БАЗО́НЫ, бозе-часціцы. 1) мікрачасціцы, якія падпарадкоўваюцца Бозе-Эйнштэйна статыстыцы. Да іх адносяцца фатоны, α-часціцы, π-мезоны, ат. ядры з цотным лікам нуклонаў і інш. 2) Элементарныя ўзбуджэнні ў макраскапічнай сістэме, т.зв.квазічасціцы (феноны ў цвёрдым целе, эксітоны ў паўправадніках і малекулярных крышталях). Базоны маюць нулявы або цэлы спін, што адрознівае іх ад ферміёнаў. Характэрная асаблівасць базонаў — адвольная іх колькасць у пэўным квантавым стане, што дае магчымасць растлумачыць з’явы звышправоднасці і звышцякучасці.
1.каго-што. Зрабіць светлым; накіраваць святло на каго-, што-н.; напоўніць святлом.
А. памяшканне.
Усмешка асвятліла твар хлопчыка (перан.).
2.перан., што. Растлумачыць, падрабязна расказаць пра што-н.
А. падзеі дня.
А. пытанне.
|| незак.асвятля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз.асвятле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КІСЕ́ЛЬ Апанас, бел. пісьменнік сярэдзіны 19 ст. Паводле некаторых звестак, пісаў вершы і апавяданні на магілёўскіх гаворках. Яму прыпісваюць аўтарства твора-брашуры «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» (выдадзена ананімна ў 1861). У форме гутаркі з урадавых пазіцый тонам сял. добразычліўца аўтар імкнуўся растлумачыць значэнне царскай рэформы як сродку вызвалення ад прыгону, заклікаў сялян прыхільна ставіцца да яе. Нягледзячы на тэндэнцыйнасць, у творы адлюстраваны рэальныя рысы той гіст. эпохі, незадаволенасць сялян грабежніцкай рэформай. У творы шмат прыкладаў са стараж. гісторыі, мова жывая, насычаная фразеалагізмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wyjaśnić
зак.
1. высветліць; растлумачыць
2. праясніць; прасвятліць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
begréiflicha зразуме́лы;
j-metw. ~ máchenрастлума́чыць каму-н.што-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
інстынктыві́зм
(ад інстынкт)
кірунак у сацыялогіі, які імкнецца растлумачыць сацыяльныя з’явы і працэсы з дапамогай звяртання да біялагічнай прыроды чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
przetłumaczyć
зак.
1. перакласці;
2.разм.komuрастлумачыцькаму
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Рыва́лка ’сяброўка’ (Сцяшк. Сл.). З польск.rywałka ’суперніца’. Змена семантыкі на супрацьлеглую можна, магчыма, растлумачыць экспрэсіўнасцю слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́ліва ’матэрыял, падрыхтаваны да мяцця’ (Нас.). Да мяць (гл.). Карэннае ‑л‑ можна, відаць, растлумачыць уплывам мя́ла, мя́ліца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раздубальтава́ць ’растлумачыць’, дубальтава́ць ’паўтараць адно і тое ж’ (Сцяшк. Сл.). Вобразнае ўтварэнне ад польск.dubelt ’падвойна, два разы’, dubeltowy ’падвойны’.