Су́нуць ’рухаць, кратаць, соваць; усунуць, штурхнуць, піхнуць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ’рушыць, пайсці грамадой’ (ТС, Сержп. Грам., Юрч. Вытв.), ’пасоўваць, ставіць’, ’цягнуць’, ’укладаць, усоўваць’, ’ісці’ (Сл. ПЗБ), су́нуты ’цягнуць’ (Клім.), су́нуцца ’паволі рухацца, ісці’ ’тс’, (ТСБМ, ТС), ’высоўвацца’, ’напасці, накінуцца’ (Сл. ПЗБ), ’упасці’ (Бяльк.). Укр. су́нути, рус. су́нуть, стараж.-рус. сунуты ’кінуць’, ц.-слав. сунѫти, польск. sunąc, в.-луж. sunuć, н.-луж. sunuś, чэш. sunouti ’пасоўваць’, славац. súnuť, серб.-харв. су́нути ’наліць, насыпаць’, славен. súniti ’штурхнуць’, балг. дыял. су́на ’перамяшчаць, слізгаць’, ст.-слав. соунѫти. Прасл. *sunǫti ’пасоўваць, штурхнуць; укласці, усунуць’; дзеяслоў аднакратнага дзеяння да прасл. *sovati, *sujǫ ’соваць’; гл. Борысь, 587; Фасмер, 3, 804; Бязлай, 3, 341–342; Шустар-Шэўц, 1380–1381. Паводле Махэка₂ (593), было і *sunǫti з іншай семантыкай — ’бегчы, хутка ісці’, параўн. польск. дыял. sunąć ’рушыць, ісці’, чэш. дыял. snuť se ’ісці’, з паралеллю гоц. skewjan ’ісці’, ст.-ісл. skaeva ’рухацца наперад’, роднаснага чэш. sypati ’хутка ісці’. Параўн. снаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скользи́ть несов.

1. (по скользкой поверхности) слі́згаць, слі́згацца, слізгаце́ць; ко́ўзацца;

поло́зья скользя́т по сне́гу палазы́ слізго́чуць па сне́зе;

колёса велосипе́да скользя́т ко́лы веласіпе́да слі́згаюцца (ко́ўзаюцца);

2. (по воде, воздуху) слізгаце́ць, плы́сці, плыць;

по воде́ скользи́т ло́дка па вадзе́ слізго́ча (плыве́) ло́дка;

3. ав. хілі́цца;

скользи́ть на крыло́ хілі́цца на крыло́;

скользи́ть по пове́рхности ирон. ко́ўзацца па паве́рхні, схва́тваць вяршкі́, браць паве́рсе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skim [skɪm] v.

1. зніма́ць, здыма́ць ( накіп, вяршкі і да т.п.);

skim milk зніма́ць вяршкі́ або́ пе́нкі з малака́;

skim soup of its scum зніма́ць пе́ну з су́па

2. лёгка, пла́ўна слі́згаць па паве́рхні;

He seems to skim the ground. Ён, здаецца, не дакранаецца да зямлі;

The bike skimmed along the road. Веласіпед нёсся па дарозе;

Swallows were skimming over the water. Ластаўкі ляталі нізка над вадою.

3. (thro ugh/over) бе́гла прагляда́ць (кнігу, спіс і да т.п.), павярхо́ўна знаёміцца (з чым-н.);

Read carefully, don’t skim! Чытай уважліва, не прапускай!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

След ‘адбітак ступні нагі, капыта, лапы’, ‘знак уздзеяння’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Некр. і Байк., Сцяшк., ТС, Пятк. 2, Сл. ПЗБ), ‘права, прычына, падстава’ (Нас.), ‘дарога, сцежка; часовая мяжа на сенажаці паміж участкамі (Яшк.), ст.-бел. следъ ‘мера зямлі’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. слід, рус. след, стараж.-рус. слѣдъ, польск. ślad, в.-луж., н.-луж. slěd, чэш., славац. sled, серб.-харв. сли̏јед, славен. slẹ̑d, балг. следа́, макед. следа, ст.-слав. слѣдъ. Прасл. *slědъ. Роднасныя літ. slidùs ‘гладкі, склізкі’, лат. sliēds ‘след, каляіна’, ст.-прус. slidenikis ‘сабака-сышчык’, с.-в.-ням. slîten ‘слізгацець’, ст.-в.-ням. slito ‘сані’, нова-в.-ням. Schlitten ‘тс’, грэч. ολισθανω ‘я слізгаю’; гл. Траўтман, 269; Торп, 539; Мюленбах-Эндзелін, 3, 932, 957–958; Фасмер, 3, 668; БЕР, 6, 858; Махэк₂ (553) літ. slidús лічыць запазычаннем з польскай. Сной₁ (579) узводзіць да і.-е. кораня *(s)lei̯dh‑слізгаць; паўзці’ з першасным значэннем для прасл. ‘каляіна, санная дарога’. Прасл. таксама *slěditi, працяг яго ў слядзі́ць, укр. сліди́ти, рус. следи́ть, польск. śledzić, в.-луж. slědźić, н.-луж. ślěźiś, чэш. slíditi, славац. sliediť, серб.-харв. слијѐдити, славен. sledíti, балг. следя́, макед. следи; гл. Фасмер, там жа; БЕР, 6, 862.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слабы́ ‘які мае невялікую фізічную сілу, недастаткова дужы’, ‘нямоцны, нетрывалы’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Касп.; гродз., брэсц., ЛА, 5), ‘мізэрны, слабасільны, хілы, кволы’ (Ласт.), сла́бы(й) ‘тс’ (Бяльк., ЛА, 5). Укр. слаби́й, рус. сла́бый, ст.-рус. слабъ, польск., в.-луж., н.-луж. słaby, чэш. slabý, серб.-харв. сла̏б, славен. slàb, балг. слаб ‘слабы, худы, хілы’, макед. слаб ‘тс’, ст.-слав. слабъ. Прасл. *slabъ. Роднасныя: літ. slõbti, slobstù, slabaũ ‘слабець, траціць прытомнасць’, лат. slãbt ‘абмякнуць, панікнуць’, ст.-в.-ням. slaf ‘слабы, вялы’, с.-в.-ням., н.-ням. slap ‘тс’, гоц. slēpan ‘спаць’, магчыма, лац. labor, labi ‘падаю, кульгаю’, laborāre ‘цяжка працую, падаю ад стомленасці’; гл. Младэнаў, 588; Праабражэнскі, 2, 316–317; Фасмер, 3, 664; Траўтман, 270; Вальдэ-Гофман, 1, 739; Махэк₂, 551. Скок, 3, 277; ЕСУМ, 5, 294; Брукнер, 499 лічаць слова славяна-германскім, а балцкія формы разглядаюць як запазычанні з польскага. Райхельт (KZ, 39, 25), Праабражэнскі (там жа), Скок (там жа) і інш. рэканструююць і.-е. аснову *(s)lab‑, *(s)lōb‑ > лац. lābor, labiслізгаць, праслізгваць’; гэту лацінскую паралель прымае і Фасмер (там жа). Махэк₂ (551) даўгату а ў славянскім слове, параўнальна, напрыклад, з ст.-в.-ням. формай, лічыць экспрэсіўным падаўжэннем. Борысь (537) узводзіць да і.-е. *(s)lē̆b‑/*(s)lō̆b‑/*(s)lā̆b‑ ‘быць абвіслым, слабым’. Гл. яшчэ БЕР (6, 824–827) з аглядам іншых версій.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ride2 [raɪd] v. (rode, ridden)

1. е́хаць вярхо́м; скака́ць (на кані);

She learnt to ride when she was seven. Яна навучылася ездзіць вярхом, калі ёй было 7 гадоў.

2. е́хаць, е́здзіць (на веласіпедзе, аўтобусе, у машыне і да т.п.)

3. ру́хацца; плы́сці; слі́згаць

be riding for a fall дзе́йнічаць неразва́жліва;

ride herd on smb./smth. AmE, infml кама́ндаваць кім-н./чым-н.; распараджа́цца чым-н. паво́дле свайго́ меркава́ння

ride down [ˌraɪdˈdaʊn] phr. v.

1. заганя́ць, вымо́тваць;

He rode down the horse. Ён загнаў каня.

2. даганя́ць, наганя́ць

ride off [ˌraɪdˈɒf] phr. v. ад’язджа́ць

ride out [ˌraɪdˈaʊt] phr. v.

1. рабі́ць прагу́лку (вярхом, на веласіпедзе і г.д.)

2. выхо́дзіць з ця́жкага стано́вішча;

The company managed to ride out the scandal successfully. Кампанія змагла паспяхова выйсці са скандалу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)