plait

[pleɪt]

n.

1) каса́ (запле́ценая)

2) скла́дка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

box plait, box pleat

падво́йная скла́дка (у спадні́цы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АДЭНО́ІДЫ (ад адэна... + грэч. eidos падобны),

пухлінападобныя разрастанні насаглотачнай міндаліны. Бываюць пераважна ў дзяцей, часцей у 3—10 гадоў, іншы раз у грудных. Узнікненню адэноідаў спрыяюць інфекц. хваробы. Асн. прыкмета захворвання — цяжкае дыханне праз нос; часта праяўляецца захворваннямі сярэдняга вуха, «адэноідным габітусам» (вузкі нос, адкрыты рот, згладжаная носагубная складка, высокае паднябенне, няправільнае размяшчэнне зубоў на верхняй сківіцы), паслабленнем увагі і памяці, парушэннем сну, іншы раз начным нетрыманнем мачы. Лячэнне хірургічнае (выдаленне міндалін, часцей амбулаторна).

т. 1, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

са́льнікавы, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да сальніка (у 1 знач.). Сальнікавая складка брушыны.

2. Які мае адносіны да сальніка (у 2 знач.). Сальнікавая ўтулка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

губа́¹, -ы́, мн. гу́бы і (з ліч. 2, 3, 4) губы́, губ, Д -а́м, ж.

Скурна-мускульная рухомая складка, якая ўтварае край рота.

Верхняя г.

Сціснуць губы.

Кусаць губы (таксама перан.: выражаць злосць, незадавальненне).

|| памянш. гу́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. губны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zrzutka

ж. разм. складка; грашовы ўнёсак; узнос

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Кука́рда ’бант, складка’ (ТСБМ, Шпіл.). Да какарда. Кантамінацыя з кука 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фа́лда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Трубкападобная складка на адзенні. Светлая спадніца густымі фалдамі ападала ў .. [Рыты] вакол ног. Чорны.

2. Задняе крысо адзежы (пінжака, мундзіра, фрака і пад.).

[Польск. fałda.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брахіантыкліна́ль

(ад брахі- + антыкліналь)

кароткая антыклінальная складка пластоў горных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брахісінкліна́ль

(ад брахі- + сінкліналь)

кароткая сінклінальная складка пластоў горных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)