ПО́РЫ ГО́ДА,

перыяды года (вясна, лета, восень, зіма), змена і паслядоўнасць якіх абумоўлены рухам Зямлі вакол Сонца і нахілам яе восі да плоскасці арбіты (пад вуглом 66°33). Нахіл восі і пастаянства яе напрамку ў прасторы прыводзяць да таго, што ў адзін перыяд года Сонца асвятляе больш Паўн. паўшар’е, у другі — Паўд. паўшар’е і адбываецца змена П.г. Астранамічны пачатак П.г. ў Паўн. паўшар’і супадае з момантамі праходжання Сонца праз пункт веснавога раўнадзенства (20 або 21 сак.), пункт летняга сонцастаяння (21 або 22 чэрв.), пункт асенняга раўнадзенства (23 вер.) і пункт зімовага сонцастаяння (21 або 22 снеж.). З-за эліптычнасці зямной арбіты і нераўнамернасці руху Зямлі вакол Сонца П.г. маюць неаднолькавую працягласць. У Паўн. паўшар’і астр. працягласць вясны 92,8 сут.; лета 93,6; восені 89,8; зімы 89 сут. П.г. ў прыродзе могуць не супадаць з каляндарнымі, што залежыць ад перамяшчэння паветр. мас атмасферы. Таму побач з астр. вылучаюцца феналагічныя сезоны, якія не маюць цвёрдых каляндарных межаў і вызначаюцца ўмовамі надвор’я, рознымі феналагічнымі з’явамі. На Беларусі (56—51° паўн. ш.) вясна пачынаецца ў канцы сак. і цягнецца да сярэдзіны мая, лета канчаецца ў сярэдзіне вер., зіма пачынаецца ў сярэдзіне лістапада.

Да арт. Поры года. Рух зямлі па арбіце і асветленасць яе паверхні сонечнымі прамянямі ў дні сонцастаянняў і раўнадзенстваў.

т. 12, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dcken

1. vt

1) крыць (дах)

2) пакрыва́ць, накрыва́ць, закрыва́ць

3) хава́ць, барані́ць; прыкрыва́ць

4) задавальня́ць (попыт)

2. ~, sich супада́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

jibe2 [dʒaɪb] v.

1. (at) насміха́цца, кпіць;

She always jibes at the errors he makes in speech. Яна пастаянна насміхаецца з памылак, якія ён робіць, калі гаворыць.

2. AmE, infml (with) супада́ць, адпавяда́ць;

Our opinions jibe. Нашы погляды абсалютна супадаюць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАСХА́ЛІІ,

табліцы дат святкавання Вялікадня (Пасхі). Складаюцца хрысціянскай царквой на шмат гадоў наперад згодна з пастановаю Нікейскага сабора (325). Паводле пастановы Вялікдзень належыць адзначаць у 1-ю нядзелю, «наступную за поўняй, якая супадае з веснавым раўнадзенствам ці бывае пасля яго», але не павінен супадаць з яўр. пасхай. Шэраг цэркваў складае П. паводле юліянскага календара (Руская, Балгарская, Сербская, Іерусалімская правасл. цэрквы і інш.), каталіцкія і пратэстанцкія — паводле грыгарыянскага. Гэта выклікае разыходжанні ў часе святкавання Вялікадня рознымі хрысціянскімі цэрквамі (гл. табл.).

Гады Правасл. Вялікдзень Каталіцкі Вялікдзень
1 2 3
2001 2(15) крас. 15 крас.
2002 22 крас. (5 мая) 31 сак.
2003 14(27) крас. 20 крас.
2004 29 сак. (11 крас.) 11 крас.
2005 18 крас. (1 мая) 27 сак.
2006 10(23) крас. 16 крас.
2007 26 сак. (8 крас.) 8 крас.
2008 14(27) крас. 23 сак.
2009 6(19) крас. 12 крас.
2010 22 сак. (4 крас.) 4 крас.
2011 11(24) крас. 24 крас.
2012 2(15) крас. 8 крас.
2013 22 крас. (5 мая) 31 сак.
2014 7(20) крас. 20 крас.
2015 30 сак. (12 крас.) 5 крас.
2016 18 крас. (1 мая) 27 сак.
2017 3(16) крас. 16 крас.
2018 26 сак. (8 крас.) 1 крас.
2019 15(28) крас. 21 крас.
2020 6(19) крас. 12 крас.

т. 12, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

consist

[kənˈsɪst]

v.i.

1) склада́цца, заключа́цца, зьмяшча́цца

A week consists of seven days — Ты́дзень склада́ецца зь сямі́ дзён

2) згаджа́цца, супада́ць

it consists with my thoughts — Гэ́та супада́е з маі́мі ду́мкамі

3) Archaic суіснава́ць, сумяшча́ць

- consist in

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адпавядаць, супадаць, падыходзіць, вязацца, стасавацца, пасаваць, ісці □ ісці да твару, быць да твару (разм.); гарманіраваць (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

zusmmengehen* vi (s)

1) супада́ць, сыхо́дзіцца;

nsere Interssen ghen zusmmen на́шы інтарэ́сы супада́юць

2) садзі́цца (пра матэрыю)

3) сыхо́дзіцца (збліжацца краямі); зачыня́цца (пра дзверы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zusmmenstimmen vi

1) муз. быць настро́еным ва ўнісо́н

2) (mit D) спалуча́цца, гармані́раваць, супада́ць (з чым-н.); адпавяда́ць (чаму-н.);

die ngaben stmmen zusmmen да́ныя супада́юць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прыйсці́ся

1. (падыходзіць якасцю, памерам) pssen vt, sich ignen, entsprchen* vi;

бо́ты прыйшлі́ся па назе́ die Stefel pssen gut;

2. (супадаць з чым-н.) fllen* vi (s), kmmen* vi (s) (auf A);

3. безас. (належаць) zkommen* vi (s), zfallen* vi (s), entfllen vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

zusmmenlaufen* vi (s)

1) збяга́цца, сцяка́цца

2) зліва́цца (пра фарбы)

3) збе́гчы (пра малако)

4) садзі́цца (пра матэрыю)

5) сыхо́дзіцца, супада́ць;

nsere Interssen lufen zusmmen на́шы інтарэ́сы супада́юць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)