wry

[raɪ]

adj.

1) крывы́; перакры́ўлены, перако́шаны, скры́ўлены

She made a wry face to show her disgust — Яна́ скрыві́лася ад пачуцьця́ агі́ды

2) перакру́чаны, скажо́ны (пра сло́вы, ду́мкі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сагну́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сагнуць.

2. у знач. прым. Складзены пад вуглом у суставе (пра канечнасці). Баец ужо спаў, шырока раскінуўшы рукі з сагнутымі пальцамі. Федасеенка. // Які прымае дугападобную форму пры згінанні. Толькі на астраўку між кустоў мільгалі іх [хлопцаў] сагнутыя спіны. Няхай. // Скрыўлены, згорблены. Супроць брамы гэтага доміка сядзела сагнутая худая жанчына сярэдніх гадоў. Бядуля. // Пахілены (пра дрэва, расліны). Сагнутая вярба. // Пагнуты. Сагнутая бляшанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разгара́чыцца ’раскірачыцца’, разгара́ка ’раскірака’ (слонім., Нар. словатв.), розґара́ґаскрыўлены ад хваробы чалавек’ (драг., Нар. лекс.), разгіра́чыцца ’шырока расставіць ногі’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’расхінуцца’ (Сцяшк.). Не зусім яснае слова. Хутчэй за ўсё, гэта фанетычны варыянт слова раскара́чыцца ’шырока расставіць ногі’, раскара́ка ’чалавек з няўклюдна расстаўленымі нагамі’, ’нешта няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае’ (гл.) са зменай кг у інтэрвакальным становішчы. Сюды ж розґірэ́йда ’чалавек вуглаваты, няскладны, з крывымі нагамі’ (драг., Нар. лекс., пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 271), разґірэ́ка ’раскірэка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), разгірэ́ня ’разявака’ (Сцяшк.), разгірэ́к ’беспарадак’ (Юрч. СНЛ). Гл. разгірака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скарэ́жаны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скарэжыць.

2. у знач. прым. Скрыўлены, сагнуты, скарабачаны. Абапал дарог усюды віднеліся адзнакі нядаўніх баёў — чорныя варонкі, скарэжаныя машыны. Мележ. Рыжая карова трэслася з холаду і тыцкалася пысай у мёрзлыя грады, дзе яшчэ аставаліся рэшткі скарэжанага на марозе капусніку і бурачніку. Чорны. Галаўнёў азірнуўся. Блізка ад яго стаяў скарэжаны танк. Дудо.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Зменены да непазнавальнасці, скажоны. Скарэжаны твар [Міхі] стаў спакойным, праяснеў, і хворы пачаў дыхаць роўна і глыбока. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звяры́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да звера (у 1 знач.). Звярыныя сляды. Звярыны рык. □ А воўк, як бы насміхаецца з мяне, стаіць, пазірае, зачароўвае мяне сваім звярыным поглядам. Колас. // Такі, як у звера, уласцівы зверу. Твар яго быў жудасны: скрыўлены, зубы сціснутыя, у вачах — нейкія звярыныя іскры. Шамякін.

2. перан. Жорсткі, бязлітасны. Звярыная сутнасць фашызму. □ — Я добра ведаю, што да той пары, пакуль ты вырасцеш, не будзе на свеце звярынай улады багатых і ты шчасліва і спакойна пражывеш свой век. Самуйлёнак. // Надзвычай моцны. Звярыны страх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крывы́

1. schief, krumm; gebgen (сагнуты); verbgen (скрыўлены);

крывы радо́к schefe Zile;

крыва́я лі́нія krmme Lini¦e, Krve [-və] f -, -n;

крыво́е люстэ́рка Zrrspiegel m -s, -, Vexerspiegel [vɛ-] m -s, -; перан. Zrrbild n -(e)s, -er;

ба́чыць што-н як у крывым люстэ́рку etw. wie in inem Zrrspiegel shen*, etw. verzrrt sehen*;

крыва́я ўсме́шка schefes Lächeln;

2. (кульгавы) lahm, hnkend, ghbehindert; krmmbeinig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чмы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. З шумам выпускаць паветра праз ноздры. Праз паўгадзіны Клава бачыла, як нядаўна звязаны і скрыўлены жандар чмыхаў, як лось, мыючыся каля бочкі з вадою. Чорны.

2. Усміхаючыся, смеючыся, плачучы, утвараць гук носам ці губамі. Сям-там пачалі мужчыны чмыхаць, хлопцы шаптацца ды дзяўчаты падраготваць. Мурашка. Пад самае ранне прыехала з горада Хадося і, распрогшы кабылу, за хлявом.. доўга паціху чмыхала, уздрыгваючы плячыма, сморкала ў фартух, закрывала твар. Галавач.

3. З шумам выпускаць праз пэўныя адрэзкі часу паветра, пару, адпрацаваныя газы. Недалёка грукатаў цягнік. Нават чуваць было, як ён натужна сон і чмыхаў. Новікаў. Адсюль ужо былі бачны першыя хаты Затокаў і чутно, як чмыхае каля клуба рухавічок. Жычка.

4. перан. Разм. Сердаваць, злавацца, выражаючы незадаволенасць чым‑н. — Цьфу ты, нацыя бабская... — нездаволена чмыхаў дзед. — Ты да яе [Палаткі] як чалавек, а ў яе сваё ў галаве... Лынькоў. Камендант нездаволена чмыхаў, стоячы на паравозе, а Пецік увіхаўся каля Трапезы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

krumm

1. a

1) крывы́, скрыўлены, сагну́ты;

~ wrden згарба́ціцца, стаць суту́лым

2) нячы́сты, несумле́нны;

~e Schen mchen займа́цца нячы́стымі спра́вамі;

es geht mit ihm ~ разм. яго́ спра́вы дрэнь

2. adv кры́ва, ко́са;

etw. ~ begen* скрыўля́ць, згіна́ць што-н.;

etw. j-m ~ nhmen* разм. крыўдзіцца за што-н. на каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сведённый

1. зве́дзены, мног. пазво́джваны;

2. заве́дзены;

3. зня́ты, скі́нуты, зве́дзены;

4. зве́дзены, мног. пазво́джаны;

5. зве́дзены, вы́сечаны;

6. заве́дзены, мног. пазаво́джаны;

7. зве́дзены, ссу́нуты;

8. вы́ведзены, мног. павыво́джваны;

9. пераве́дзены;

10. зве́дзены (да чаго, у што);

11. пераве́дзены, зве́дзены;

12. зве́дзены, ску́рчаны, мног. паску́рчваны, скры́ўлены;

13. адабра́ны; забра́ны; укра́дзены, зве́дзены; см. свести́;

14. (сводный) уст. зво́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касы́, а́я, ‑о́е і ко́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны, накіраваны пад вуглом да гарызантальнай паверхні; не адвесны. Касы лівень. □ Вось жанчыны дайшлі да рога вуліцы, і касы барвовы промень сонца ўдарыў ім у вочы. Мікуліч. Ішоў косы сцюдзёны дождж, на ветры разбіваўся і плыў несканчоным туманам. Скрыган. // Які ідзе нахільна да прамой лініі, перасякае што‑н. наўскос. Касы почырк. Сшытак у касую лінейку. □ Касыя, доўгія цені ад прысадаў слаліся на брук. Мурашка. // Накіраваны ўбок, які ідзе збоку. Касы пагляд.

2. Скрыўлены, перакошаны, несіметрычны. Струхнелыя, абклееныя старымі афішамі, з касымі вокнамі і дзвярамі дамы нагадваюць катакомбы. Філімонаў. // Размешчаны збоку, не ў цэнтры. Касы каўнер. Насы прабор валасоў.

3. Касавокі. Услед за ім [Зосіным бацькам] пераступіў парог Васіль Бераг, малады і моцны, але.. сутулы і касы, з лёгкім рабаціннем на белым пляскатым твары. Гартны. // Які глядзіць коса, косіць (пра вочы). Уласюк пагладзіў свае пышныя, чорныя вусы, зірнуў на Лабановіча касымі вачамі. Колас.

4. перан. Недружалюбны, падазроны, недаверлівы (пра позірк, погляд). [Містэр Лаяна] бачыў і панурыя твары, і касыя позіркі, і тлеючыя аганькі нянавісці ў апушчаных вачах. Лынькоў.

5. у знач. наз. касы́, ‑ога, м. Разм. Заяц. Заяц, як мячык, падскочыў угару, крута павярнуў і яшчэ хутчэй панёсся полем на рог лесу. Мікола ўсміхнуўся — пашанцавала касому! Краўчанка.

•••

Касы парус гл. парус.

Касы трохвугольнік гл. трохвугольнік.

Касы сажань у плячах гл. сажань.

У касы сажань ростам гл. сажань.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)