энцыклапеды́зм, -у, м. (кніжн.).

Усебаковая адукаванасць, глыбокая дасведчанасць у розных галінах ведаў.

|| прым. энцыклапеды́чны, -ая, -ае.

Энцыклапедычныя веды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эраты́зм, -у, м. (кніжн.).

Назва розных праяў палавой цягі і сексуальнасці; пачуццёвасць.

Падкрэслены э.

|| прым. эраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнамо́ўе, ‑я, н.

Наяўнасць розных моў або народаў, якія гавораць на розных мовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страка́ты, -ая, -ае.

1. Такі, паверхня якога пакрыта палоскамі, плямамі розных колераў; рознакаляровы.

Стракатая тканіна.

С. дыван.

2. перан. Які вылучаецца неаднароднасцю, разнастайны, з розных элементаў.

С. склад насельніцтва.

3. Плямісты, разнашэрсны (пра масць жывёл); рознага апярэння (пра птушак).

С. дзяцел.

С. конь.

|| наз. страка́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спартакія́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -кія́д, ж.

Масавае спаборніцтва па розных відах спорту.

|| прым. спартакія́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохко́лерны, -ая, -ае.

Які мае ў сваёй афарбоўцы тры колеры або складаецца з трох частак розных колераў.

Т. сцяг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шкі, -шак.

Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад.

Класці сена на в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капо́т¹, -а, М -по́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адкідная накрыўка розных механізмаў.

К. аўтамабіля.

|| прым. капо́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лака́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Апарат для вызначэння месцазнаходжання розных аб’ектаў.

Лазерны л.

|| прым. лака́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парытэ́т, -у, М -рытэ́це, м.

1. Роўнасць, раўнапраўе бакоў (кніжн.).

2. Адносіны паміж валютамі розных краін у золаце (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)