рака ў Расіі, Беларусі і Латвіі. Даўж. 1020 км, пл. вадазбору 87,9 тыс.км² (у межах Беларусі адпаведна 328 км і каля 33,1 тыс.км²). Пачынаецца з воз. Каракіна (Цвярская вобл., Расія) на Валдайскім узв., за 14 км ад вытоку Волгі. Упадае ў Рыжскі зал. Балтыйскага м. (Латвія). Цячэ на Беларусі пераважна з У на З па Суражскай нізіне, паміж Гарадоцкім і Віцебскім узв. і на большым сваім працягу па Полацкай нізіне. Асн. прытокі; Таропа (Расія), Обаль, Палата, Дрыса (Беларусь), Айвіекстэ (Латвія) — справа, Мёжа (Расія), Каспля, Лучоса, Ула, Ушача, Дзісна (Беларусь) — злева. Са стараж. часоў З. Дз. — важны гандл. шлях, у 9—11 ст. тут праходзіў адзін з напрамкаў шляху з «варагаў у грэкі». Даліна выразная, месцамі глыбокаўрэзаная або невыразная, шыр. ў верхнім цячэнні 300—900 м, у сярэднім (у межах Беларусі) — 1—1,5 км, у ніжнім — 5—6 км. Пойма пераважна двухбаковая, у вярхоўі перарывістая, месцамі чаргуецца па берагах. Рэчышча ўмерана звілістае, на Беларусі звілістае, месцамі з парогамі: вышэй Віцебска (Вярхоўскі парог), каля г. Дзісна (Дзісенскія парогі) і г. Верхнядзвінск. Шыр. ракі 15—20 му вярхоўі, 100—150 м на Беларусі (каля г.п. Друя 700 м), у Латвіі 200—300 м каля г. Даўгаўпілс, 700 м каля Рыгі. Вусцевая вобласць — эразійная дэльта. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое, вял. доля грунтавога. Ледастаў з 1-й дэкады снеж. да 1-й дэкады красавіка. Веснавое разводдзе доўжыцца 60—70 дзён. Летне-асенняя межань (4—5 месяцаў) нярэдка парушаецца дажджавымі паводкамі. Зімовая межань (70—80 дзён) устойлівая. Сярэднегадавы расходвады каля Віцебска 223 м³/с, пры выхадзе за мяжу Беларусі 441 м³/с, у вусці 666 м³/с. Выкарыстоўваецца як крыніца водазабеспячэння. Суднаходства ў сярэднім цячэнні ад г. Веліж да г. Верхнядзвінск, у ніжнім — на асобных участках. Створаны Даўгаўпілская, Кегумская, Плявінская, Рыжская ГЭС. З. Дз. злучана Бярэзінскай воднай сістэмай (не дзейнічае) з бас. Дняпра. На рацэ гарады Веліж (Расія), порт Віцебск, Полацк, Наваполацк, Дзісна, Верхнядзвінск (Беларусь), Даўгаўпілс, Екабпілс, Яўнелгава, марскі порт Рыга (Латвія).
А.А.Макарэвіч.
Рака Заходняя Дзвіна каля гарадскога пасёлка Руба Віцебскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫР,
рака ў Львоўскай, Ровенскай і Валынскай абл. Украіны і ў Брэсцкай вобл. Беларусі, правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 494 км, пл. вадазбору 12,9 тыс.км², на Беларусі адпаведна 70 км і каля 493 км². Пачынаецца на схілах узгорыстага масіву Варанякі ў межах Падольскага ўзв., цячэ па Палескай нізіне. Упадае ў р. Прыпяць 2 рукавамі: левы рукаў — р. Прастыр (даўж. 21 км), больш мнагаводны, вусце за 1,5 км на Пд ад в.Вял. Дзіковічы Пінскага р-на; правы рукаў (даўж. 70 км) упадае за 64 км ад вусця Прастыры ніжэй па, цячэнні р. Прыпяць, за 1 км на ПдЗ ад в. Беразцы Столінскага р-на. Даліна трапецападобная, у верхнім цячэнні вузкая, глыбокаўрэзаная, шыр. 200—300 м, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай р. Прыпяць. Схілы ў верхнім цячэнні стромкія, выш. 30—40 м, у ніжнім спадзістыя. Пойма суцэльная, двухбаковая, у ніжнім цячэнні перасечаная старыцамі, шыр. да 2 км. Рэчышча сярэдне звілістае, у сярэднім цячэнні месцамі каналізаванае, шыр. ў верхнім цячэнні 2—10 м, у ніжнім разгалінаванае, шыр. 40—60 м. Берагі нізкія, месцамі абрывістыя. Асн. прытокі: Сланіўка, Іква, Канапелька, Кормін, Стубла 1-я на Украіне і Стубла 2-я на Беларусі (справа), Ліпа, Чарнагузка, Акінка (злева, усе на Украіне). Убас. С. каля 300 азёр агульнай пл. 26,2 км². Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Ледастаў з канца снеж. — пач.студз. да сярэдзіны сакавіка. Веснавы ледаход 1—2 сут. С. вызначаецца інтэнсіўным разводдзем, на якое прыпадае каля 50% гадавога сцёку. Найвыш. ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пач.сак., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 1,3—1,5 м. Сярэднегадавы расходвады каля г. Луцк 29 м³/с, у ніжнім цячэнні 49,5 м³/с. На С. вадасховішча, ГЭС, выкарыстоўваецца для тэхн. і быт. водазабеспячэння, арашэння с.-г. угоддзяў і як водапрыёмнік асушальных сістэм. Суднаходная ад г. Луцк (312 км ад вусця). На рацэг. Луцк (Украіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СЕЛЬДА.
Ясольда, рака ў Бярозаўскім, Драгічынскім, Іванаўскім, Пінскім і Пружанскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Прыпяць (бас.р. Дняпро). Даўж. 250 км, пл. вадазбору 7790 км². Пачынаецца з Дзікага балота меліярац. каналам за 4 км на Пн ад в. Клепачы Пружанскага р-на, вусце каля в. Качановічы Пінскага р-на. Цячэ ў вярхоўі па Прыбугскай раўніне, далей па нізіне Прыпяцкага Палесся праз азёры Спораўскае і Мотальскае. Асн. прытокі: канал Вінец (справа), Жыгулянка, Агінскі канал (злева). Густата рачной сеткі 0,47 км/км². Даліна невыразная, месцамі трапецападобная, шыр. 2—4 км, найб.шыр. 6—8 км. Схілы спадзістыя, выш. 2—8 м, парэзаныя сеткай асушальных каналаў, далінамі дробных рэк і ручаёў. Пойма двухбаковая, забалочаная, куп’істая, каля рэчышча павышаецца; у сярэднім цячэнні шыр. 0,8—1,2 км, у ніжнім 1,5—6 км. У разводдзе затапляецца на тэрмін ад 2 да 4 месяцаў на глыб. 0,7—1,5 м; шыр. разліву ў вусці да 30 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 39,1 км і на тэр. Бярозаўскага р-на ад в. Сялец да в. Стрыгін на працягу 15 км каналізаванае. На неканалізаваных участках рэчышча звілістае і моцназвілістае, шыр. 10—40 м, найб. 80 м (каля в. Купяцічы Пінскага р-на). Берагі нізкія, забалочаныя, пасля ўпадзення р. Жыгулянка стромкія, месцамі абвалаваныя, выш. да 1 м. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 50% гадавога сцёку. Веснавое разводдзе з канца сак. да 1-й паловы мая (звычайна 75 сут, часам да 115 сут). Сярэдняя выш. пад’ёму над межанным узроўнем ад 1,5—1,7 му вярхоўі да 2,5 му ніжнім цячэнні, найб. адпаведна 1,7 і 3,1 м. Працягласць летне-асенняй межані ад 3 да 6,5 мес. Зімовая межань параўнальна ўстойлівая, у асобныя гады ўзроўні зімовых паводак перавышаюць узроўні веснавога разводдзя. Замярзае ў пачатку снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 2—3 сут. Сярэднегадавы расходвады ў вусці 35,8 м³/с, найб. каля в. Сінін Пінскага р-на 573 м³/с (1958), найменшы 1,36 м³/с (1956). Я. ўваходзіць у водную сістэму, якая злучае басейны рэк Прыпяць і Нёман Агінскім каналам. У пойме Я. наліўное вадасх. Сялец. Рака суднаходная ад вусця да моста на дарозе Пінск—Лагішын. Водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэг. Бяроза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́ПЯЦЬ,
рака на тэр. Украіны і Беларусі, правы прыток р. Дняпро. Даўж. 761 км, пл. вадазбору 121 тыс.км² (у межах Беларусі адпаведна 500 км і 51,4 тыс.км²). Пачынаецца на крайнім 3 Укр. Палесся, за 1 км на ПдУ ад в. Галядзін Любомльскага р-на Валынскай вобл. Цячэ пераважна з 3 на У уздоўж Прыпяцкай нізіны, на працягу 204 км па Украіне, 500 км па Беларусі і астатнія 57 км зноў па Украіне. Упадае ў Кіеўскае вадасх.Асн. прытокі: Піна, Ясельда, Бобрык 1-ы, Цна, Лань, Случ, Бобрык 2-і, Пціч, Трэмля, Іпа (злева); Тур’я, Стаход (на тэр. Украіны), Стыр, Гарынь Сцвіга, Убарць, Славечна (справа). Большасць прытокаў поўнасцю або часткова каналізаваная. Даліна слабавыразная, шыр. да 70—75 км; каля Мазырскай грады трапецападобнай формы, звужаецца да 5 км. Схілы ад вытоку да р. Бобрык 1-ы вельмі спадзістыя, выш. 8—30 м, каля г. Мазыр выш. правага схілу 35—50 м. Пойма развітая на ўсім працягу ракі, шыр. каля воз. Любязь (Валынская вобл.) 2—6 км, ніжэй у вусці Піны і Гарыні 16—18 км, у вусці Сцвігі 8—9 км, уздоўж Мазырскай грады звужаецца да 1 км, далей пашыраецца да 9 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе, шмат нізкіх пясчаных астравоў, старарэччаў, заліваў. Ніжэй вусця р. Тур’я гідравузел, адкуль падаецца вада ў Белаазерскі канал для жыўлення Дняпроўска-Бугскага канала. Ніжэй гідравузла на невял. працягу рэчышча месцамі перасыхае і ператвараецца ў азёрападобныя плёсы. Шыр. ракі ад вытоку да вусця р. Стаход 4—15 м, ніжэй па цячэнні 50—70 м, у нізоўі 100—250 м, пры ўпадзенні ў Кіеўскае вадасх. 4—5 км; да вусця р. Бобрык 1-ы рэчышча месцамі абвалаванае. Дно пясчанае і пясчана-ілістае. Берагі ад спадзістых да стромкіх, на лукавінах абрывістыя, выш. ад 0,3 да 3 м, у вусці мясцінамі да 8—15 м; у сярэднім цячэнні прыродныя берагавыя валы выш. да 1,5 м. Ледастаў з 1-й пал.снеж., да канца сак.У некат. цёплыя зімы ледастаў адсутнічае. Веснавы ледаход 4—8 сут. Асаблівасць гідралагічнага рэжыму ракі — расцягнутае веснавое разводдзе (амаль 4 месяцы з 2-й дэкады сак.) кароткачасовая (100—200 сут.) летняя межань, якая парушаецца дажджавымі паводкамі і амаль штогоднімі восеньскімі пад’ёмамі ўзроўню вады. Макс. ўзроўні вады ў 1-й пал. красавіка. Выш. пад’ёму ў верхнім цячэнні да 2 м, у сярэднім і ніжнім да 5 м, у межах вузкай поймы (каля Мазыра) да 7 м. Самыя нізкія ўзроўні летне-асенняй межані назіраюцца ў вер. — кастр., пры дажджавых паводках павышаюцца на 3—5 м, узроўні зімовай межані больш устойлівыя (на 0,5—1 м вышэй летне-асенняй), пры адлігах павышаюцца на 3 м. Сярэднегадавы расходвады каля г.п. Тураў 264 м³/с, у вусці 450 м³/с. Суднаходная на ўсёй тэр. Беларусі. Злучана Дняпроўска-Бугскім каналам з р. Мухавец (бас.р.Зах. Буг), Агінскім каналам (не дзейнічае) — з р. Нёман, Мікашэвіцкім каналам — з рачным портам Мікашэвічы. На рацэ порты (Пінск, Мазыр), прыстані (Тураў, Петрыкаў, Нароўля, Чарнобыль). У сярэднім цячэнні П. створаны нац. парк Прыпяцкі, у ніжнім — Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОЖ,
рака ў Смаленскай вобл. Расіі, у Магілёўскай і Гомельскай абл. і на мяжы Беларусі з Расіяй і з Украінай, левы прыток р. Дняпро. Даўж. 648 км, пл. вадазбору 42,1 тыс.км², у межах Беларусі адпаведна 493 км і 21,5 тыс.км². Пачынаецца за 12 км на Пд ад г. Смаленск, вусце каля г.п. Лоеў. Верхняе цячэнне на паўд.-зах. ускраіне Смаленскага ўзв., сярэдняе — на Аршанска-Магілёўскай раўніне, ніжняе — у межах Гомельскага Палесся. Даліна пераважна трапецападобная, ад вытоку да вусця р. Проня — выразная, глыбокаўрэзаная (20—30 м). Шыр. ў вярхоўі 0,3—3 км, пры зліцці з далінай р. Дняпро — да 20 км. Схілы спадзістыя, умерана стромкія (радзей стромкія), выш. 15—25 м (месцамі да 40 м), парэзаны ярамі, лагчынамі, далінамі прытокаў. Правы схіл больш адкрыты, левы зарос лесам і хмызняком. На Беларусі амаль на ўсім працягу вылучаюцца поймы з нізкім (1,5—2,5 м над урэзам вады) і высокім (3—4 м) узроўнем і 2 надпоймавыя тэрасы. Пойма двухбаковая, месцамі левабярэжная або чаргуецца па берагах, шыр. 60—400 му вярхоўі, пры ўпадзенні р. Асцёр 4 км, ад упадзення р. Проня да вусця 0,7—6 км. Паверхня яе перасечана лагчынамі і старыцамі. Затапляецца на 5—10 сут на глыб. 0,5—2,5 м, у вусцевай ч. — да 4—5 м. Рэчышча звілістае, да ўпадзення р. Проня шыр. 15—180 м, на астатнім працягу 90—230 м. Каля г. Слаўгарад, дзе на правабярэжжы знаходзяцца канцавыя марэны, утварае буйны выгін. У ніжнім цячэнні вял. колькасць лукавін, рукавоў, старыц. Да г. Гомель трапляюцца астравы (даўж. 30—300 м, шыр. 10—50 м). Шыр. ракі ў вярхоўі 40—80 м, у нізоўі 90—125 м, месцамі да 230 м. Перакаты ў выніку падтрымання суднаходных глыбінь выражаны слаба. Дно роўнае, пясчанае, радзей пясчана-ілістае. Берагі да вусця р. Проня пераважна стромкія, выш. 1,5—4 м, ніжэй — спадзістыя; на лукавінах, дзе рэчышча падыходзіць да карэннага берага (напр., каля в. Гайшын Слаўгарадскага р-на) стромкія, выш. 12—15 м, месцамі да 35 м. Ніжэй г. Ветка па берагах пясчаныя пляжы. Асн. прытокі: Віхра, Волчас, Проня, Уза (справа), Хмара, Асцёр, Беседзь, Іпуць, Вуць (злева). Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Ледастаў з пач.снеж. да канца сак. — пач. красавіка. Найб. таўшчыня лёду 65 см. Веснавы крыгаход 3—5 сут. На перыяд разводдзя прыпадае каля 57% гадавога сцёку. Пад’ём узроўню вады пачынаецца ў канцы сак. — пач. красавіка, у верхнім цячэнні доўжыцца 10—15 сут, у нізоўі 20—25 сут. Сярэдняя выш. над межанным узроўнем 4—5 м, найб. 7,5 м. Летне-асенняя межань часта парушаецца дажджавымі паводкамі, якія доўжацца 25—35 сут. Зімовыя ўзроўні на 10—20 см вышэй за летнія, у нізоўі ў асобныя гады павышаюцца да 2,5 м. Сярэднегадавы расходвады каля г. Слаўгарад 105 м³/с, каля г. Гомель 210 м³/с, у вусці 219 м³/с. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння. Рэгулярнае суднаходства ад г. Слаўгарад, у перыяд высокіх узроўняў ад в. Барысавічы Клімавіцкага р-на. У сярэднім і ніжнім цячэнні С. працякае праз тэр., забруджаныя радыёнуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На рацэ гарады: Крычаў, Чэрыкаў, Слаўгарад, Чачэрск, Ветка, Гомель (Беларусь). Уздоўж берагоў біял. заказнікі: Веткаўскі, Струменскі, Чачэрскі, Шабрынскі. Зоны адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЗІНА, Беразіна,
рака ў Беларусі, у Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, правы прыток Дняпра. Даўж. 613 км. Пл. вадазбору 24,5 тыс.км². Пачынаецца на ПдЗ ад г. Докшыцы. Асн. прытокі: Гайна, Пліса, Уша, Уса, Свіслач (справа), Сха, Бобр, Клява, Ольса, Ала (злева).
Агульная даўж. рачной сістэмы Бярэзіны (425 рэк) 8490 км. Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Бярэзіны падзяляецца на З участкі: верхні (ад вытоку да вусця Гайны, 168 км), сярэдні (паміж вусцямі Гайны і Свіслачы, 205 км), ніжні (ад упадзення Свіслачы да вусця, 240 км). У верхнім цячэнні рака працякае праз Бярэзінскі біясферны запаведнік, перасякае азёры Медзазол і Палік.
Даліна невыразная, амаль на ўсім працягу зліваецца з прылеглай забалочанай і аблесенай мясцовасцю. Пойма забалочаная, куп’істая, шыр. 500 м — 6 км. У разводдзе затапляецца на глыб. да 3 м. Рэчышча моцназвілістае, багатае пратокамі, невял. пясчанымі астравамі. Шыр. да 60 м. Берагі пясчаныя, забалочаныя. У сярэднім цячэнні даліна выразная, трапецападобная, шыр. 1—3 км. Схілы спадзістыя і сярэдне стромкія, месцамі абрывістыя (выш. 10—35 м), парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў, пад лесам і хмызняком. Каля падэшвы схілаў багатыя выхады грунтавых водаў. Пойма да вусця Бабра левабярэжная, ніжэй двухбаковая, шыр. 1,5—2 км, хмызнякова-лугавая. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—3 м ад 10—20 сут да 1,5—2 месяцаў. Рэчышча звілістае, разгалінаванае. Шыр. ракі 60—300 м. Берагі стромкія, выш. 1—2 м. Ніжэй упадзення Свіслачы і да вусця даліна пераважна трапецападобная, шыр. ад 300 м да 8 км. Схілы стромкія, выш. да 25 м, парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў. Пойма вельмі забалочаная, куп’істая, пераважна левабярэжная, радзей двухбаковая, шыр. 1,5—5 км. У разводдзе затапляецца на глыб. каля 3,5 м да 1,5 месяца. Рэчышча звілістае, шмат плаўных лукавін, водмеляў, заліваў, рукавоў, старыц і поймавых азёр. Шыр. ракі 80—130 м. Берагі ад спадзістых да абрывістых, выш. ад 1—2 м да 15 м. Асаблівасць воднага рэжыму Бярэзіны — высокія паводкі позняй восенню і спад іх у перыяд ледаставу. Значная прыродная зарэгуляванасць сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, пры зацяжным снегараставанні — некалькімі хвалямі.
Пад’ём узроўню (працягласць 20—30 сут) пачынаецца з сярэдзіны сак., сярэдняя выш. 2,3—3,4 м над межанным узроўнем, найб. 4,8 м (у нізоўі). Прабег хвалі разводдзя ад вытоку да вусця на працягу 8 сут. Спад узроўню ў вярхоўі 30—40 сут, у ніжнім цячэнні да 2 месяцаў. Замярзае Бярэзіна ў 1-й пал.снеж., крыгалом пачынаецца ў канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4—7 сут. Сярэднегадавы расходвады ў вусці 142 м³/с. Суднаходства ад в. Броды Барысаўскага р-на (494 км ад вусця). Лесасплаў. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў. Каналізавана 12,8 км рэчышча ў вярхоўі. На рацэ гарады Барысаў, Беразіно, Бабруйск, Светлагорск; у маляўнічых мясцінах зоны адпачынку Беразіно, Асіповічы, Дроздзіна, Прырэчча і інш. Курорты Бабруйск і Горваль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁМАН, Нямунас (у Літве),
рака ў Мінскай і Гродзенскай абл. Беларусі, у Літве і на мяжы Літвы і Калінінградскай вобл. Расіі. Даўж. 937 км. Пл. вадазбору 98,2 тыс.км² ( у межах Беларусі адпаведна 459 км і 35 тыс.км² — без вадазбору р. Вілія). Пачынаецца пад назвай Нёманец на Стаўбцоўскай раўніне каля в. Верх-Нёман Уздзенскага р-на Мінскай вобл., упадае ў Куршскі заліў Балтыйскага м., утварае дэльту. Н. падзяляюць на 3 часткі: верхняе цячэнне (ад вытоку да вусця Котры), сярэдняе (ад вусця Котры да вусця Віліі), ніжняе (ад вусця Віліі да ўпадзення ў Балтыйскае м.). У вярхоўі цячэ па Нёманскай нізіне, у сярэднім цячэнні перасякае Гродзенскае ўзв. і Балтыйскую граду, у нізоўях цячэ па прыморскай нізіне. Асн. прытокі: Уса, Сула, Бярэзіна, Гаўя (Беларусь), Дзітва, Вілія (Беларусь і Літва) — справа, Уша, Моўчадзь, Шчара, Зальвянка, Рось (Беларусь, Свіслач (Беларусь і Польшча), Шашупе (Літва і Расія) — злева. За 46 км ад вусця Н. падзяляецца на 2 асн. рукавы: левы Гілія (Матросаўка), правы Русне, які таксама падзяляецца на шырокі і мелкаводны рукаў Атмата і паўнаводны Скірвітэ (Паўночны, падзяляецца на Ворусне і Руснайтэ). З шэрагам інш. рукавоў і меліярац. каналаў утварае вялізную дэльту. Даліна Н. (шыр. 1—4 км) да вусця Сулы невыразная, ніжэй, да мяжы з Літвой, пераважна скрынкападобная, паміж вусцямі Шчары і Чорнай Ганчы, дзе Н. цячэ па ўсх. ускраіне Гродзенскага ўзв., глыбокая і вузкая. Схілы даліны (выш. 6—25 м, месцамі 30—50 м) да ўпадзення Бярэзіны спадзістыя, на астатнім працягу стромкія, парэзаныя ярамі. Пойма пераважна двухбаковая (шыр. 1—2 км, месцамі да 4 км), парэзаная старыцамі, ніжэй г. Масты адсутнічае. Рэчышча ў вярхоўі (шыр. пераважна 35—40 м, месцамі да 150 м) ад вытоку на працягу 26,4 км каналізаванае, далей звілістае, шмат меляў, перакатаў, кос, пясчаных астравоў; У сярэднім цячэнні — пясчанае, шмат градаў і парогаў, у т. л. каля г. Гродна (найб. буйныя — Бічы і Гога ў Літве), у нізоўях расшыраецца да 180—380 м, замест камяністых парогаў з’яўляюцца пясчаныя мелі. Глыб. ў вярхоўі 3—4 м, у нізоўі да 1—2 м (за кошт моцнага адкладання наносаў). Тут праводзяцца днопаглыбляльныя работы з мэтай забеспячэння суднаходства. Цячэнне Н. спакойнае, з сярэдняй скорасцю 0,6—0,8 м/с і ваганнямі ад 0,2 м/с да 2 м/с (у разводдзе). Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое ў вярхоўі і дажджавое у нізоўі. Ледастаў з 2-й пал.снеж. да канца сак. (45—100 дзён). Таўшчыня лёду 20—65 см. У цёплыя зімы магчымы часовыя крыгаломы і крыгаходы. Веснавое разводдзе пачынаецца з сярэдзіны сак. (пры ранняй вясне — з пач.лют., пры позняй — з пач.крас.), доўжыцца 30—60 дзён. Сярэдняя выш. над межанным узроўні ад 2,5—4 му вярхоўі да 5,2 му нізоўі. Веснавы крыгаход 7—16 дзён. Характэрны працяглыя, амаль штогадовыя зажоры. Летне-асенняя межань (5—6 месяцаў) няўстойлівая, нярэдка парушаецца дажджавымі паводкамі. Зімовая межань (80—90 дзён) больш устойлівая. У вусці ў межань істотную ролю адыгрываюць спады і нагоны вады ветрам. Сярэднегадавы расходвады каля г. Стоўбцы 18,4 м³/с, каля г. Гродна 197 м³/с, за мяжой Беларусі 214 м³/с, у вусці 685 м³/с. Выкарыстоўваецца як крыніца водазабеспячэння. Рэгулярнае суднаходства ад г. Бірштанас (Літва) да вусця, у межах Беларусі нерэгулярнае — ад в. Купіск Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. да в. Шандубры (Гродзенскі р-н.). Лесасплаў. На Н. Каўнаская ГЭС і вадасховішча. Н. злучаны з бас.р. Дняпро Агінскім каналам, з бас.р. Вісла — Аўгустоўскім каналам. З пабудовай Вілейска-Мінскай воднай сістэмы частка сцёку з бас. Н. перакідваецца ў бас.р. Дняпро. На рацэ гарады Стоўбцы, Масты, Гродна (Беларусь), Друскінінкай, Алітус, Каўнас, (Літва), Нёман, Савецк (Расія). На беразе Н. ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл.Коласаўскі заказнік, зоны адпачынку.