Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Wölbungf -, -en
1) крывізна́; хва́лістасць
2) скляпе́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
апсі́да
(гр. apsis, -idos = дуга, скляпенне)
паўкруглы або шматвугольны выступ у сцяне хрысціянскіх царкоўных будынкаў, які перакрыты паўкупалам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пячо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пячоры. Пячорнае скляпенне. Пячорная цемра.// Які жыве ў пячоры. Пячорныя жывёлы.// Які знаходзіцца ў пячоры. Пячорнае возера.
2. Які адносіцца да перыяду, калі людзі жылі ў пячорах. Пячорны чалавек. Пячорны перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Kúppelf -, -n
1) скляпе́нне, ку́пал
2) каўпа́к (лямпы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПІТЭКА́НТРАП ( ад грэч. pithēkos малпа + anthrōpos чалавек),
старажытны чалавек, які жыў каля 1 млн.г. назад. Рэшткі П. (чарапная накрыўка, сцегнавая косць, фрагмент ніжняй сківіцы і 5 зубоў) знойдзены ў 1891—93 галандскім урачом Э.Дзюбуа на в-ве Ява. П. меў пакаты лоб, нізкае скляпенне чэрапа (ёмістасць чэрапа 900 см³.), на лобнай косці выступаў надвочны валік. П. разам с сінантрапам, гейдэльбергскім чалавекам, атлантрапам належыць да найстараж. людзей — архантрапаў, якія з’яўляюцца адной са стадый у філагенетычным развіцці чалавека (гл. таксама Антрапагенез). Л.І.Цягака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скляпе́ністы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скляпення (у 1 знач.); які мае форму скляпення, утварае скляпенне. Старажытны дом нумар адзін на Краснай плошчы. Нізкая скляпеністая столь, каменная падлога, стрэльчатыя вокны.Сяргейчык.Максім памятаў і вялікія скляпеністыя падвалы пад гэтымі мурамі.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скляпі́цца ‘пакрыцца тонкім лядком’ (Скарбы), скляпля́цца ‘зацягвацца лёдам’ (Сцяшк.). З польск.sklepić się ‘зрабіць скляпенне; закрыцца, зацягнуцца’ (Астроўскі, ABSl, 29, 153). Гл. склеп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСТА́ШЫНСКІ КАЛЬВІ́НСКІ ЗБОР.
Існаваў у 16—1-й пал. 20 ст. ў в. Асташын Карэліцкага р-на Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў гатычна-рэнесансавым стылі на сродкі Яна Швыкоўскага. Мураванае 1-нефавае збудаванне, прамавугольнае ў плане заканчвалася гранёнай апсідай; сцены былі прарэзаны 7 вокнамі. Да гал. фасада прымыкала шмат’ярусная вежа, завершаная 4-схільным шатром. 1-ы ярус па шырыні адпавядаў памерам асн. аб’ёму. З кожным ярусам памеры памяншаліся, што надавала кампазіцыі дынамізм. Унутраную прастору перакрывала паўцыркульнае скляпенне з распалубкамі. Знішчаны ў 1940-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАНЛЫ́КСКАЯ ГРАБНІЦА,
помнік грэка-фракійскага мастацтва канца 4 — пач. 3 ст. да н.э. ў г. Казанлык (Балгарыя). Адкрыта ў 1944. Круглае ў плане пахавальнае збудаванне ўяўляе сабой цагляную камеру з купалам у форме ўсечанага конуса і кароткі дромас (калідор). Скляпенне ўпрыгожана размалёўкай па сухой тынкоўцы з размешчанымі па крузе выявамі фракійскай пахавальнай трапезы і бегу калясніц, падзеленых паясамі геам. арнаменту. Размалёўка адметная свабодай і ўраўнаважанасцю кампазіцыі, велічнай нязмушанасцю рухаў фігур. Уключана ў Спіс сусветнай спадчыны. Іл.гл. да арт.Балгарыя.
Літ.:
Васильев А. Античная гробница в Казанлыке: [Пер. с болг.] София, 1958.