Мець адносіны, дачыненне да каго‑, чаго‑н. Гэта мяне не тычыцца. Гэта не тычыцца справы. □ Іра, нібы перапынак яе і не тычыўся, па-ранейшаму сядзела, падпёршы галаву далонню.Марціновіч.Шыковіч ішоў, збіраючыся перадаць расказ Яраша, асабліва тую частку, што тычылася Савіча. Сказаць, што жывая дачка доктара.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сказ1 ‘фраза, выказванне, выраз’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘аповяд пра падзеі мінулага або сучаснасці’, ‘расказ, апавяданне’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.), ‘вымаўленне, гаворка’ (ТС). Нулявы дэрыват ад сказаць (гл. казаць); параўн. рус.сказ ‘паданне, апавяданне’. Як граматычны тэрмін лічыцца арыгінальным утварэннем без семантычных паралеляў у іншых мовах (Бідэр, Зб. Мальдзісу, 331), калі не лічыць семантычнай паралеллю чэш.věta ‘сказ’ ад старога кораня ‑větiti ‘гаварыць’ (Голуб-Ліер, 506).
Сказ2, сказік ‘бяльмо на воку’ (навагр., Жыв. сл.). Гл. каз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гісто́рыя, -і, ж.
1. Рэчаіснасць у яе развіцці і руху.
Законы гісторыі.
2. Навука аб развіцці чалавечага грамадства.
Г.
Старажытнага свету.
Г.
Сярэдніх вякоў.
3. Ход развіцця, руху чаго-н.
Г. раслін.
Г. знешняга гандлю.
Г. хваробы.
4. Сукупнасць фактаў і падзей, што адносяцца да мінулага жыцця; мінулае, якое захавалася ў памяці людзей.
Народныя вясельныя абрады ўжо сталі гісторыяй.
5.мн. -і, -рый. Расказ, апавяданне пра што-н.
Дзеці любяць слухаць займальныя гісторыі.
6.мн. -і, -рый. Здарэнне, выпадак, пераважна непрыемныя.
Трапіць у сумную гісторыю.
Вось дык г.!
|| прым.гістары́чны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бел. крытык. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1936—38). Друкаваўся з 1935. У крас. 1941 арыштаваны. Калі 26.6.1941 калону арыштаваных кінуў канвой, вярнуўся ў Магілёў, папрасіўся на фронт. Ваяваў да канца вайны. Паўторна арыштаваны ў 1949, да 1955 у лагерах Карагандзінскай і Омскай абласцей. Рэабілітаваны ў 1956. Працаваў у рэдакцыях літ.перыяд. выданняў, у 1970—75 у рэдакцыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Даследаваў пераважна паэзію, пытанні культуры творчасці, майстэрства творчых індывідуальнасцей («Паэзія праўды», 1958; «Спадарожніца часу», 1961; «Пімен Панчанка», 1968; «Постаці», 1971; «Аркадзь Куляшоў», 1978). У кн. «Свет Купалы» (1965), «Чалавек на досвітку» (1970, на рус. мове), «Звенні» (1976) даследаваў спадчыну Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, узаемадзеянне бел. і рус. літаратур.
Тв.:
Кніга пра паэзію. Мн., 1974;
Свет Купалы;
Звенні. Мн., 1981;
Чалавек напрадвесні: Расказ пра М.Багдановіча. Мн., 1986;
Паэзія — маё жыццё. Мн., 1989.
Літ.:
Клышко А. Мастерство критика // Дружба народов. 1960. № 1;
Адамовіч А. Талент крытыка // Полымя. 1962. № 6;
Каваленка В. Крытык і паэт // Там жа. 1969. № 5;
Лойко О. Открытие поэта // Вопр. лит. 1967. № 3;
Бечик В.В. В неразрывном единстве // Неман. 1978. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэта́ль, ‑і, ж.
1. Частка цэлага, падрабязнасць, факт, штрых. Мастацкая дэталь. □ Жэня неяк паспешліва закончыла свой расказ, прыпомніўшы яшчэ дзве-тры дэталі нашага студэнцкага жыцця.Васілевіч.Па вокнах, архітэктурных дэталях і пад’ездах Юркевіч пазнаваў будынкі.Карпаў.
2. Частка механізма, машыны і пад. Завод будаўнічых дэталей. □ Багацель пачаў хадзіць вакол паравоза, уважліва аглядаючы і нават мацаючы кожную дэталь.Васілёнак.
[Фр. détail.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ска́завы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сказа (у 2 знач.). Сказавы стыль. □ Атмасфера паэм — сказавая, апавядальная, усе яны пабудаваны як «гісторыі».Бярозкін.З асаблівасцей дэмакратычнага сказа або сказавай формы апавядання выцякаюць і паэтычныя асаблівасці рытмікі верша Багушэвіча.Ларчанка.Трэба дадаць пры гэтым, што сказавую манеру твора чытач прыняў за просталінейны расказ аўтара пра сябе.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«МАХАБХА́РАТА»
(санскр. «Сказанне пра вялікіх Бхаратаў»),
старажытнаіндыйскі эпас на санскрыце. Склаўся на аснове вусных сказанняў і легенд плямён і народнасцей паўн.-зах. і паўн. Індыі. Сучасны выгляд набыў да сярэдзіны 1-га тыс. н.э.
У цэнтры «М.» расказ пра бітву двух родаў і іх саюзнікаў за панаванне над Хастынапурай (цяпер г. Дэлі), які вядзецца ад імя легендарнага аўтара эпапеі В’ясы і дзеючых асоб. «М.» складаецца з 18 кніг, некалькіх уводных эпічных сказанняў, якія апасродкавана звязаны з асн. сюжэтам, і многіх сказанняў і легенд пераважна фалькл. характару: «Аповесць пра Шакунталу», «Сказанне пра Раму», «Аповесць пра цара Шыві», «Сказанне пра Налу», «Аповесць пра Савітры» і інш.
«М.» — багатая крыніца сюжэтаў і вобразаў, якія атрымалі развіццё ў нац. л-рах народаў Індыі, Інданезіі, М’янмы, Камбоджы, Тайланда, Лаоса, Шры-Ланкі, а таксама ў л-рах Тыбета і Манголіі. У кожнай з нац. л-р сюжэты «М.» маюць сваю інтэрпрэтацыю ў адпаведнасці з эпохай і канкрэтным нац. асяроддзем. У Еўропе «М.» вядома з канца 18 ст.
Публ.:
Рус.пер. — Махабхарата. Кн. 1—2, 4—5. М.; Л., 1950—76;
Махабхарата. Рамаяна. М., 1974.
Літ.:
Гринцер П.А. Махабхарата и Рамаяна. М., 1970;
Серебряков И.Д. Очерки древнеиндийской литературы. М., 1971. С. 69—84.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мазо́к, ‑зка, м.
1. Адзін рух пэндзля пры накладанні фарбы, а таксама слой фарбы, накладзены такім спосабам. Кожны мазок, пакладзены на палатно, сведчыў аб паспешлівасці аўтара.Асіпенка.//перан. Штрых, мастацкая дэталь. Сябра .. ні разу яшчэ не расшчодрыўся на .. расказ [пра падполле]. Так зрэдку кідаў некалькі мазкоў, эпізодаў, дэталей.Шамякін.
2. Тонкі слой вадкага выдзялення (слізі, крыві і пад.), нанесены на шкло для мікраскапічнага даследавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., што і без дап.
Апавядаючы аб чым‑н., дадаць што‑н. ад сябе, прыдумаць або сказіць у некаторай ступені сэнс. Юозас любіў расказваць аб сваіх паходах у Літоўскай дывізіі і часамі нават крыху прыманіць.Броўка.А Венік ужо ўвайшоў у натхненне, непераймальна, да колікаў смешна суправаджаючы расказ мімікай і жэстамі. Не важна, што і прыманіць.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фа́була, ‑ы, ж.
Паслядоўны паказ падзей, здарэнняў і пад. у мастацкім творы; схема развіцця мастацкага твора. Я .. ніяк не мог вызваліцца ад уражання, што слухаю зусім другога чалавека, чую зусім другі расказ, падобны да першага толькі сваёй знешняй фабулай.Шамякін.// Кароткі змест, пераказ чаго‑н. Фабула твора нескладаная. У чулай душы апавядальніка ажывае «жыцця мінулага пячаць» — успамін аб дзяўчынцы Вераніцы.Лойка.
[Ад лац. fabula — апавяданне, гісторыя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)