Міта́цца, зьміта́цца ’вылецеўшы з вулля, садзіцца (пра рой)’, метаві́шча, мітаві́шча ’месца, дзе сеў рой’, ’месца, дзе на пашы начуюць коні’ (слаўг., Нар. сл.). Да мятаць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́енне ’мроіва’ (Юрч. Вытв.). Да рой, раі́цца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слабня́к ‘апошні асенні рой’ (Анох.). Да слабы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мушы́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мухі, уласцівы мухам. На сцяне вісеў партрэт старога рабіна ў ярмолцы, увесь у мушыных сляд[ах]. Бядуля. // Які складаецца з мух. Мушыны рой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сняжы́сты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Снежны (у 1 знач.). [Мароз:] — Іду я, сняжысты, ўсясільны, Па сцежках-пуцінах пустых. Купала. Зазвініць Вясёлы ў голлі вецер, З вішань Атрасе сняжысты рой. І. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раёўня, рае́ўня, раяўня́, раёўка, райні́ца ’посуд, куды аграбаюць рой’ (магіл., віц., палес., ЛА, 1), рае́льнік, рае́ўніца, раёўнік ’прыстасаванне для лоўлі пчалінага рою’ (глыб., в.-дзв., слонім., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), раёк ’каробка для пчалінага рою’ (Нас., Гарэц.), укр. роі́вня. Ад рой 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парояк ’рой (які адыходзіць на чацвёрты дзень)’ (Мат. Гом.). Конфікснае (pa‑+‑ak) адкрой.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́тачны в разн. знач. ма́точный;
м. рой — ма́точный рой;
~нае пагало́ўе — ма́точное поголо́вье;
м. зонд — мед. ма́точный зонд;
м. раство́р — мин. ма́точный раство́р;
~ная паро́да — геол. ма́точная поро́да;
м. куст — бот., сад. ма́точный куст
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ню́жа ’бяда, галеча; рой мошак’ (Сержп. Грам.). Гл. пума, змякчэнне н мае экспрэсіўны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раёўня, ‑і; Р мн. раёвень; ж.
Абцягнутая тканінай лубянка, у якую збіраюць пчаліны рой для перасадкі ў новы вулей. [Бацька] узяў дымар, раёўню і хутка пайшоў, крыху прыпадаючы на левую нагу. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)