Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бу́рса, ‑ы, ж.
Інтэрнат для навучэнцаў духоўных навучальных устаноў у 18 ст. і першай палове 19 ст., а таксама гэтыя навучальныя ўстановы (духоўнае вучылішча, семінарыя).
[Польск. bursa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ешыбо́т
(яўр. jeszibot chochme = сядзіба мудрасці)
уст. яўрэйская духоўная семінарыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
seminarium
н.
1. семінар;
2.семінарыя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вы́спець, ‑спее; зак.
1. Паспець, стаць спелым. Выспелі антонаўкі, ранеты, Верасень схмялелы завітаў.Прануза.
2.перан. Скласціся, сфарміравацца, прыняць канчатковую форму. Выспела думка. Выспеў план. □ Нарэшце рашэнне выспела: ноччу, крадком,.. [Адам Ягоравіч] пакінуў гаспадара — наперадзе Нясвіжская семінарыя.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Seminárn -s, -e
1) семіна́рыя (навучальная ўстанова)
2) семіна́р (у ВНУ)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАТАВІ́ЦЫ (Katowice),
горад на Пд Польшчы, цэнтр Верхнесілезскай агламерацыі (аб’ядноўвае каля 20 гарадоў). Вядомы з 1598. 369 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Каменнавугальныя шахты; чорная і каляровая металургія; разнастайнае машынабудаванне, харч., фарфора-фаянсавая, паліграф.прам-сць. Ун-т, мед., эканам., фіз. выхавання, муз. акадэміі. Вышэйшая духоўная семінарыя. Філіял Польскай АН. Філармонія. Тэатры. Паблізу, на г.Св. Ганны — помнік сілезскім паўстанцам 1919—21.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хлапчу́к, ‑а, м.
Невялікі хлапец, падлетак. Хлапчукі бягуць гурбой Ды крычаць наперабой: — Дожджык, дожджык, секані, Я паг еду на кані!..Арочка.[Кастусь:] — Семінарыя сёе-тое дала.. Прыйшоў сюды кожны з нас хлапчуком, а пакідае дарослым чалавекам, — гэта многае значыць!С. Александровіч.Хлапчук хоць яшчэ і падлетак, але ўжо большы за матку, бо яна — жанчына маларослая і шчуплая.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДУХО́ЎНЫЯ НАВУЧА́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ,
рыхтуюць служыцеляў культу і даюць тэалагічную адукацыю. Першыя Д.н.ў. ўзніклі пры храмах Стараж. Егіпта і Стараж. Вавілона (2-е тыс. да н.э.) для падрыхтоўкі жрацоў (гл.Жрэцтва). Сучасныя Д.н.ў. падзяляюцца на вышэйшыя — тэалагічныя ун-ты і ін-ты, адпаведныя ф-ты пры свецкіх ун-тах, акадэміі; сярэднія — семінарыі, каледжы і ліцэі (хрысц.), медрэсэ (мусульм., бываюць таксама вышэйшымі), вышэйшыя тэалагічныя і каранічныя школы, ешыбот (іудаісцкія); ніжэйшыя — біблейскія, катэхізічныя, каранічныя, манастырскія і інш. школы. Найб. колькасць розных Д.н.ў. маюць сусветныя рэлігіі — будызм, іслам, хрысціянства.
На Беларусі першыя Д.н.ў. ўзніклі ў канцы 16 — пач. 17 ст. (гл.Езуіцкія навучальныя ўстановы, Кальвінісцкія школы). Былі закрытага ці паўзакрытага тыпу. Адукацыя мела пераважна гуманіт. характар. Праваслаўных святароў рыхтуюць Мінская духоўная акадэмія, Мінская вышэйшая духоўная семінарыя (в. Жыровічы Слонімскага р-на), каталіцкіх святароў — Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя У Мінску працуюць Біблейскі ін-т і Біблейская школа Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Тэалагічны ін-т і Біблейскі каледж («Хрыстос для народаў») Саюза хрысціян веры евангельскай, Вышэйшы завочны іудзейскі рэлігійны ешыбот, Вышэйшы духоўны каледж «Эйш Хаторы» («Агонь Торы») іудзейскага рэліг. аб’яднання. Святароў рыхтуе таксама багаслоўскі ф-тЕўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТА́ЎНІЦКІЯ СЕМІНА́РЫІ,
спецыяльныя пед.навуч. ўстановы ў 19 — пач. 20 ст., якія рыхтавалі настаўнікаў для пач. школ. У іх прымалі асоб, якія скончылі двухкласныя пачатковыя вучылішчы з 5—6-гадовым курсам. Тэрмін навучання 3—5 гадоў. Да 1908 былі толькі мужчынскія Н.с. Выкладаліся багаслоўскія дысцыпліны, рус. мова і л-ра, прыродазнаўства, фізіка, чарчэнне, музыка і спевы, методыка выкладання ў пач. школе і інш. Пры Н.с. дзейнічалі ўзорныя пач. вучылішчы, у якіх семінарысты праходзілі пед. практыку. Першая на Беларусі Віцебская настаўніцкая семінарыя дзейнічала ў 1834—39. У 2-й пал. 19 ст. адкрыты 4 мужчынскія Н.с.: Маладзечанская настаўніцкая семінарыя (першая на тэр.Рас. імперыі), Полацкая (1872), Нясвіжская (1875), Свіслацкая (1876). На пач. 20 ст. адкрыты яшчэ 5 Н.с.: мужчынская ў Рагачове (1909), жаночыя ў Оршы (1911), Барысаве і Гомелі (1915), Бабруйску (1916). У 1-ю сусв. вайну Маладзечанская, Нясвіжская і Свіслацкая Н.с. эвакуіраваны ў Расію. У чэрв. 1917 Н.с. прыраўнаваны да сярэдніх навуч. устаноў (гімназій і рэальных вучылішчаў), пераўтвораны ў навуч. ўстановы змешанага тыпу, пры паступленні адменены ўсе абмежаванні. Уведзена выкладанне замежных моў, сусв. гісторыі, геаграфіі і інш. У 1919 пераўтвораны ў 3-гадовыя пед. курсы, у 1920-я г. — у пед. тэхнікумы.