расцяжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцягваць — расцягнуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расцягвацца — расцягнуцца.

2. Пашкоджанне тканак (звязкі, сухажылля) з прычыны празмернага нацяжэння, рыўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

Грабячы, расцягнуць, раскрасці. [Нявідны:] — Пазганялі нас паны сваім войскам з нашай кроўнай зямлі, папалілі нашы хаты, разбурылі нашы гарапашніцкія двары, разграбілі наш набытак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. развалок, ‑лакла, ‑ло; зак., каго-што.

Разм.

1. Расцягнуць па частых у розныя бакі. Развалачы сцены будынка, развалачы кучу лому.

2. Раскрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Праверыць што‑н. па якіх‑н. даных, зрабіць даведку. Пару разоў ён зверыўся па гадзінніку, пэўна мяркуючы расцягнуць зборы да гудка. Гартны.

2. Разм. Зняверыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расклява́ць, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; зак., што.

1. Клюючы, з’есці, расцягнуць. Куры расклявалі корм.

2. Клюючы, пашкодзіць што‑н. або пашырыць пашкоджанне ў чым‑н. Груганнё паспела ўжо раскляваць рану аж да шыі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́сыпаць ’высыпаць’ (БРС, Нас., Яруш., Шат., Бяльк., Касп.); ’закінуць, расцягнуць (на вадаёме сетку-трыгубіцу)’ (Янк. II), высепа́те ’рабіць градкі ў агародзе’ (КЭС), высыпа́цца ’з’яўляцца (аб калоссі), каласаваць’ (Выг. дыс., Шатал.). Да сыпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плыта́нка ’высушаная спластаваная рыба’, апытанне ’пластаванне’, апытаць ’пластаваць’, ’патрашыць рыбу’, сюды ж расплытацьрасцягнуць палатно па лузе’, расадыттща ’расцягнуцца, упаўшы’ (Нас.; Стан.). Да платаць? (гл.); да фанетыкі і семантыкі параўн. тт. рІуШі ’рассцілацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Shne f -, -n

1) сухажы́лле;

die ~ zrren расцягну́ць сухажы́лле

2) цеціва́

3) матэм. хо́рда

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

расця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. расцягваць — расцягнуць (у 1, 2 знач.).

2. Р мн. ‑жак. Стальны трос або дрот, які захоўвае што‑н. у пэўным становішчы. Узяць на расцяжкі. Умацаваць расцяжкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Рабуючы, расцягнуць, раскрасці; разграбіць. Домік [Элізы Ажэшкі] у Гродне цудам уцалеў у часе вайны, але экспазіцыю музея фашысты разрабавалі дашчэнту. «Помнікі». // Рабуючы, спустошыць; абрабаваць. Фашысты знішчылі і школу, і сельсавет, разрабавалі калгасы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)