tumult, ~u

м. мітусня, сумятня, шум, гвалт, вэрхал

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

turmoil

[ˈtɜ:rmɔɪl]

n.

1) мітусьня́, сумятня́ f.

2) замяша́ньне n.; непара́дкі pl.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВІЯ́Н (Vian) Барыс (10.3.1920, г. Віль-д’Аўрэ, Францыя — 23.6.1959),

французскі пісьменнік, музыкант, аўтар і выканаўца песень. Дэбютаваў зб. «Сто санетаў пра каханне» (1941), раманам «Сумятня ў Ардэнах» (1942, выд. 1966). Вылучаюцца раманы «Пена дзён» (1947; аднайм. фантасмагарычная опера Э.​Дзянісава, 1963), «Восень у Пекіне» (1947), п’еса «Усеагульная скуралупня» (паст. 1950). Пад псеўданімам Вернон Салівэн апублікаваў свае раманы «Я прыйду плюнуць на вашы магілы» (1946), «Мёртвыя аднаго колеру» (1947), «Знішчыць усіх вырадкаў» (1948), «Яны не разумеюць, што робяць» (1949), выдаўшы іх за пераклады амер. бестселераў. У 1950 пасля суд. разбору «як перакладчык» Віян абвінавачаны ў «зневажанні нораваў». Аўтар раманаў «Чырвоная трава» (1950), «Сэрцадзёр» (1953), зб. вершаў «Я не хацеў бы здохнуць» (1962), п’есы «Падвячорак генералаў» (паст. 1962), лібрэта опер «Снежны кавалер» (1957, муз. Ж.​Дэлеру) і «Фіеста» (1958, муз. Д.​Міё). Віян распрацаваў прынцыпова новую эстэтыку, якая папярэднічала постмадэрнізму. Пацыфізм і нон-канфармізм Віяна, непрыняцце яго героямі рэлігіі, дзяржавы і працы, геданізм і эскапізм засвоены маладзёжнай контркультурай 1960-х г.

Тв.:

Бел. пер. — Ваўкалак: [Апавяданне] // Французская навела XX ст. Мн., 1992;

Рус. пер. — Мёртвые все одного цвета. М., 1992;

Женщинам не понять. СПб., 1993;

Пена дней. Л., 1994;

Мурашки. М., 1994;

Сердцедер. М., 1994.

Літ.:

Ерофеев В.В. Борис Виан и «мерцаюшая эстетика» // Ерофеев В.В. В лабиринте проклятых вопросов: Эссе. 2 изд. М., 1996.

К.​М.​Міхееў.

т. 4, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

rejwach, ~u

м. разм. мітусня, беганіна, сумятня; бязладдзе; рэйвах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кло́нус

(гр. klonos = сумятня)

міжвольныя хуткія рытмічныя скарачэнні асобных мышцаў або іх груп, што з’яўляецца прыкметай паражэння цэнтральнай нервовай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

таўхані́на, ‑ы, ж.

Разм. Беспарадкавы рух, штурханіна, цісканіна. Хлеб прывозілі ў чырвонай скрыні на возе. Ён цёпла і свежа пах. Чарга тады раўнялася, расцягвалася яшчэ далей: пачыналася таўханіна і крык каля дзвярэй. Адамчык. Добрыя вярсты дзве не спыняліся нястрыманыя жарты, таўханіна, сумятня. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыятурба́цыя

(ад крыя- + лац. turbatio = сумятня, бязладдзе)

формы складання горных парод, якія маюць у разрэзе выгляд завіхрэнняў, выгінаў, кольцаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

bustle

[ˈbʌsəl]

1.

v.i.

мітусі́цца, сьпяша́цца

2.

v.t.

падганя́ць

3.

n.

мітусьня́, бегані́на, сумятня́ f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

rumpus

[ˈrʌmpəs]

n.

кры́кі pl.; га́лас, шум -у m.; сумятня́ f.; гармі́дар, вэ́рхал -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tumult

[ˈtu:mʌlt]

n.

1) га́лас, вэ́рхал -у m.; мітусьня́, сумятня́ f.

2) замяша́ньне, забурэ́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)