Кура́йсвойская птушка з невыразнымі палавымі адзнакамі’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. курій ’тс’, польск. kurzej, чэш. kuřej, славац. kurej. Паўн.-слав. утварэнне — *kur‑ějь. Гл. кур1 (параўн. Слаўскі, 3, 421).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гусь, ‑і; Р мн. гусей; ж.

Буйная вадаплаўная птушка сямейства качыных з доўгай шыяй, свойская або дзікая. Гусі шэрыя крык узнялі Над ракой ля прыціхлай вярбы. Панчанка. Угары доўгім ланцугом ляцяць дзікія гусі. Гамолка.

•••

Як з гусі вада гл. вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зе́бу

(фр. zébu, ад тыбецк. zeba)

свойская буйная рагатая жывёла з невялікім тлушчавым гарбом на карку, якая пашырана ў Азіі, Афрыцы і Паўд. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

жы́ўнасць, ‑і, ж., зб.

Разм. Жывыя істоты, часцей дробныя. Усякая жыўнасць у балоце варушыцца. Лынькоў. Корміцца галавень самай разнастайнай і, як правіла, прыдоннай жыўнасцю: дробнымі чарвякамі, ракападобнымі, слімакамі і малюскамі. Матрунёнак. // Дробная свойская жывёла. У Самабыля ёсць розная жыўнасць: куры, трое парасят, дзве казы і трусы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кот, ката́, М каце́, мн. каты́, като́ў, м.

Свойская жывёліна сямейства кашэчых; самец кошкі.

Сібірскі к.

Кату па пяту (разм., жарт.) — вельмі малы ростам.

Купіць ката ў мяшку (разм.) — набыць што-н., не ведаючы яго якасці.

Як кот наплакаў каго-чаго (разм., жарт.) — пра нязначную колькасць чаго-н.

|| памянш.-ласк. ко́цік, -а, мн. -і, -аў, м. і като́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. каці́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жывёла, -ы, мн. -ы, -вёл, ж.

1. Усякая жывая істота, арганізм, якія маюць здольнасць рухацца і адчуваць і харчуюцца ў адрозненне ад раслін гатовымі арганічнымі злучэннямі.

Тыпы і віды жывёл.

Беспазваночныя жывёлы.

Дзікія жывёлы.

2. зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна.

Накарміць жывёлу.

3. перан. Пра чалавека, які вызначаецца грубымі, нізкімі паводзінамі, учынкамі і пад. (разм., лаянк.).

|| прым. жывёльны, -ая, -ае.

Ж. свет.

Ж. арганізм.

Жывёльныя пабуджэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альпака́

(ісп. alpaca, ад перуан. alpako)

1) свойская бязрогая млекакормячыя жывёла сям. вярблюдавых, якую разводзяць у высакагорных раёнах Перу і Балівіі;

2) лёгкая тканіна з воўны гэтай жывёлы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пе́вень, пеўня, м.

1. Свойская птушка з чырвоным грэбенем на галаве і шпорамі на нагах; самец курыцы.

2. перан. Разм. Задзірысты чалавек, забіяка.

3. толькі мн. (пе́ўні, ‑яў). Спеў пеўняў як прыкмета пары сутак. Уставаць з пеўнямі. Сядзець пры лямпе да трэціх пеўняў.

•••

Пусціць чырвонага пеўня гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жывёла ’жывая істота’, зборн. ’свойская скаціна’ (ТСБМ). Польск. żywiołaсвойская скаціна’. Параўн. славен. živâl ’жывёла’. Слав. мовы захоўваюць асобныя словы з суф. ‑ela, ‑ola (напр., чэш. mrtvola ’труп’). Аднак не хапае падстаў для атаясамлівання славен. слова з бел., хаця наяўнасць літ. gývolis, gyvulỹs ’жывая істота, жывёла’ ўказвае на магчымасць яшчэ прасл.-балт. узаемадзеяння (Безлай, Radovi XXXV, Odjeljenje društvenih nauka, 12. Sarajevo, 1969, 92) і нават уплыву. Ст.-бел. ведала живиолъ, живелъ ’стыхія’ (XVI ст. Скарына; Булыка, Запазыч., 114) з польск. żywioł, дзе, як сведчыць Брукнер (670), так у XVI ст. тлумачылі і лац. animal (а не толькі element). Таму бел. жывёла, відаць, таксама з польск. Лаўчутэ, Сл. балт., 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аве́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Свойская жвачная жывёла, якая дае воўну, мяса, малако; самка барана.

Стрыжка авечак.

2. перан. Той, хто выдае сябе за ціхага, паслухмянага чалавека.

3. перан. Пра някемлівага, дурнаватага чалавека (часцей пра асоб жаночага полу).

Блудная (аблудная) авечка — пра чалавека, які збіўся з правільнага жыццёвага шляху, адарваўся ад свайго асяроддзя, сям’і і інш.

Прыкідвацца авечкай.

|| прым. аве́чы, -ая, -ае.

А. сыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)