Ало́мка ’вялікая суконная хустка’ (ДАБМ) да ламаць?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ртаўскі: то́ртаўскі плото́ксуконная тоненькая хустка’ (Ян.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kastor, ~u

м. уст. тэкст. кастор (суконная тканіна)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лі́жаўкасуконная хустка’ (ветк., Мат. Гом.). Да лізаука < 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бушла́т

(рус. бушлат, ад ням. Buscherum = рыбацкая блуза)

1) суконная матроская куртка;

2) салдацкая куртка на ваце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ірмя́к ’армяк, суконная верхняя доўгая вопратка’ (Бяльк., Мат. Маг., Сл. паўн.-зах.). Гл. армяк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бушла́т, ‑а, М ‑лаце, м.

Суконная матроская куртка. Думамі кожны сваімі заняты Пра даўняе гора, пра блізкае свята, Толькі мужчыну, што ў флоцкім бушлаце, Не пазнае пасівелая маці. Грахоўскі. // Салдацкая куртка на ваце. Паношаны салдацкі бушлат ледзь не трашчаў на яго крутых плячах. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуплене́ткасуконная хустка’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, ад купленая (хустка) ці хустка з путамі, гл. пупел ’пампон, фрэнзель’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Су́кань, су́коньсуконная пража’ (ТС). Дэрыват ад суканы < сукаць (гл.) з суф. ‑ь; ‑о‑, відаць, гіперкарэктнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДУБРО́ВЕНСКІЯ СУКО́ННЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ Дзейнічалі ў 1780—1861 у г. Дуброўна. З мануфактуры (уладальнікі: князі Любамірскія, Евельсон, Гінзбург) і суконная ф-ка графа Пацёмкіна выраблялі тканіну. На мануфактурах у 1814—19 было 12—31 ткацкіх станкоў і 100—260 вольнанаёмных рабочых. На ф-цы Пацёмкіна працавалі 300 прыгонных.

т. 6, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)