перамо́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перамогі. Пераможны гімн. Пераможны салют. Пераможны поступ. // Які закончыўся перамогай, нясе перамогу. Пераможны фінал. □ Ідзіце ў пераможны бой За справядлівы мір, за волю! Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

open-minded

[,oʊpənˈmaɪndɪd]

adj.

справядлівы, непрадузя́ты, з шыро́кім кругагля́дам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зако́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае закону (у 1 знач.), грунтуецца на законе. Законна дакумент. На законных падставах.

2. Які мае падставу; справядлівы, абгрунтаваны. Законны гонар. Законны папрок.

•••

Законны шлюб гл. шлюб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛАСКО́Ў Іван Антонавіч (19.6.1941, г. Гомель — 28.6.1994),

бел. пісьменнік, перакладчык, крытык. Скончыў БДУ (1964), Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1971). З 1971 жыў і працаваў у Якуціі. Пісаў на рус. і бел. мовах. Дэбютаваў у 1956 вершамі. Аўтар зб-каў паэзіі «Стыхія» (1966), «Белае неба» (1969), «Кружное лета» (1973), паэм «Жывыя галасы» (1964), «Трыццаць» (1973), «Кульгавы» (1975), «Кульга» (1985), зб-каў апавяданняў «Івановы» (1979), «Чароўны камень» (1983), аповесці «Вяртанне Адысея» (1973), апавядання для дзяцей «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» (1976). Пісаў нарысы, эсэ, артыкулы, рэцэнзіі. У яго творах роздум над гісторыяй і сучаснасцю, заклапочанасць лёсам роднай зямлі. Распрацоўваў гіпотэзу пра угра-фінскія карані ўсх. славян, прыйшоў да высновы, што літва не была балцкім племем (артыкулы «Племя пяці родаў», 1989; «Нашчадкі таямнічае літвы», 1991; «Дагістарычныя блуканні: Літва і Жамойці», «Жамойцкі тупік», «З маўклівых прадонняў», усе 1993).

Л.​М.​Гарэлік.

т. 9, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

lawful

[ˈlɔfəl]

adj.

1) зако́нны

2) справядлі́вы, абгрунтава́ны

lawful demands — справядлі́выя дамага́ньні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

righteous

[ˈraɪtʃəs]

adj.

1) пра́ведны

2) справядлі́вы, апраўда́ны

righteous indignation — справядлі́вае абурэ́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

give-and-take

[,gɪvənˈteɪk]

n.

1) ро́ўны, справядлі́вы абме́н

2) кампрамі́с -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

яй-бо́гу, выкл.

Разм. Далібог, дальбог. Такой мясціны вы, яй-богу, наўрад ці знойдзеце больш дзе. Колас. — Нездарма Піліп на мяне так быў ашчэрыўся. Справядлівы ён чалавек, яй-богу! Ермаловіч. [Еўлага:] — А добрая ў цябе схованка за дзвярамі ў сенцах, яй-богу! Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rightful

[ˈraɪtfəl]

adj.

1) зако́нны

the rightful owner — зако́нны ўла́сьнік

2) справядлі́вы, апраўда́ны, пра́вільны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

несправядлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адступаецца ад справядлівасці, парушае справядлівасць. Заўсёды ў расказах дзеда перамагала праўда над крыўдай, справядлівы чалавек над несправядлівым. Паслядовіч. // Які супярэчыць справядлівасці, не адпавядае патрабаванням справядлівасці. Несправядлівы лад. □ Свой лёс жалеза праклінае І тых, што выкулі з яго Вайны несправядлівай джала. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)