растлума́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Раскрыць сэнс чаго-н., зрабіць ясным, зразумелым.

Р. рашэнне задачы.

|| незак. растлума́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растлумачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растлума́чыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. растлума́чу растлума́чым
2-я ас. растлума́чыш растлума́чыце
3-я ас. растлума́чыць растлума́чаць
Прошлы час
м. растлума́чыў растлума́чылі
ж. растлума́чыла
н. растлума́чыла
Загадны лад
2-я ас. растлума́ч растлума́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час растлума́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

растлума́чыць сов. разъясни́ть, объясни́ть, поясни́ть, растолкова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растлума́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Тлумачачы, раскрыць сэнс чаго‑н., зрабіць ясным, зразумелым. — Ён [Коля] жмінда, — памаўчаўшы, заявіў Алеська. — Што гэта за жмінда? — не зразумеў Сашка. — Зайздрослівы, прагны да ўсяго, — растлумачыла Пюрка. Даніленка. Сабралі камандзіраў і камісараў атрадаў, растлумачылі ім баявую задачу. Шамякін. Чаму яна, гэта песня, прыйшла цяпер мне на памяць, я не магу растлумачыць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растлумачыць, вытлумачыць, паясніць; разжаваць (разм.) □ раскрыць; вочы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

разъясни́ть сов. растлума́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растолкова́ть сов. растлума́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изъясни́ть сов., уст. растлума́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поясни́ть сов. растлума́чыць, паясні́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́лкам, прысл. (разм.).

1. Так, каб было зразумела.

Т. растлумачыць, у чым справа.

2. Добра, як належыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)