кіроўны ртутны вентыль з дапаможным пускавым электродам. Дапаможны электрод дазваляе кіраваць пачаткам запальвання асн. дугі і мяняць сярэдняе значэнне сілы току ад найб. да нуля. Выкарыстоўваецца ў магутных выпрамніках току прамысл. частаты, электрапрыводах, зварачных апаратах, цягавых падстанцыях і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРХ (Sarh),
горад на Пд Чада. Адм.ч. правінцыі Сярэдняе Шары. Засн. французамі ў канцы 19 ст., да 1973 наз. Форт-Аршамбо. Каля 100 тыс.ж. (2000). На аўтадарозе Нджамена—Бангі (Цэнтр.-Афр. Рэспубліка). Аэрапорт. Бавоўнаачышчальная і тэкст.прам-сць (тэкст. комплекс). Паблізу нац. парк Манда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Mítteldingn -(e)s не́шта сярэ́дняе; ні то́е ні сёе
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
І́МПУЛЬС СІ́ЛЫ,
вектарная велічыня роўная здабытку сярэдняга значэння сілы на прамежак часу яе дзеяння; асн. характарыстыка мех.ўдару. І.с. роўны змене імпульсу цела :
, дзе — сярэдняе значэнне сілы, Δt — прамежак часу дзеяння сілы. Адзінка І.с. у СІ — ньютан∙секунда (Н∙с).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЭРЫ́ЧНЫ МЕ́СЯЦ, Зорны месяц,
прамежак часу паміж 2 паслядоўнымі вяртаннямі Месяца, пры яго бачным месячным руху, у адно і тое ж (адносна зорак) месца нябеснай сферы. Працягласць непастаянная, можа мяняцца на некалькі гадзін. Сярэдняе значэнне С.м. 27,321661 сярэдніх сонечных сутак. С.м. роўны перыяду поўнага абарачэння Месяца вакол Зямлі (адносна зорак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗА́БХАН,
рака на З Манголіі. Даўж. 808 км, пл.бас. 71,2 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Хангай, сярэдняе цячэнне — па шырокай міжгорнай упадзіне, ніжняе — па пустынях Катлавіны Вял. азёр, упадае некалькімі рукавамі ў воз. Айраг-Нур. Сярэдні расход вады на выхадзе з гор 60 м³/с. Жыўленне снегава-дажджавое. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ТАМНАЯ МА́СА,
маса атама хімічнага элемента, выражаная ў атамных адзінках масы. Як асн. характарыстыка элементаў выкарыстана ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева. Прыродныя элементы ўтвараюцца з сумесі ізатопаў, таму за атамную масу элемента прымаецца сярэдняе значэнне атамных мас яго ізатопаў, а атамная маса з’яўляецца дробавай велічынёй. Адзін з метадаў вызначэння атамнай масы — мас-спектраметрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЙТА,
агульная назва трох азёр (Верхняе К., Сярэдняе К. і Ніжняе К.) на ПнЗ Карэліі, у Рас. Федэрацыі. Агульная пл. каля 600 км². Злучаны пратокамі. Глыб. да 44 м (Верхняе К.). Замярзаюць у ліст., ускрываюцца ў маі. Сцёк праз р. Кем; з пабудовай на ёй лесасплаўнай плаціны (1956) ператвораны ў вадасховішча. Сплаў лесу, рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХА́КАМ (Mahakam), Кутай,
рака ў Інданезіі, на в-ве Калімантан. Даўж. каля 720 км, пл. басейна каля 80 тыс.км². Верхняе і сярэдняе цячэнне ў гарах Усх. Калімантана, ніжняе — па забалочанай раўніне. Упадае ў Макасарскі праліў, утварае дэльту. Мнагаводная на працягу ўсяго года. Сплаўная, у ніжнім цячэнні суднаходная. На М. — г. Самарында.
палітыка-адм. аб’яднанне франц.калан. уладанняў у Зах. Афрыцы, ген.-губернатарства. Створана ў 1910. Адм. цэнтр — г. Бразавіль. Скасавана ў 1958, пасля таго як калоніі ФЭА — Сярэдняе Конга (цяпер Рэспубліка Конга), Габон, Убангі-Шары (цяпер Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка) і Чад атрымалі статус аўт. рэспублік у складзе Франц.Супольніцтва.