Перабіра́ць ’пластаваць сена; сартаваць; чысціць (кішкі); перабіраць з ядой; выбіраць, перабіраць з дзяўчатамі’ (Сл. ПЗБ); ’прыцэньвацца, таргавацца; гаварыць лішняе; нанава вязаць світэр’ (ЖНС), пірабіра́іць (вушамі) ’стрыжэ (аб кані)’ (сен., ЛА, 1), перабіра́ць ’патрашыць рыбу’ (лаг., глыб., там жа). Прасл. *per‑birati са значэннем шматразовага дзеяння, утворанае ад *per‑bьrati. Да пера- і браць (гл.). Сюды ж перабіраны ’сабраны ў фалды’, перабіра́нец ’даматканы ручнік’, перабіра́чка ’дзяруга, вытканая асаблівым, складаным спосабам’ (ЖНС), перабі́рысты ’від дывана, які ткаўся спосабам перабору рознакаляровых нітак’ (Скарбы); перабіра́нка, перэбіра́нка ’посцілка, вытканая перабіраным спосабам (у 4–6–8 нічальніц), саматканы дыван’ (маладз., Янк. Мат.; Сл. ПЗБ, ТС; жытк., Мат. Гом.; З нар. сл.; валож., Жыв. сл.; глус., Мат. Маг., Сцяшк. Сл.), ’пласт сена’ (Юрч.); пераборы ’падрыхтоўка да ткацтва’ (мсцісл., Жыв. сл.), пірабіра́ньне ’нарад, падрыхтоўка да ткацтва’: перва ныря́д здзе́лыюць, а тады ткуць (мсцісл., Жыв. сл.); пірабіра́ньніца ’жанчына, якая нараджае, г. зн. рыхтуе кросны да ткацтва’ (там жа); пірябі́ркі ’рэшткі пасля неаднаразовага перабірання’ (Юрч. СНС), перабірка ’рэшткі, адыходы’ (Скарбы), астрав. перабіранка ’адабраная для пасадкі бульба’, перабіра́нік ’саматканы дыван, вытканы ніткамі аднаго колеру на чорнай ці белай аснове’ (Сл. рэг. лекс.). Паводле Грынавяцкене і інш. (SOr, 39, 317), перабі́ранкі ’саматканыя пасцілкі з узорамі’ калькуе літ. rinktíniai ’тс’, што цяжка давесці, хутчэй наадварот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sort

[sɔrt]

1.

n.

1) род, сорт, від, разра́д -у, гату́нак -ку m.

What sort of work does he do? — Які́ род пра́цы ён выко́нвае?

2) хара́ктар -у m.; я́касьць f.; нату́ра f.

He is not my sort — Ён не ў маі́м гу́сьце

He is a good sort — Ён до́бры хло́пец

2.

v.t.

аддзяля́ць, разьдзяля́ць, сартава́ць, выбіра́ць, адбіра́ць

The farmer sorted out the best apples for eating — Гаспада́р вы́браў найле́пшыя я́блыкі для яды́

- of sorts

- sort of

- out of sorts

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

grade

[greɪd]

1.

n.

1) кля́са f. (у шко́ле)

2) ступе́нь f., эта́п -у m. (у працэ́се)

3) гату́нак -ку m., сорт -у m., ранг -у m.

grade A milk — малако́ пе́ршага гату́нку

4) адзна́ка, ацэ́нка f.

5) схіл, пака́т -у m.

2.

v.t.

1) разьдзяля́ць на гату́нкі або́ ступе́ні, сартава́ць, клясыфікава́ць

2)

а) выстаўля́ць адзна́кі

б) разьмяшча́ць у́чняў па кля́сах)

3) зраза́ць стро́мкі пака́т даро́гі, раўня́ць даро́гу

4) ценява́ць

5) паляпша́ць паро́ду крыжава́ньнем зь ле́пшай паро́дай

3.

v.i.

1) паступо́ва мяня́цца, перахо́дзіць у і́ншую ступе́нь

2) Ling. чаргава́цца

- at grade

- the grades

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)