крыпто́н

(ад гр. kryptos = схаваны)

хімічны элемент, адзін з інертных газаў выкарыстоўваецца для запаўнення электрычных лямпаў, рэкламных трубак і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

напаве́рх, прысл.

Разм. Наверх, на паверхню. Першыя замахі былі няўдалыя: то каса ўразалася ў густую траву адною пяткаю, а носік, яе выскакваў напаверх.., то насок касы ўпіваўся ў зямлю. Сабаленка. Рыбкая драбяза выплеснулася напаверх, ратуючыся ад хцівага шчупака. Лынькоў. Глыбока схаваны боль раптам прабіваецца напаверх. Клышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцьме́лы, ‑ая, ‑ае.

Які прыцьмеў, страціў сваю яркасць, бляск. Партрэт, схаваны ў вайну ў склепе, трохі быў пашкоджаны. Летась, будучы тут, мастак паднавіў яго, асвяжыў прыцьмелыя фарбы. Ліс. // Які адышоў на задні план, прызабыўся. Прыцьмелая ў дрымоце трывога раптоўным штуршком нібы ўдарыла.. [Івана] у самае сэрца. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ПАСТУ́Х І ВОЎК»,

бел. нар. гульня. Удзельнікі (ад 6 да 15 чал.) выбіраюць «пастуха» і «ваўка». Апошні хаваецца, а «пастух» збірае гульцоў — «авечак» і заганяе іх у «статак», пасля садзіцца і робіць выгляд, што спіць. «Воўк» хавае «авечак», а сам застаецца. «Пастух», «прачнуўшыся», ідзе шукаць «авечак». Калі ён набліжаецца да месца, дзе яны схаваны, «авечкі» пачынаюць ці сіпець, ці стукаць, ці пішчаць, на што «воўк» павінен хутка адказаць, хто гэта робіць Калі ён з адказам затрымліваецца, то «авечкі» пачынаюць «бляяць». «Воўк» уцякае, а «авечкі» павінны злавіць яго і прывесці да «пастуха».

Я.​Р.​Вількін.

т. 12, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кле́панка: гуляць у клепанкі ’гуляць у хованкі’ (ТС). Калі клепанка ’хованка’, то можна рэканструяваць *клепаць ’хаваць’. Надзейных славянскіх паралелей няма. Але карысна звярнуцца да балтыйскай лексічнай групы, якая прадстаўлена ст.-прус. aukliptsсхаваны’, лат. pieklept ’замыкаць, зачыняць’, літ. slė̄pti ’хаваць’ (< * skiepti), лат. slèpt ’тс’. Таму не выключана балтыйскае паходжанне слова (параўн. Тапароў, Прус., А — , 149–150). Параўн., аднак, шлёпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gebrgen

1. part II ад brgen*

2. a схава́ны; які́ знахо́дзіцца ў бяспе́чным ме́сцы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГАРАЎЛЯ́НСКІЯ СКА́РБЫ.

Знойдзены ў 1965 два скарбы (кожны ў гліняным гаршку) на паселішчы каля в. Гараўляны Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Схаваны ў сярэдзіне 11 ст. Адзін скарб складаўся з фрагментаў сярэбраных ювелірных вырабаў (кавалкі дроту, загатоўкі для пласціністага бранзалета, спражка), шыфернага прасліца, 220 дырхемаў Арабскага халіфата, 185 дэнарыяў Англіі, Германіі, Францыі, Чэхіі. У другім былі цэлыя і фрагментаваныя сярэбраныя ювелірныя вырабы (бранзалеты, пярсцёнак, загатоўкі ўпрыгожанняў), шкляныя залачоныя пацеркі, 15 манет-перайманняў куфіцкіх дырхемаў у выглядзе брактэатаў з вушкамі для падвешвання, 134 пераважна фрагментаваныя дырхемы Арабскага халіфата, дэнарый Чэхіі. Скарбы, магчыма, былі сыравіннымі запасамі ювеліраў.

Да арт. Гараўлянскія скарбы (другі скарб).

т. 5, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЫ́НТУПСКІ АНДРЭ́ЕЎСКІ КАСЦЁЛ,

помнік архітэктуры неабарока ў г.п. Лынтупы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1908—14 на месцы старога драўлянага храма, фундаванага віленскім ваяводам Андрэем Альгердавічам у 1459. Мураваная 2-вежавая 3-нефавая базіліка з паўкруглай апсідай. 2-ярусны «карабель» храма схаваны за кулісай гал. фасада, цэнтр якога вылучаны 2-ярусным рызалітам пад трохвугольным франтонам. На фасадзе і верхніх ярусах чатырохгранных веж-званіц, завершаных гранёнымі ліхтарамі над гранёнымі сферычнымі купалкамі, сканцэнтравана арх.-дэкар. пластыка: тонкапрафіляваныя карнізы, пілястры, арачныя нішы-экседры, круглыя люкарны. Рытміку плоскасных бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя аконныя праёмы. Вакол касцёла бутавая агародка з 3-пралётнай брамай.

А.​М.​Кулагін.

Лынтупскі Андрэеўскі касцёл.

т. 9, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акульты́зм

(ад лац. occultus = схаваны, тайны)

містычнае вучэнне, якое прызнае існаванне таямнічых, звышнатуральных сіл і магчымасць непасрэдных зносін з імі пры дапамозе магіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

скарб

(польск. skarb)

1) грошы, каштоўныя рэчы, маёмасць;

2) каштоўнасці, якія схаваны ў патаемным месцы;

3) духоўныя і культурныя каштоўнасці (напр. скарбы сусветнай літаратуры).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)