3) Асаблівасці вымаўлення, уласцівыя асобе, якая гаворыць не на роднай мове.
4) Вылучэнне, падкрэсліванне таго, што з’яўляецца найб. важным, галоўным у артыкуле, маст. творы і г.д. 5) У музыцы — вылучэнне, падкрэсліванне гуку або акорда. Адрозніваюць акцэнт дынамічны (узмацненне гучання), метрычны (вылучэнне апорных доляў такта), рытмічны (перанясенне націску з апорных доляў на слабыя — сінкопа, рытмічнае падаўжэнне гуку), агагічны (затрымка або зацягванне гуку), меладычны (вылучэнне гуку меладычным скачком або арнаментальнай фігурай). Сродкам акцэнтавання служыць і раптоўная змена гармоніі, тэмбру і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пульс
(лац. pulsus = штуршок)
1) рытмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца біццём сэрца;
2) перан. рытм, тэмп чаго-н. (жыцця, дзейнасці).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КАСТАНЬЕ́ТЫ (ісп. castanetas ад лац. castanea каштан),
ударны муз. інструмент. Найб. пашыраны ў Іспаніі, а таксама ў Паўд. Італіі і краінах Лац. Амерыкі. Складаюцца з 2 пар (бо́льшая для левай рукі) драўляных ці пластмасавых пласцінак у форме ракавін, змацаваных папарна шнурком, пад які прасоўваюць вял. палец так, каб К. злучаліся асновамі, а канцы іх крыху разыходзіліся. Гук атрымліваюць ударамі ракавін адна аб адну з дапамогай інш. пальцаў. Правай рукой выконваюць рытмічны малюнак, левай — яго апорныя долі. Выкарыстоўваюць К. для суправаджэння танцаў. У еўрап.сімф. аркестрах выкарыстоўваюць аркестравыя К., замацаваныя папарна на канцах спец. дзяржання, пры лёгкім патрэсванні якога здабываецца гук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
miarowy
miarow|y
1. мерны; раўнамерны; рытмічны;
2.літ. метрычны;
naczynia ~e — мерны посуд
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
факстро́т, ‑а, М ‑роце, м.
Хуткі рытмічны танец чатырохдольнага размеру, а таксама музыка да гэтага танца. [Люба] закружылася па пакойчыку не то ў нейкім вальсе, не то ў факстроце.Лынькоў.У пасаджанай набок новенькай шапцы, з залацістай эмблемкай чыгуначнікаў. [Вася] бадзёра наігрываў вясёлы факстрот, склікаючы да сябе суседскую моладзь.Ракітны.
[Англ. fox — ліс і trot — хуткі крок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пульс
(лац. pulsus = штуршок)
1) рытмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца біццём сэрца;
2) перан. рытм, тэмп чаго-н. (жыцця, дзейнасці).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
разме́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад размераць.
2.Рытмічны, павольны. Размераныя крокі. □ Невысокі хударлявы чалавек размеранаю роўнаю хадою ідзе лесам.Колас.
3. Падпарадкаваны пэўным правілам, распарадку. Міця любіць тлум, беганіну вялікіх школьных зборышч, зусім не падобных на размераныя вучэбныя дні з дзяжурнымі на калідорах, строгімі позіркамі настаўнікаў, званкамі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́рны
1. (рытмічны, роўны) geméssen; rhýthmisch;
ме́рным кро́кам geméssenen Schríttes;
2.тэх. (які служыць мерай чаго-н.) Maß-, Méss-;
ме́рная сту́жка Máßband n -(e)s, -bänder
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гармані́чны
(гр. harmonikos)
1) заснаваны на прынцыпах гармоніі (напр. г. рад);
2) стройны, мілагучны, зладжаны (напр. г. верш);
3) раўнамерны, рытмічны (напр. г-ыя ваганні).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАРДО́ЎСКІЯ МО́ВЫ,
падгрупа фіна-угорскіх моў. Мовы мардвы. Распаўсюджана ў Мардовіі, Башкортастане, Татарстане, Чувашыі, Ніжагародскай, Арэнбургскай, Пензенскай, Саратаўскай і інш. абласцях Расіі. Да М.м. належаць макшанская (мокша-мардоўская) і эрзянская (эрзя-мардоўская) мовы. Шматдыялектныя. У макшанскай мове 7 галосных і 33 зычныя; націск пераважна на 1-м складзе (абумоўлены якасцю галосных словаформы). У эрзянскай мове 5 галосных і 28 зычных; націск фразавы і рытмічны. М.м. аглюцінатыўныя мовы. У значэнні прыназоўнікаў ужываюцца паслялогі. Больш за 10 склонаў, 3 тыпы скланення, адсутнасць катэгорыі роду, 7 ладоў дзеяслова, 2 спражэнні. У лексіцы шмат русізмаў, ёсць цюркізмы, балт. і іранскія запазычанні. 2 літ. мовы, якія сфарміраваліся на аснове макшанскіх і эрзянскіх дыялектаў б. адзінай агульнамардоўскай мовы: макшанская (сфарміравалася да сярэдзіны 1930-х г.) і эрзянская (у канцы 1920-х г.). Пісьменства на розных мардоўскіх дыялектах (лац. і рус. графіка) з канца 17 ст. У аснове мардоўскага пісьма рус. графіка і арфаграфія (з сярэдзіны 18 ст.).
Літ.:
Грамматика мордовских языков: Фонетика, графика, орфография, морфология. Саранск, 1980.