разду́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Распуснік, распусніца. А ў іх быў любімы сыночак-унук — Раздура, распуста, капрыза Янук. Яго абувалі, яго разувалі, Яго апраналі, Яго распраналі, Лішняга кроку Ступіць не давалі...Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Працягнуць волакам. [Іван] правалок нагу па траве, стараючыся ступіць як мага натуральней, але гэта яму не дужа ўдалося.Быкаў.
2. Зацягнуць (нітку ў вушка іголкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зі́мнік, ‑а, м.
Разм. Дарога, па якой ездзяць толькі зімой. З грэблі адыходзіў у бок зімнік, па якім вазілі зімой сена з балот.Лынькоў.Зімнікі заўсёды пракладаюцца найкарацей — нішто не замінае іх рабіць там, дзе ўлетку часам і нага чалавечая не можа ступіць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
beschréiten*vt ступа́ць, наступа́ць (на што-н.);
éinen Weg ~перан.ступі́ць на шлях;
den Réchtsweg ~ падава́ць [звярта́цца] у суд
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пату́піць, ‑ту́плю, ‑ту́піш, ‑ту́піць; зак., што.
Апусціць уніз (вочы, галаву). Лена прыкінулася, што плача, патупіла вочы і пачала выціскаць слязу.Няхай.А калі і гляне [Пракоп], дык зараз жа патупіць вочы, быццам яна [Раманіха] вінавата была перад ім.Ермаловіч.
патупі́ць, ‑туплю́, ‑ту́піш, ‑ту́піць; зак., што.
Зрабіць тупым, ступіць усё, многае. Патупіць нажы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ука́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Рмн. ‑зак; ж.
1. Палачка, якой паказваюць што‑н. [Палкоўнік] узяў указку, падышоў да карты і абвёў лінію фронту.Дудо.
2.Разм. Указанне, распараджэнне, настаўленне. Бабцы не падабалася, як бацька вострыць матыку, сячэ дровы, коле вепрука, а яму, — што без яе ўказак кроку нельга ступіць.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ступе́нь ‘выступ лесвіцы’, ‘этап у развіцці’, ‘мера якасці, дзеяння’, ‘вучонае званне’ (ТСБМ), ‘ступня; крок’ (Нас.), ‘ступня; крок; мера якасці, градус’ (Байк. і Некр.), ‘ступня’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Ян.), ‘крок’ (Шымк. Собр., ТС), ‘ступак; ступня’ (ЛА, 3), ‘мера, роўная чалавечай ступні’ (Пятк. 2), ступі́нь ‘ступня’ (Дразд.), сту́пынь ‘тс’ (кам., КЭС), параўн. ст.-бел.степень ‘парог, лесвіца’ (Ст.-бел. лексікон), стопень ‘ступень, этап’ (там жа). Укр.ступі́нь ‘крок’, рус.ступе́нь ‘выступ лесвіцы’, в.-луж.stupjeń ‘чаравік’, ‘мера праяўлення якой-небудзь якасці; працэнт’, н.-луж.stupjeń ‘лямцавы чаравік’, чэш.stupeň, славац.stupeň ‘ступень’, серб.-харв.сту́пањ, славен.stọ̑pənj, балг.стъ́пен. Прасл.*stǫpenъ. Дэвербатыў да *stǫpiti (гл. ступіць) з суф. ‑enь; гл. Фасмер, 3, 788; Шустар-Шэўц, 1371; Махэк₂, 590; Бязлай, 3, 321. Борысь (578) праславянскім лічыць *stepenь (параўн. рус.степень, серб.-харв.сте̏пен, балг.сте́пен, макед.степен, ст.-слав.степень) ад незахаванага *stepti ‘ступіць, стаць’, на якое пазней паўплываў дзеяслоў *stǫpiti. Сюды ж ступе́ніць ‘ісці’ (навагр., Шн.). Параўн. стапа, стопень, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жывёла, ‑ы, ж.
1. Усякая жывая істота, акрамя раслін. Дзікія жывёлы. Млекакормячыя жывёлы.// Усякая жывая істота ў процілегласць чалавеку. Ні чалавек, ні жывёла не можа ступіць на гэтыя нетры Гнілога балота.Колас.
2.зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна і птушка. Племянная жывёла. Пагалоўе жывёлы. Буйная рагатая жывёла. □ Другі гурток другой жывёлы, Дзесятак кур, пявун вясёлы Каля платоў чарвей шукалі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадкава́ныінепадко́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае падкоў. Настала зіма, галалёдзіца. Непадкаваны конь і кроку не ступіць. А падкоў няма.Жычка.
2.перан.Разм. Які не атрымаў ведаў у якой‑н. галіне. [Лабановіч:] — Бяда наша, Янка, у тым, што мы непадкаваныя, невялікая наша адукацыя, каб правільна падысці і крытычна паставіцца да праграмы розных палітычных партый.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праступі́ць, ‑ступіць; зак.
Выступіць знутры на паверхню, прасачыцца наверх. Палкавы камісар ішоў пахістваючыся. Праз бінт на руках усё больш праступала крыві.Лупсякоў.// Выступіць, паказацца праз што‑н. Коратка падстрыжаныя валасы ў .. [Кіры] трохі раскудлаціліся, на смуглых шчоках праступіў румянец.Карпаў.// Стаць злёгку бачным. Потым у яго вачах у цемрадзі праступіла светлая пляма. Кандрат здагадаўся, што гэта сядзела Параска.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)