Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ла́дзіцца
1. (добраатрымлівацца) kláppen vi, vt;
спра́ва ла́дзіцца die Sáche klappt;
2. (рыхтавацца) beábsichtigen vt, vórhaben vt, die Ábsicht háben; im Sínn(e) háben
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ТРЭ́ЦЯЯ ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ ВАЙНА́ Ў КІТА́І 1946—49,
вайна паміж узброенымі сіламі Камуністычнай партыі Кітая (КПК) і ўрада Кіт. Рэспублікі, які ўзначальваў Гаміньдан; заключны этап нар.-дэмакр. рэвалюцыі ў Кітаі. Пасля заканчэння Нацыянальна-вызваленчай вайны кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—46б. саюзнікі (КПК і Гаміньдан) сталі рыхтавацца да барацьбы паміж сабой. У выніку перамогі Чырв. Арміі ў савецка-японскай вайне 1945узбр. сілы КПК захапілі шэраг раёнаў Цэнтр. Кітая і Маньчжурыю. СССР перадаў КПК зброю і тэхніку яп. Квантунскай арміі, а таксама дапамог стварэнню ў Маньчжурыі Аб’яднанай дэмакр. арміі (АДА); у выніку аб’яднання АДА і войск КПК створана Нар.-вызв. армія Кітая (НВАК). У чэрв. 1946 войскі Гаміньдана разгарнулі наступленне на раёны, якія былі пад кантролем КПК і ў сак. 1947 захапілі г. Яньань, дзе знаходзілася кіраўніцтва КПК, і пачалі наступленне ў Маньчжурыі, дзе іх войскі былі заблакіраваны. Летам 1947 у контрнаступленне перайшла НВАК і да восені 1948 разграміла войскі Гаміньдана ў Маньчжурыі, 31.1.1949 авалодала г. Пекін, 24.4.1949 — г. Нанкін. Гаміньданаўскія салдаты масава здаваліся ў палон і ўступалі ў НВАК. 21.4.1949 войскі НВАК фарсіравалі Янцзы. Да кастр. 1949 НВАК дасягнула г. Гуанчжоў. 1.10.1949 у Пекіне абвешчана Кіт.Нар. Рэспубліка, што азначала перамогу КПК у грамадз. вайне, хоць барацьба з рэшткамі гаміньданаўскіх войск працягвалася да канца 1950. Урад Кіт. Рэспублікі разам з рэшткамі сваёй арміі эвакуіраваўся на в-аў Тайвань, які да гэтага часу застаецца пад яго кантролем.
Літ.:
История Китая. 2 изд. М., 2002;
Тихвинский С.Л. Путь Китая к объединению и независимости, 1898—1949: По материалам биогр. Чжоу Эньлая. М., 1996.
Спыніць якое‑н. дзеянне, выйсці з якога‑н. стану. Аркестр перастаў іграць, і пары пачалі выходзіць у парк.Скрыпка.Спіць хлопчык, як забіты, і кашляць перастаў.Гарэцкі.Камунізм перастаў быць толькі навуковай тэорыяй, ён выйшаў на прасторы рэвалюцыйнай практыкі.«Звязда».// Спыніцца, кончыцца (пра дождж, снег, вецер). Дождж перастаў на світанні, і хлопцы зараз жа пачалі рыхтавацца ў дарогу.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рыхтава́ць ’прыводзіць у стан гатоўнасці’, ’гатаваць’, ’працаваць над чым-небудзь’ (ТСБМ), ’выпраўляць’ (Яруш.), рыхтава́цца ’рабіць прыгатаванні’, ’збірацца’ (ТСБМ; віл., беласт., в.-дзв., Сл. ПЗБ; Гарэц.), рихтовацьца ’тс’ (Нас.), рыхту́нак ’падрыхтоўка’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел.рихтовати ’рыхтаваць’, с.-в.-ням.richten ’накіроўваць’ (Чартко, Дасл. па літ. і мове, Гродна, 1967). Сюды ж рыхтова́ць ’парадкаваць, раўняць канцы калод у плыце’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́біць, звычайна безасабовае со́біла ‘прыйсці ў галаву, навесці на думку зрабіць што-небудзь нечаканае’ (ТСБМ, Касп., Шат., Гарэц., Янк. 3.), ‘прышлося, выпала’ (Варл.). Укр.собічити ‘прысвойваць’, рус.со́бить ‘запасіць, збіраць’, со́биться ‘збірацца, рыхтавацца’, польск.sobić ‘запасіць, збіраць; прысвойваць’, чэш.sobiti(si) ‘прысвойваць’, серб.-харв.sobičati se ‘асвойвацца, прывыкаць (да горада, людзей)’. Ад займенніка сабе (гл.), параўн. Махэк₂, 565.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трахтава́ць ‘частаваць’ (Рэг. сл. Віц., Федар. 5, Сцяшк. Сл., Юрч. Сін.): трахтаваць буду мёдам і віном (валож., Песні нар. свят), сюды ж трахтава́цца ‘рыхтавацца карміць, частаваць’ (Юрч. Сін.), трахтава́ннік ‘той, хто частуе’ (Юрч. СНЛ). Запазычана са ст.-польск.traktować, trachtować ‘частаваць’ праз ст.-бел.трактовати ‘тс’ або ўтворана ад ст.-бел.трактъ ‘бяседа’ (1570 г.). Гл. трактаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
обустра́иваться
1.(подготавливаться, оснащать всем необходимым для проведения строительных и других работ) падрыхто́ўвацца, рыхтава́цца (да будаўні́чых і і́ншых рабо́т);
2.(застраиваться — о городе, кварталах и т. п.) забудо́ўвацца;