The court adjudicated on the case — Суд прыня́ў пастано́ву ў спра́ве
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дзіку́нства, ‑а, н.
1. Уласцівасць і стан дзікунскага; дзікасць. У Караліне меўся адбыцца сход сялян, які павінен быў вырашыць пытанне, ці жыць калектыўна, ці гібець у аднаасобніцкім дзікунстве.Сабаленка.
2. Паводзіны, учынкі дзікуна. — Вось яшчэ дзікунства! Да чалавека нельга зайсці. Выдумалі.Шамякін.Даведаўшыся, Загорскі пачаў судзіць сябе і забойцу. Так, гэтаму варварству і дзікунству няма апраўдання.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
judge2[dʒʌdʒ]v.
1. меркава́ць, лічы́ць;
judging by/from мярку́ючы па;
judging by what you say… мярку́ючы па ва́шых сло́вах…;
as far as I can judge нако́лькі я магу́ меркава́ць
2.судзі́ць, выно́сіць рашэ́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Caecus non judicat de colore
Сляпы не судзіць аб колеры.
Слепой не судит о цвете.
бел. Сляпой курыцы і жвір ‒ пшаніца.
рус. Слепой курице всё пшеница.
фр. Juger/parier de qch comme les aveugles des couleurs (Судить/говорить о чём-то, как слепые о цвете).
англ. Blind man can judge no colours (Слепой не может судить о цвете).
нем. Dem Armen schmeckt jegliches Brot (Бедняку вкусен всякий хлеб).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
мі́лаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; незак., каго.
1. Дараваць каму‑н. віну; шкадаваць. — Не забывайся, чалавеча, што я — войт, чалавек, упаўнаважаны судзіць і мілаваць...Бажко.
2.Уст. Выказваць увагу, любіць.
•••
Бог мілаваўгл. бог.
Няхай бог мілуегл. бог.
мілава́ць, ‑лу́ю, ‑лу́еш, ‑лу́е; незак., каго.
Песціць, галубіць; любіць. [Рыта] узяла ад маці Ларысу, у нейкім узбуджана-няўрымслівым настроі мілавала яе на вачах здзіўленага мужа.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаста́ча, ‑ы, ж.
1. Адсутнасць патрэбнай колькасці каго‑, чаго‑н. Недастача вады. □ Хлапец усміхнуўся, і тут выявілася ў яго недастача пярэдніх зубоў.Самуйлёнак.
2. Адсутнасць якой‑н. маёмасці, грошай і пад., выяўленая пры праверцы магазіна, установы і пад. [Жанчына:] — Я ўчотчыца фермы. У мяне вунь недастача, судзіць збіраюцца.Навуменка.
3. Адсутнасць дастатковых сродкаў на пражыццё; недахоп самага неабходнага. З кожнай хаты нуда, Недастача глядзіць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
judge
[dʒʌdʒ]1.
n.
1) судзьдзя́ -і́m
2) арбі́тар -ра m.
3) знавец -ўца m., зна́ўца -ы m. & f.
a good judge of cattle — до́бры зна́ўца жывёлы
a poor judge of poetry — слабы́ зна́ўца паэ́зіі
2.
v.t.
1) судзі́ць; выно́сіць прысу́д
2) быць арбі́трам (у вырашэ́ньні спрэ́чак ці ко́нкурсу)
3) ацэ́ньваць; дава́ць ацэ́нку
4) ду́маць, лічы́ць; меркава́ць
Judge for yourself — Мярку́йце са́мі
5) судзі́ць, асуджа́ць, га́ніць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Суддзя́ ’службовая асоба ў судзе, якая выносіць прыгавор’, ’чалавек, які выказвае суджэнне, думку’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шымк. Собр.), судзья́, судзя́ ’суддзя; хто знеслаўляе, ганьбіць’ (Сл. ПЗБ), судзья́ ’суддзя’ (ТС), ст.-бел.судья ’тс’ (XIV ст., КГС). Укр.суддя́, рус.судья́, стараж.-рус.судіꙗ, суди, судии, ст.-польск.sędziá, чэш.sudí, серб.-харв.су́дија, славен.sọdij, балг.съдия́, макед.судија, ст.-слав.сѫди, сждии. Прасл.*sǫdьji — назва выканаўцы дзеяння ад *sǫditi, гл. судзіць (Борысь, 542).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
утвары́ць, утвару, утворыш, утворыць; зак., што.
1. Надаўшы адпаведную форму, будову, выгляд, стварыць што‑н. Утварыць прамы вугал. □ Кусты спляліся і ўтварылі жывую вечназялёную агароджу, за якой стаялі вялікія дрэвы і маленькія блакітныя домікі атэля.Шамякін.Прарваўшы фронт, легіянеры абышлі Вільню і ўтварылі вакол горада агнявую падкову.Мехаў.// Выклікаць з’яўленне, узнікненне чаго‑н. На паверхні скалы вада ў гарачай крыніцы ўтварыла паглыбленне, якое мае форму.. сапраўднага катла.Матрунёнак.
2. Заснаваць, сфарміраваць што‑н.; арганізаваць. Пасля перамогі Кастрычніка працоўныя розных нацый нашай краіны ўтварылі ваенна-палітычны саюз, які адыграў велізарную ролю ў разгроме ворагаў Савецкай рэспублікі.«Звязда».У другой палавіне зімы настаўнік аддзяліў лепшую групу вучняў і ўтварыў чацвёрты клас.Кулакоўскі.З-пад ярма краіну Вызваліў маю І з рэспублік вольных Утварыў [Ленін] Саюз.Глебка.
3.Разм. Зрабіць што‑н. нечаканае, непажаданае; напракудзіць. [Кулік:] — Звальняць не будзем — будзем судзіць. Так-так, судзіць, калі хоць яшчэ што такое ўтворыш.Кірэйчык.Маці магла такое ўтварыць, што потым на вуліцу не пакажашся.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак.
1.каго. Разабраўшы абставіны, факты, устанавіць, хто правы, хто вінаваты. [Кулагін:] — Ніхто не паверыць, што ўсё робіцца без майго ведама. Ну, добра. Няхай нас з табой праўленне рассудзіць.Гаўрылкін.
2.здадан.сказам і без дап. Падумаўшы, прыйсці да якой‑н. пэўнай думкі, рашэння; разважыць, рашыць. А кім быц[ь], сам рассудзіш сваёй добрай воляй.Колас.— Ды будзе не будзе пагоды, а дзён праз дзесяць трэба збірацца на касавіцу, — рассудзіў Хведар.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)