Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
schoolmate
[ˈsku:lmeɪt]
n.
шко́льны ся́бра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КАНСТЫТУЦЫЙНА-КАТАЛІ́ЦКАЯ ПА́РТЫЯ ЛІТВЫ́ І БЕЛАРУ́СІ.
Створана ў канцы 1905 — пач. 1906 віленскім каталіцкім біскупам Э.Ю.Ропам. Арганізац. з’езд адбыўся ў лют. 1906, прысутнічала каля 1000 яе прыхільнікаў — прадстаўнікоў каталіцкага духавенства, землеўладальнікаў, інтэлігенцыі, рабочых і сялян. Спалучала лібералізм кадэцкага кірунку ў адносінах да паліт. жыцця, кансерватызм у падыходах да сац.-эканам. праблем Беларусі і Літвы і ідэалы хрысціянскай дэмакратыі. Супрацоўнічала з польскай нац.дэмакр. партыяй. Выдавала газ. «Nowiny Wileńskie» («Віленскія навіны», студз. — люты 1906), «Towarzysz pracy» («Сябра працы», люты — сак. 1906), «Przyjaciel ludu» («Сябра народу», са студз. 1906). Патрабавала абл. самакіравання для Беларусі і Літвы, аўтаноміі з заканадаўчым сеймам для Польшчы. Адстойвала памешчыцкае землеўладанне, выказвалася за садзеянне сялянам у набыцці зямлі. Дзейнічала пераважна ў Віленскай і некат. паветах Гродзенскай губ., дзе большасць насельніцтва складалі католікі. Актыўна ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі ў 1-ю і 2-ю дзярж. думы. Распалася ўвосень 1907.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Прэ́цільiprėcil) ’прыяцель, сябра’, prėcilka ’сяброўка, копанка’ (Варл.). Фанетычна адаптаванае прыяцель (гл.), прыяцелька ’сяброўка’. Аднак звяртае на сябе ўвагу фармальнае супадзенне з в.-луж.precel ’сябра, зычлівец, апякун’, precelka ’сяброўка, апякунка’ (тлумачыцца зыходным ргес ’прыяць’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1170), харв.дыял.pretelj ’сябар, прыяцель’ (< pretelb, Фурлан у Бязлая, 3, 121), для апошняга зыходнай формай магло быць прасл.*prejati ’быць зычлівым, любіць’, форма ж prijatelj узнікла на базе ітэратыва *prijati (Фурлан, там жа), гл. прыяць. У такім выпадку prėcilicca ’хацець быць блізкім, прыхільным’ (Варл.) з’яўляецца захаванай формай да прасл.*preja‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«ДЫНА́МА»,
беларускае фізкультурна-спарт.т-ва. Аб’ядноўвае супрацоўнікаў і ваеннаслужачых Мін-ваўнутр. спраў, Камітэта дзярж. бяспекі, мытні, пагран., унутр. войск, навуч. устаноў. Арганізавана ў 1923. Культывуецца 20 алімп. відаў спорту. Мае калектывы «Юны дынамавец», «Юны сябра міліцыі», «Юны сябра пажарных», падлеткавыя клубы. Падрыхтаваны 61 засл. майстар спорту, 280 майстроў спорту міжнар. класа, 2312 майстроў спорту. Выхаванцы «Д.» заваявалі 57 алімп. медалёў, з іх 22 залатыя, і 891 медаль на Кубках, чэмпіянатах, першынствах свету і Еўропы. Найб. вядомыя выхаванцы: Т.Самусенка, А.Бялова, А.Раманькоў (фехтаванне), У.Парфяновіч, В.Рэнейскі, У.Раманоўскі, А.Масяйкоў (веславанне), Л.Петрык (спарт. гімнастыка), М.Лобач (маст. гімнастыка), В.Яноўскі (бокс), І.Шылава, К.Лукашык (кулявая стральба), А.Партноў (скачкі ў ваду), А.Папоў (біятлон) і інш. Званне «Заслужаны трэнер» маюць 246 чал.Спарт. базы: стадыён «Дынама», комплекс з лёгкаатлетычным манежам, спецыялізаваныя спартзалы і аднаўленчыя цэнтры ў Мінску, Гомелі, Брэсце, базы ў Стайках і Раўбічах.