Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Топ ’багна’ (Сл. Брэс.), топь ’топкае балота’ (віц., ЛА, 2). Параўн. рус.топь ’твань, багна, дрыгва’. Гл. тапі́ць1; дапускаецца мажлівасць зыходнага прасл.*topь ’талае месца’, што дазваляе атаясамліваць у этымалагічным плане названы дзеяслоў з тапіць2 (гл.), параўн. Зубаты, Studie, 1, 231 і наст.; Фасмер, 4, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапі́ла, топі́ло ’невялікі вадаём, у якім летам вада не высыхае’ (лун., Шатал.), ’невялікі прыродны вадаём’ (бабр., ЛА, 2), ’багна’ (Мат. Гом.), ’вадзяное месца на лузе’ (Мат. Маг.), ’топкае месца на балоце; твань’ (бабр., рэч., ЛА, 5), ’гразкае месца’ (ТС), ’вадаём са стаячай вадой; ставок’ (рагач., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’прорва’ (лун., ЛА, 5), тапі́лы ’багна, твань’ (пруж., Сл. ПЗБ), то́піла ’багна’ (рас., Шатал.). Параўн. укр.топи́ло ’лажбіна з вадой, куды сцякае вясенняя вада; карставы правал, дзірка, куды сцякае вада’. Адносна распаўсюджання, семантыкі і паходжання гл. Талстой, Геогр., 169, 243 (рэканструюе ўсх.-слав.*topilo). Казлова (БЛ, 21, 63) параўноўвае з балг.дыял.топи́ло ’сажалка ці месца ў рацэ, дзе мочаць каноплі’, макед.топило ’тс’ і ўзводзіць усе формы да прасл.*topidlo, звязанага з *topiti, гл. тапіць1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sponge1[spʌndʒ]n.
1. гу́бка;
a rubber sponge гу́мавая гу́бка
2. гу́бчатае, гу́бкавае рэ́чыва; пенапла́ст
3. ба́гна, твань
4.med. тампо́н (з марлі і ваты);
sponge tissuephysiol. гу́бчатая тка́нка
5.BrE біскві́т
6. абціра́нне гу́бкаю;
have a sponge down абціра́цца гу́бкаю
♦
throw up the spongeinfml прызна́ць сябе́ перамо́жаным
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
мут Іл з вадой; каламута; твань; гразь (Мсцісл.Юрч., Слаўг.). Тое ж муць (Рэч., Слаўг., Смален.Дабр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Тхлань ‘гніль, цвіль, сырасць’, ‘балоцістае месца’ (ТСБМ), ‘пекла; апраметная’, ‘прорва, бездань’ (Ласт., Некр. і Байк.), ‘цяжкадаступнае месца сярод балот і лясоў’ (зах-палес., Асоўскі, Stud. slawist., 106), ‘бездань, нетры’, ‘балота’ (Сержп. Прымхі), ‘твань’ (Нар. Гом.). Да тхліць (гл.) утворана па ўзоры твань (гл.). Відавочна, звязанае з польск.odchłań/otchłań ‘бездань’, ст.-польск.otchlańлац. ‘caribdis’ (1424 г., Najdawniejsze zab., 128), паводле Банькоўскага (2, 368, 464), слова цалкам няяснае, вядомае ў рэлігійнай літаратуры з 2‑й паловы XIV ст. у значэнні ‘бездань нябесная’; апрача яго ўжываліся таксама spusty (upusty) niebieskie, odchliska, przetchliny і нават odchliny, а таксама otkłań, на падставе апошняга ён выводзіць першасную форму *otъklanь, якое з дзеяслова *otъ‑kloniti, *otъ‑klanjati ‘адводзіць у бок’. Борысь (403) польск.odchłań ‘глыбокая прорва, прадонне, бездань’, ‘месца знаходжання душ памерлых, чысцец, пекла’ звязвае з *ot‑chłaniać < chłonąć з першасным значэннем ‘тое, што паглынае’ і параўноўвае з укр.хланути ‘прагна есці’ < хла́пнути, славен.hlániti ‘хціва хапаць мордай, рылам’ і адносіць да першаснага *xolnǫti < *xoliti ‘акружаць, абгортваць’, ‘пакрываць, засланяць’. Сумнеўна, параўн. рэдкае польск.odtchłań ‘бяздонне’ (XVI ст.), што, магчыма, да tchnąć, гл. тхнуць, тухлы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тапіна́ Багна; забалочанае, гразкае месца (Нас.); твань у рэчцы; адталая зямля (Кап., Слаўг.); гразкая дарога (Слаўг., Смален.Дабр.). Тое ж тапі́нь (Кап.), тапіня́ (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)