wykłócać się

незак. спрачацца; сварыцца; калаціцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

эры́стыка

(гр. eristike)

майстэрства спрачацца, умельства палемізаваць з праціўнікам, выкарыстоўваючы яго промахі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пререка́ние ср. спрэ́чка, -кі ж.;

вступи́ть в пререка́ния пача́ць спрача́цца, уступі́ць у спрэ́чкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wttstreiten* аддз., vi

1) спабо́рнічаць

2) спрача́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

счапі́цца, счаплю́ся, счэ́пішся, счэ́піцца; зак.

1. Злучыцца, зачапіўшыся адзін за аднаго.

Шасцярні счапіліся.

2. перан., з кім і без дап. Пачаць спрачацца, схапіцца ў бойцы (разм.).

Дзеці счапіліся за цацку.

|| незак. счэ́плівацца, -ваюся, -ваешся, -ваецца.

|| наз. счэ́пліванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смець, сме́ю, сме́еш, сме́е; незак., з інф.

1. Адважвацца, мець смеласць для чаго-н.

Не с. спрачацца.

2. Мець права на што-н.

Ніхто не смее парушаць закон.

Не смей(це) (разм.) — строгая забарона што-н. рабіць.

|| зак. пасме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

handryczyć się

незак. разм. сварыцца, агрызацца, спрачацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

Быць ва ўзбуджаным стане, праяўляць нецярплівасць, паспешлівасць. Сяргей часта гарачыўся, любіў спрачацца, і тады на дапамогу яму заўсёды прыходзіў разважлівы Ігар. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sparring partner [ˈspɑ:rɪŋˌpɑ:tnə] n.

1. суразмо́ўца, з які́м прые́мна спрача́цца

2. партнёр для трэніро́ўкі ў прафесі́йным бо́ксе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dispute2 [dɪˈspju:t] v.

1. аспрэ́чваць

2. спрача́цца;

There is no disputing about tastes. Аб густах не спрачаюцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)