мабілізава́ць

(фр. mobiliser, ад лац. mobilis = рухомы)

праводзіць мабілізацыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амбулато́рыя

(лац. ambulatorius = рухомы)

лячэбная ўстанова для прыхадных хворых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВО́СЕВЫ ШКІЛЕ́Т,

аддзел унутр. шкілета пазваночных. Прадстаўлены хордай, пазванкамі і рэбрамі. У кругларотых (міногі, міксіны) і некат. рыб хорда захоўваецца пажыццёва, у большасці пазваночных яна ў працэсе антагенезу выціскаецца целамі пазванкоў. У рыб восевы шкілет прадстаўлены храстковым або касцявым пазваночнікам, што раздзелены на тулаўны і хваставы аддзелы; у наземных пазваночных ён мае шыйны, грудны, паяснічны, крыжавы, рухомы хвастцовы аддзелы.

т. 4, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГО́НЬ (ваен.),

стральба з розных відаў агнястрэльнай зброі, адзін з асн. сродкаў знішчэння і паражэння праціўніка.

Адрозніваюць агонь адзіночнымі выстраламі, залпавы, бесперапынны; па напрамках — перакрыжаваны, франтальны, флангавы; можа быць беглы, кінжальны, масіраваны, метадычны і інш., з артыл. сістэм — сканцэнтраваны, рухомы і нерухомы загараджальны, паслядоўны, агнявы вал і інш. Агонь уключае таксама пуск ракет у звычайным начынні.

т. 1, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

moving [ˈmu:vɪŋ]adj.

1. хвалю́ючы;

His speech was very moving. Яго прамо́ва была́ ве́льмі хвалю́ючай.

2. рухо́мы;

the moving parts of a machine рухо́мыя ча́сткі механі́зма

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

парк², -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -а. Перасоўны склад для забеспячэння арміі.

Артылерыйскі п.

Гарматны п.

2. -а. Месца стаянкі і рамонту транспартных сродкаў.

Аўтобусны п.

Тралейбус ідзе ў п.

3. -у. Сукупнасць транспартных сродкаў рухомы састаў, а таксама наогул сукупнасць машын, механізмаў і пад.

Аўтамабільны п.

П. сельскагаспадарчых машын.

Танкавы п.

|| прым. па́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зыбу́чы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і зыбкі; рухомы. Тут бусел, спрадвечны, Як белы свет, Балацявінку зыбучую месіць. Барадулін. Шафёр спыніў машыну, каб распазнаць мясцовасць, а галоўнае дарогу. Бо гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАГНІТААПТЫ́ЧНЫ ДЫСК,

разнавіднасць аптычных дыскаў, дзе запіс інфармацыі ажыццяўляецца тэрмамагн. спосабам.

Пры запісе інфармацыі рухомы носьбіт лакальна награваецца лазерным выпрамяненнем, у зоне разагрэву каэрцытыўная сіла рабочага слоя рэзка змяншаецца (гл. Тэрмамагнітныя з’явы) і нагрэты ўчастак перамагнічваецца пад уздзеяннем слабога знешняга магн. поля. Пры ўзнаўленні адбіты ад М.д. палярызаваны лазерны прамень перыядычна паварочвае плоскасць палярызацыі на вугал, значэнне якога залежыць ад намагнічанасці рабочага слоя (гл. Кера эфект).

т. 9, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mobile

[ˈmoʊbəl]

adj.

рухо́мы, перасо́ўны, пераво́зны, перано́сны

mobile home — перасо́ўная ха́та

a mobile mind — гну́ткі ро́зум

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мабіліза́цыя ’прызыў ваеннаабавязаных запасу на ваенную службу’, ’перавод усіх галін народнай гаспадаркі, уключаючы ўзброеныя сілы, з мірнага становішча на ваеннае’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з фр. mobilisation < лац. mobilisрухомы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)