, 3, 367–368; Гарбачэвіч, РР, 1967, 5, 41–42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нязбы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, што не можа збыцца; нездзяйсняльны. Нязбытная мара. Нязбытныя планы.
2. Такі, якога нельга або цяжка пазбыцца. У шаравата-блеклых вачах.. [батрака] заставаўся тойсамы нязбытны сум і спалох, за якімі — па выгляду — ні смелай думкі, ні дужага смеху.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.
1. Разнесці, расцерці па якой‑н. паверхні, мажучы, пэцкаючы яе. Размазаць слёзы па твары. Размазаць падцёкі. □ З носа ішла кроў, .. [Сотнікаў] размазаў яе па твары і кульнуўся з дарогі ў канаву: насупраць за вербамі ішоў, мусіць, тойсамы танк, што падбіў яго.Быкаў.На трэцім слове [Аўдоля] зрабіла памылку, вярнулася назад, хацела паправіць і размазала пальцам цэлае слова.Крапіва.
2.перан.; і без дап.Разм. З лішнімі падрабязнасцямі, адступленнямі расказаць, апісаць што‑н. — Чаму не скажуць? ото дзіва! — Тойсамы «Тэш», каб падлізацца, Гатоў хоць чорту запісацца, Яшчэ прыбавіць і размажа! — У гневе дзядзька Антось кажа.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)