дражні́цца, дражнюся, дражнішся, дражніцца; зак., зкім і без дап.
1. Тое, што і дражніць (у 1 знач.). Здаецца ж, і не хуліганы якія, гэтыя хлопцы, каб з сабакамі дражніцца...Якімовіч.[Рыгор:] Чаго ты мучыш мяне?! Не любіш, дык не дражніся, скажы проста.Крапіва.
2. Дражніць адзін аднаго. — Калючка ты. Задзіра! Вось што! — сыпала Валя ўсе тыя словы, якімі яны дражніліся ў маленстве.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праро́к, ‑а, м.
1. Паводле некаторых рэлігійных вераванняў — праведнік волі бога, пасланы богам. [Арцём:] — А сынок ты мой! Скажы мне, каток, які гэта прарок сядзеў у пустыні і крумкачы насілі яму мяса?Колас.
2. Прадказальнік будучыні, вяшчун. Запанавала цішыня, але Малец чамусьці ўспомніў перарваную ўжо каторы раз размову, спытаўся ў Ярошкі: — Слухай, прарок, а чаму ты мне не пагадаў наконт грошай?Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недапе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад недапячы.
2.перан.; узнач.прым.Разм. Недастаткова падрыхтаваны да якой‑н. працы; малавопытны. Калі падчас трапіцца які-небудзь крыху недапечаны трактарыст, то мала карысці.Кулакоўскі.
3.перан.; узнач.прым.Разм. Вялы, бязвольны. — Слухай, Андрэй, — сказаў [Тамаш], падышоўшы. — Чаго ты ляжыш? Не выспаўся, ці што? Нешта ты апошнія дні як недапечаны. Што з табою, скажы.Чарнышэвіч.// Прыдуркаваты. Недапечаны хлапец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папро́сту, прысл.
1. Проста, непасрэдна; без цырымоніі. [Ян:] — Я напісаў.. [Аляксандры]. Папросту напісаў, няхай крыўдзіцца, калі хоча.Чарнышэвіч.[Пацяроб:] — А скажы ты мне, золатка, папросту, па-нашаму: што гэта ты сабе думаеш?Зарэцкі.
2.Разм. Не на літаратурнай мове. І тут, у горадзе, .. [сяляне] гавораць папросту, па-вясковаму, па-мужыцку.Арабей.
3.узнач.узмацняльнайчасціцы. Проста, аж. Ганарджыя папросту баяўся глянуць у той бок, дзе хадзіў Элія.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Злёгку апырскаць, змачыць. [Міхалка] умомант адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой.Якімовіч.Пакуль Лабановіч дабег да станцыі, яго парадкам пакрапіў дождж.Колас.// Акрапіць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў.
2. і без дап. Крапіць некаторы час. — Трэба, трэба дождж, — казалі старыя, — бульба можа яшчэ падрасла б. Зусім зачахла. — Але ж і лета. І ты скажы, каб хоць раз пакрапіў дождж.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mal
1.adv раз;
zwei ~ zwei ist vier дво́йчы два [два ў два] – чаты́ры
2.prtcразм. (скар. адéinmal) ану́;
sag ~! ану́, скажы́!;
komm ~ her! хадзі́ сюды́!;
das ist nun ~ so гэ́та так і ёсць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зло́мак, ‑мка, м.
1. Непрыгодная, паламаная рэч. — Плуга новага дагэтуль мне не даверылі, а ўсё зломкі.Кірэйчык.// Адламаны кавалак чаго‑н. [Хлопцы] знайшлі неяк зломак сухой асіны, што ляжаў ад зімы.Брыль.
2.(звычайназадмоўем). Разм. Пра слабага, надарванага чалавека. — Ты мне скажы, — раптам ажыўляецца Марфа, — знойдзеш ты хоць аднаго мужыка, няхай сабе самага апошняга зломка на сяле, каб ён застаўся ўдаўцом?Васілевіч.На развітанне ён сурова сказаў брату: — Не будзь зломкам. Не марнуй часу...Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учо́ра, прысл.
1. У дзень, які папярэднічаў сённяшняму; напярэдадні. Учора ў штабе групы вырашана, што наш полк пачне наступленне ў лоб белым.Барашка.Учора — гром, а сёння — снег. Вясна ў зіме, зіма ў вясне.Шымук.// Не так даўно, у недалёкім мінулым. Хоць ты плячом варочаў горы, Умеў пад хмарамі лятаць — Не гавары — кім быў учора, Скажы, кім заўтра хочаш стаць.Жычка.
2.узнач.наз.учо́ра, нескл., н. Папярэдні, мінулы дзень. Учора не дагоніш, ад заўтра не ўцячэш.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Omnium malorum stultitia est mater
Глупства ‒ маці ўсіх няшчасцяў.
Глупость ‒ мать всех несчастий.
бел.Скажы дурному паклоны біць, ён лоб разаб’е. На камара ідзе з калом, а на ваўка з дубцом. Зарэзаў курыцу, што несла залатыя яйкі.
рус. Глупость не порок, а несчастье.
фр. Il prend le tison par où il brûle (Он берёт головешку там, где она горит).
англ. Little wit in the head makes much work for the feet (Недостаток ума даёт работу ногам).
нем. Was man nicht im Kopfe hat, muß man in Beinen haben (Чего нет в голове, должен иметь в ногах).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)