Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
◎ Пу́ргаць ’сёрбаць, есці’ (Бяльк., Юрч.). Гукапераймальнае, “глухі” варыянт — пуркаць ’тс’ (гл.), гл. таксама Гарачава, Этимология–1985, 69: да прасл.*pьrgati са значэннем хуткага py-ху, параўн. каш.purgac ’хутка ехаць’, сюды ж серб.-харв.prgav ’шустры, нецярплівы’, балг.пьргав ’хуткі, лоўкі’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пурзго́ліцца ’боўтацца ў місцы з ежай’ (мядз., Нар. словатв.), пурзоліцца экспр. ’неахвотна есці; пэцкацца’; перан. ’дурэць’ (мядз., брасл., паст., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’, рус.смал.пу́рзацца ’марудна і неакуратна есці’, пурзоніцца ’тс’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ) лічыць запазычаным з літ.purzlóti, burzlóti ’тс’, што цяжка давесці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́гаць ’прагна піць, хлябтаць’ (Нас., Варл.), ’многа і часта піць’ (кір., Нар. сл.; бых., Жыв. НС; стаўб., З нар. сл.), ’многа піць, піць вялікімі глыткамі’ (Жд. 2; дзярж., Нар. сл.; Сцяшк. Сл.), ’многа піць вады або есці вадкай стравы’ (карэл., Нар. сл., Сцяшк.), ’прагна есці, сёрбаць’ (Скарбы, мядз., Нар. словатв.; жлоб., Жыв. сл.), ’жэрці’ (полац., Янк. 2), ’разліваць’: не пугай, напу́гаў, што стол не ўспяваю выціраць (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.). Дзеяслоў гукапераймальнага паходжання, у аснове — выклічнік пу! (пуг!), што імітуе уцягванне вадкасці ротам, параўн. пупа ’вада’ (у размове з дзецьмі), славен.pupati ’піць’ (у дзіцячай мове), у аснове якога гукаперайманне pup (Сной, 515), або пу́льгаты ’сёрбаць; разліваць’ (драг., Сл. Брэс.) (гл.), у аснове гукаперайманне пуль(г)!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
◎ Пурля́ць экспр. ’кідаць’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ.purlióti ’ірваць, дзерці’, што малаверагодна па семантычных прычынах. Параўн. шпурляць ’кідаць’ (гл.), а таксама пурну́і(ь/шпурну́ць ’кінуць’. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага (“гукаімітатыўнага”) паходжання; да словаўтварэння параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’ і балг.хеьргам/хвьрлям ’кідаць’. Параўн. і папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Серб ‘серб, прадстаўнік народа Сербіі’, сербія́нін ‘тс’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сербія́нка ‘від хуткага танца’ (ТСБМ, Мат. Гом.), сербія́ночка ‘тс’ (ТС). Яснай этымалогіі не мас. Прасл.*sьrbi ‘сербы’ звязваюць з *sьrbati (гл. сёрбаць), што не пераконвае; грэч.Σερβοι паводле Трубачова (Этногенез₂, 313), сведчыць пра індаеўрапейскае паходжанне назвы. Гл. Фасмер, 3, 604; Глухак, 573.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́баць ’многа, прагна піць, жлукціць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), балг.паўн.-зах.ли́бам ’хутка і прагна сёрбаць лыжкай’, зах. ’усхліпваць’, серб.-харв.чарнаг.лѝбати ’калыхацца’, ’хвалявацца’, чэш.libotať sa і lybotať sa ’дрыжаць (аб лістах дрэва)’, славац.libačka ’бліскаўка’, н.-луж.libotaś se, в.-луж.libotać so ’дрыжаць (аб лістах асіны)’. Гукапераймальнае, роднаснае да рус.хлипать (Фасмер, 4, 244; Скок, 2, 292; БЕР, 3, 386–387).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ (Касп., Шн., 3, 35), рус.ворзать ’прагна глытаць, хлябтаць’. Рус. слова Шахматаў (ИОРЯС, 16, 4, 20) звязвае з варза́ть ’рабіць абы-як, дрэнна; брудзіць; жартаваць’ (гл. таксама Фасмер, 2, 275 і 351), паходжанне якога застаецца няясным. Магчыма, звязана з прус.warzus ’губы’ якое Брукнер (602) з пэўнымі агаворкамі звязвае з польск.warga, аднак больш верагодна — гукапераймальнага паходжання; параўн. чэш.vrzati ’скрыпець, выдаваць гук’, пра апошняе гл. Махэк₂, 701.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сербану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.Аднакр.дасёрбаць (у 1, 2 знач.).
2.чаго. Разм. З’есці колькі‑н. (чаго‑н. вадкага). Марыля сербанула разоў колькі квашанай капусты з грыбамі-апенькамі, адставіла міску, зноў аб нечым задумалася.«Беларусь».
3.перан.; чаго. Разм. Многа перанесці, зазнаць гора. [Ячны:] — Каб сербануў і ты [Шарэйка] за век таго, што я ці, скажам, бацька твой — таксама прафесарам стаў бы.Брыль.На.. [вайне] Карпенку давялося сербануць ліха, яго параніла.Быкаў.
4.Абл. Сцебануць. Хацеў яшчэ [дзед Купрыян] параіць Васілю ўзяць лейцы ды лепей лейцамі сербануць разы са два, калі.. [Аўгіня] вінавата.Колас.[Дзед:] — Мне лазовы дубчык сербануў па воку.Чорны.
•••
Сербануць лішняга — хапіць (выпіць) занадта многа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)