разыхо́джанне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разыходзіцца — разысціся (у 1, 3 і 4 знач.).
2. Несупадзенне ў чым‑н., супярэчнасць (у поглядах, думках). Разыходжанні ў ацэнцы твора. □ Пра даўнейшыя разыходжанні сын з бацькам не ўспаміналі, робячы выгляд, нібы жыццё іхняе ішло роўна і гладка заўсёды. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збі́цца¹, саб’ю́ся, саб’е́шся, саб’е́цца; саб’ёмся, саб’яце́ся, саб’ю́цца; збіўся, збілася; збі́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ссунуцца з патрэбнага месца.
Шапка збілася набок.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаптацца, скрывіцца.
Абцасы збіліся.
3. з чаго і без дап. Адхіліцца ад правільнага шляху, ад правільнага ходу думкі; памыліцца.
З. з дарогі.
З. ў паказаннях (дапусціць супярэчнасць). З. пры лічэнні.
◊
Збіцца з ног (разм.) — вельмі стаміцца ад беганіны, клопатаў.
|| незак. збіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БА́ДЭНСКАЯ ШКО́ЛА, фрайбургская школа, гейдэльбергская школа,
кірунак у неакантыянстве канца 19 — пач. 20 ст. Мела значны ўплыў у Германіі. Гал. прадстаўнікі В.Віндэльбанд, Г.Рыкерт, Р.Кронер, Э.Ласк, Г.Мюнстэрберг і інш. Паводле вучэння прадстаўнікоў гэтай школы, у свеце неабходнасці і ўсеагульных абсалютных каштоўнасцяў існуе надіндывідуальная абстрактная дасканалая свядомасць, вышэйшая ступень існавання якой ідэал. Але ідэалы не заўсёды здзяйсняюцца. Адсюль і кантаўская супярэчнасць паміж быццём і неабходнасцю, павіннасцю. Асн. ідэя Бадэнскай школы ў тым, што філасофія — гэта навука пра ідэальныя нормы і абсалютныя каштоўнасці, а эмпірычныя навукі вывучаюць тое, што існуе заўсёды, устанаўліваюць агульныя заканамернасці з’яў прыроды; у адрозненне ад гэтых навук гіст. навука — ідэаграфічная (апісвае і ацэньвае грамадскія з’явы).
Літ.:
Ситковский Е. Неокантианство // Из истории философии XIX века: Сб. ст. М., 1933;
Григорьян Б. Неокантианство: Критич. очерк. М., 1962.
В.П.Пешкаў.
т. 2, с. 216
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
антыно́мія
(гр. antinomia)
супярэчнасць паміж двума суджэннямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго і ў той жа час прызнаюцца аднолькава правільнымі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДВАЙНО́ГА АДМАЎЛЕ́ННЯ ЗАКО́Н,
закон логікі, паводле якога адмаўленне адмаўлення (г.зн. паўторанае двойчы адмаўленне) дае сцвярджэнне. Напр.: «Калі няправільна, што сусвет не з’яўляецца бясконцым, то ён бясконцы». Гэты закон вядомы з часоў антычнасці. Стараж.-грэч. філосафы Зянон Элейскі і Горгій выкладалі яго так: калі з адмаўлення якога-н. выказвання выходзіць супярэчнасць, то мае месца двайное адмаўленне зыходнага выказвання, г.зн. яно само. Д.а.з. запісваецца ў вылічэнні выказванняў сучаснай матэм. логікі наступным чынам: a→A, што чытаецца так: «двайное адмаўленне a мае вынікам A′» (знак → — знак імплікацыі, які адпавядае злучніку «калі, то»). Другі закон логікі, які гаворыць аб магчымасці не здымаць, а ўводзіць 2 адмаўленні, называюць зваротным Д.а.з.; двайное сцвярджэнне мае вынікам сваё двайное адмаўленне. Напр.: «Калі Шэкспір пісаў санеты, то няпраўда, што ён не пісаў санеты». Аб’яднанне гэтых 2 законаў дае поўны Д.а.з.: двайное адмаўленне раўназначна сцвярджэнню. Напр.: «Планеты не нерухомыя толькі ў тым выпадку, калі яны рухаюцца».
т. 6, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГІЦЫ́ЗМ,
кірунак у асновах матэматыкі, у якім зыходныя паняцці матэматыкі зводзяцца да паняццяў логікі. Ідэі Л. прапанаваны Г.В.Лейбніцам. У сістэматызаваным выглядзе выкладзены Г.Фрэге ў кн. «Асноўныя законы арыфметыкі» (т. 1—2, 1893—1903). Ён прапанаваў звядзенне асноўнага для матэматыкі паняцця натуральнага ліку да аб’ёмаў паняццяў і распрацаваў лагічную сістэму, сродкамі якой можна было даказаць усе тэарэмы арыфметыкі. Дактрына Л. развіта Б.Раселам, які выявіў у сістэме Фрэге супярэчнасць («парадокс Расел», гл. Парадокс). У кн. «Прынцыпы матэматыкі» (т. 1—3, 1910—13) Расел і А.Н.Уайтхед прапанавалі т.зв. тэорыю тыпаў, у якой парадоксаў можна пазбегнуць пры дапамозе спец. іерархіі паняццяў. У далейшым К.Гёдэль паказаў, што сістэмы Л. няпоўныя, іх сродкамі можна сфармуляваць змястоўна правільныя, але не вырашальныя матэм. сцвярджэнні (сцвярджэнні, якія нельга даказаць і нельга абвергнуць). Сістэмы Л. садзейнічалі фарміраванню і ўдакладненню важнейшых логіка-матэм. ідэй, зрабілі значны ўплыў на развіццё матэматычнай логікі і навукі.
В.М.Пешкаў.
т. 9, с. 89
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разбе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разбягацца — разбегчыся (у 7 знач.).
2. Р мн. ‑жак. Размінка бегам перад спартыўнымі выступленнямі.
3. Р мн. ‑жак. Разыходжанне, несупадзенне ў чым‑н.; супярэчнасць. Разбежка ў адзін міліметр. □ Тэхнічная памяць і спрактыкаванасць дапамаглі [Пракапенку] намнога скараціць разбежку паміж машынным і дапаможным часам. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗВЮ́Х І́СЦІН ТЭО́РЫЯ,
сярэдневяковае вучэнне пра аўтаномнасць ісцін філасофіі (г. зн. рацыянальнага пазнання) і тэалогіі, якія могуць уступаць у супярэчнасць адна з адной. Узнікла ў 12—13 ст., звязана з пранікненнем арыстоцелізму ў сярэдневяковую культуру. Узыходзіць да Ібн Рушда і выразна сфармулявана ў авераізме. Ібн Рушд, прадстаўнікі наміналізму І.Дунс Скот, У.Окам сцвярджалі, што філасофія мае свае ўласныя, незалежныя ад багаслоўя прынцыпы, якія могуць супярэчыць догмам тэалогіі. Дз.і.т. развіваў пачынальнік англ. матэрыялізму Ф.Бэкан, які патрабаваў поўнага неўмяшання рэлігіі ў сферу навук. пазнання. Гэта тэорыя неаднаразова асуджалася царквой. У 1512 Латэранскі сабор паклаў канец дыскусіям пра «дзве ісціны», абвясціўшы прынцып «ісціна ісціне не супярэчыць». Вальнадумства эпохі Адраджэння паступова адыходзіць ад кампраміснай пазіцыі сярэдневяковых авераістаў, замяняе Дз.і.т. вучэннем пра «дзве кнігі» — Прыроды і Пісання, што адкрыты чалавечаму пазнанню: толькі ў «кнізе прыроды» чалавек набывае ісціну навукі і філасофіі, за Пісаннем застаецца функцыя рэліг.-маральных павучанняў (Т.Кампанела, Г.Галілей).
т. 6, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФЛІ́КТ мастацкі,
процідзеянне, супярэчнасць, процілегласць як прынцып узаемаадносін паміж вобразамі маст. твора. Тэрмін «К.» традыцыйна ўжываецца да выяўл.-дынамічных відаў і жанраў мастацтва: л-ры (драма, эпічныя жанры, часам — лірыка), тэатра, кіно. К. — аснова і рухаючая сіла дзеяння, вызначае гал. стадыі развіцця сюжэта: пачатак К. — завязка, найб. яго абвастрэнне — кульмінацыя. яго вырашэнне — развязка. Звычайна К. выступае ў выглядзе калізіі (часам гэтыя тэрміны трактуюцца як сінонімы) — пра<SIGN> сутыкнення і процідзеяння паміж дзеючымі сіламі (характарамі і абставінамі, некалькімі характарамі або рознымі бакамі аднаго характару). У эпасе, драме, рамане, навеле, кінасцэнарыі звычайна складае ядро тэмы і праблематыкі, характар яго вырашэння паўстае як вызначальны момант маст. ідэі. У лірыцы К. можа адсутнічаць зусім, часам праяўляецца ў спецыфічным лірычным сюжэце, часта — па-за сюжэтам, у прамым лірычным сцвярджэнні, у семантычнай антытэзе, сінтакс. паралелізме і інш. К. арганізуе маст. твор на ўсіх узроўнях — ад тэматычнага да канцэптуальнага, надае кожнаму вобразу яго якасную адметнасць у проціпастаўленні інш. вобразам.
Л.В.Халенда.
т. 8, с. 11
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНІМА́ЛЬ-АРТ (англ. minimal art), мінімальнае мастацтва,
кірунак авангардызму. Узнік у 1960-я г. ў ЗША пад уплывам ідэй гештальтпсіхалогіі. Тэрмін «М.-а.» увёў у 1965 крытык Р.Вольхейм. Творы вызначаюцца звядзеннем трохмерных маст. форм да прасцейшых геам. аб’ёмаў буйных памераў, якія выконваюцца на заводах паводле эскіза мастака (вял. пластмасавыя ці метал. скрынкі, конусы, кубы, рашэцістыя структуры, роўна афарбаваныя прамавугольныя планшэты, лісты бляхі і інш.). Агляд вял. аб’екта з розных пунктаў абумоўлівае непарыўную зменлівасць ракурсаў, асвятлення, перспектыўных скарачэнняў і інш., у выніку геам. вобразы візуальна губляюць сваю ўстойлівую форму і ствараецца супярэчнасць паміж успрыняццем твора і рэальным пачуццёвым вопытам гледача. Падкрэсленая канструктыўнасць форм прызначана адвяргаць суб’ектыўныя асацыяцыі з канкрэтнымі рэчамі і вобразамі і ствараць вобраз арганізаванага, фармальна дакладнага свету, канструкцыю свядомасці, увасобленай у матэрыяле. Сярод прадстаўнікоў М.-а.: К.Андрэ, Р.Бладэн, Д.Джад, С.Ле Віт, Р.Морыс, Ф.Стэла, Д.Флейвін, Д.Юд і інш.
Я.Ф.Шунейка.
т. 10, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)