ГА́НЗЕМАН (Hansemann) Давід (12.7.1790, г. Гамбург, Германія — 4.8.1864),
палітычны дзеяч Германіі. Належаў да плыні памяркоўных лібералаў. Заснаваў Т-ва страхавання ад пажару (1825), «Дысконтнае т-ва» (1851) і «Першае прускае іпатэчнае акц.т-ва» (1862—64). Чл. ландтага (парламента) Рэйнскай прав. (з 1845). У час рэвалюцыі 1848—49 у Германіі міністр фінансаў, прэм’ер-міністр Прусіі (ліп.—вер. 1848), кіраваў Прускім банкам (да 1851). Выступаў за развіццё сеткі чыгунак, вырашэнне сац. пытанняў эканам. захадамі, скасаванне прывілеяў юнкерства, умацаванне і пашырэнне Герм. мытнага саюза і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГАВО́Р ЧАТЫРО́Х ДЗЯРЖА́Ўаб сумеснай абароне правоў на астраўныя ўладанні і астраўныя тэрыторыі ў раёне Ціхага акіяна.
Падпісаны 13.12.1921 на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі. Прадугледжваў гарантыі ціхаакіянскіх астраўных уладанняў бакоў (у т. л. на выпадак ваен. пагрозы), скасаваннеангла-японскага саюза і інш. У ходзе ратыфікацыі дагавора ў ЗША прынята папраўка аб забароне ўраду краіны без згоды кангрэса прымаць абавязацельствы па абароне ўладанняў інш. нацый на Ціхім ак., якія знаходзяцца «ў стане мандата». Дзейнічаў да 2-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ ЦЫВІ́ЛЬНАГА СТА́НУ,
запісы дзярж. органамі (аддзеламі ЗАЦС або выканкомамі мясц. Саветаў) фактаў, якія вызначаюць цывільны стан: нараджэнне, смерць, шлюб або скасаванне яго, усынаўленне, перамену прозвішча або імя. Запісы актаў цывільнага стану служаць таксама падставай для выяўлення колькасных і якасных змен у дэмаграфічных працэсах, адной з асноў сац.-эканам. планавання. У некаторых краінах, дзе царква не аддзелена ад дзяржавы, запісы актаў цывільнага стану вядуць царк. ўстановы. У Рэспубліцы Беларусь парадак запісаў актаў цывільнага стану рэгулюецца Кодэксам аб шлюбе і сям’і і інш. нарматыўнымі актамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАШМА́К»
(ням. «Bundschun»),
тайныя сялянскія саюзы ў Паўд.-Зах. Германіі ў канцы 15 — пач. 16 ст. Назва ад выявы сял. чаравіка на сцягу змоўшчыкаў. Праграма «Башмака» была накіравана супраць князёў і кляштараў, прадугледжвала барацьбу за «божае права» (рашучая перабудова грамадства «па справядлівасці»), скасаванне ўсіх улад, акрамя імператарскай (пры ўмове, што імператар далучыцца да паўстання «Башмака») і інш.Гал. арганізатар — селянін Фрыц Іос. Няўдалыя спробы «Башмака» падняць паўстанні ў 1493, 1502, 1513 і 1517 з удзелам гарадскіх нізоў сталі пярэдаднем Сялянскай вайны 1524—26 у Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zurückziehungf -, -en
1) адця́гванне, адво́д (войск)
2) скасава́нне (заказу)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ка́нцэлінг
(англ. cancelling = скасаванне)
крайні тэрмін прыбыцця зафрахтаванага судна ў порт для пагрузкі, пасля якога фрахтавальнік мае права скасаваць кантракт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ФІЛІ́П IIАўгуст
(Philippe Auguste; 21.8.1165, Парыж — 14.7.1223),
кароль Францыі [1180—1223]. З дынастыі Капетынгаў. У 1189—92 адзін з кіраўнікоў 3-га крыжовага паходу (гл.Крыжовыя паходы). Каб пашырыць свае ўладанні, выкарыстоўваў шлюбы; за скасаванне другога шлюбу (з дацкай прынцэсай) у 1200 адлучаны ад царквы папам Інакенціем III. Праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы. У 1202—04 адваяваў у англ. караля Іаана Беззямельнага Нармандыю, Анжу, Мен, Турэнь, большую ч. Пуату. Пры ім пачалося далучэнне да каралеўскіх уладанняў абласцей Паўд. Францыі. Правёў шэраг адм. і фін. рэформ: стварыў новыя тэр.-адм. акругі, Каралеўскі савет і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Wégfallm -(e)s адме́на, скасава́нне;
in ~ bríngen*канц. адмяня́ць, касава́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РАЙ Рам Мохан (22.5.1772 або 1774, Раджнагар, Індыя — 27.9.1833),
індыйскі (бенгальскі) асветнік, філосаф, рэфарматар індуізму, грамадскі і літ. дзеяч. Скончыў вышэйшую мусульм. школу ў г.Патна. Імкнуўся стварыць універсальную рэліг. сістэму на аснове індуізму, выступаў за скасаванне яго найб. адыёзных звычаяў (самаспаленне ўдоў, дыскрымінацыя «недатыкальных», дзіцячыя шлюбы і інш.). Стварыў рэліг.-рэфарматарскае т-вы Ар’я самадж (1815) і Брахма самадж (1828). Па ініцыятыве Р. ў Калькуце адкрыта першая інд. свецкая школа — Індускі каледж (1817). Выдаваў газ. «Шомбад каўмудзі» («Месяц навін», на бенгальскай мове) і «Мірат уль-ахбар», («Люстэрка навін», на перс. мове). Аўтар перакладаў на бенгальскую мову філас. твораў Стараж. Індыі, юрыд. даследаванняў, памфлетаў, падручнікаў.