Танк ’баявая бронемашына’, ’цыстэрна для транспарціроўкі і захоўвання вадкасцей’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’баявая бронемашына’ (Некр. і Байк., Вруб.), та́нка ’тс’ (Янк. 2, Сцяшк. Сл., Мат. Маг.). У славянскія мовы (як і ў заходнееўрапейскія: франц.tank, ням.Tank паралельна з Panzer і інш.) — з англ.tank ’вадаём; цыстэрна, бак, чан’, а ў канцы 1916 г. — ’танк’; спецыялізацыя значэння звязана са знешнім падабенствам. Англ.tank у першасным значэнні звязваюць з с.-англ.stanc ’басейн, сажалка’ (Фасмер, 4, 19) або парт.tanque ’рэзервуар; вадаём; затока’, якое этымалагічна звязана са ст.-франц.estanc, франц.étang ’затока’, лац.stagnum ’балота; затока; вада, што выйшла з берагоў; лужына; штучная затока; басейн’ (Чарных, 2, 228). Менш пераконваюць меркаванні, што англ.tank ’баявая машына’ паходзіць ад прозвішча вынаходніка Танка (Фасмер, 4, 19).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛАРУ́СКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Тімя М.Танка.
Засн. ў 1922 як пед.ф-тБДУ, з 1931 Бел.дзярж. вышэйшы пед.ін-т, з 1935 Мінскі пед.ін-т, з 1993 ун-т, з 1995 імя М.Танка. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: матэматычны, рус. філалогіі, дашкольнага выхавання, педагогікі і методыкі пач. навучання, муз.-пед., дэфекталогіі, сацыяльнай педагогікі і практычнай псіхалогіі, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура з 1934, дактарантура з 1992. З 1993 рыхтуе бакалаўраў і магістраў. Выдае час. «Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта», газ. «Настаўнік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перало́мны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з пераломам, крутым паваротам у развіцці чаго‑н. Пераломны ўзрост. □ 1935 год мае права называцца пераломным у творчай біяграфіі Максіма Танка: ён завяршае вучнёўскі перыяд і адкрывае этап сталасці.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мато́р, ‑а, м.
Машына, якая ператварае розныя віды энергіі ў механічную; рухавік. Побач ляжалі расцягнутыя танкавыя гусеніцы і стаяў немаведама адкуль і як дастаўлены матор танка.Хадкевіч.Скончылася змена. На некалькі хвілін спыніўся шум матораў.Шыцік.
[Ад лац. motor — які прыводзіць у рух.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпая́цца, ‑яецца; зак.
Прымацавацца, прырабіцца да чаго‑н. паяннем. Драціна добра прыпаялася. □ Чаму не выскакваюць з танка? Немцаў паблізу няма. Можа, яшчэ ўдасца выратавацца. Хіба толькі ўсе яны [танкісты] смяртэльна паранены? Ці ад гарачыні прыпаяліся люкі?Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Háubef -, -n
1) чэ́пчык
2) чубо́к (у птушак)
3) тэх. каўпа́к; кажу́х; капо́т; люк (танка)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЙРЭ́Н,
монастрафічны верш у армянскай сярэдневяковай паэзіі. Складаецца з чатырох 15-складовых радкоў, звязаных адной рыфмай. У сучаснай паэзіі айрэнам напісаны многія лір. мініяцюры (дарчыя надпісы і інш.). У бел. паэзіі сустракаецца ў М.Танка («Айрэн»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парты́йнасць, ‑і, ж.
1. Прыналежнасць да партыі (у 1 знач.).
2. Наяўнасць рыс, якія адпавядаюць прынцыпам і задачам пэўнай партыі, пэўнага класа. Іменна сіла сцвярджэння — галоўнае ў творчасці Максіма Танка, у гэтым праяўляецца партыйнасць і пароднасць яго паэзіі.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браня́, ‑і, ж.
1. У старадаўнасці — засцерагальнае металічнае адзенне воіна — панцыр, латы, кальчуга. Без лат, у лагах і брані Чые, чые тут ногі не хадзілі!Астрэйка.
2. Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка. Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плашч-накі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Непрамакальны плашч без рукавоў. Накінуўшы плашч-накідку, рассоўваючы мокрае вецце, [камандуючы] падышоў да танка.Мележ.Аднекуль з кювета на вільготную ад ранішняга туману стужку заасфальтаванай шашы выскачылі тры байцы ў плямістых плашч-накідках.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)