1. Шматаць, кудлачыць, тармасіць. [Шолам Кац] доўга разгладжваў, калашмаціў клінок барады, быццам шукаючы ў ім прыдатнага слова.Сабаленка.// Моцна тузаць, цягаць, стараючыся разадраць, пашматаць. Усхапіўшыся, [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі.Пташнікаў.
2. Біць, калаціць. — Калашмаціць будзем гэтых паноў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тое, што і разадраць. [Зоська:] Птушкі нейкія чорныя, такія страшныя, — жудасна і сказаць! Да нас падлятаюць, распускаюць кіпцюры, разяўляюць глюгі, — здаецца, раздзерці і глынуць нас хочуць.Купала.Сухі пакутлівы кашаль раздзёр ягоныя грудзі. Ён кашляў у хустку так, што Алесь з жахам чакаў: вось-вось з’явяцца чырвоныя плямы.Караткевіч.Суха і гучна раздзёр цішыню званок тэлефона.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разлупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.
Разм.Разадраць на палосы, распаласаваць што‑н. Скінуўшы з сябе сарочку і разлупіўшы яе на шырокія палосы, я перавязаў Алесю руку.Адамчык.На падаконніку ў вагоне рос альяс. Адарка адарвала ад яго два лісты, разлупіла іх напал і прыклала да ран.Сабаленка.// Падраць (звычайна зачапіўшыся, зачапіўшы). Разлупіць кашулю. □ Неяк падганяючы.. [Белалобую], хлопчык зачапіўся за сук і разлупіў ледзь не да пояса калашыну.Шуцько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пачысціць, выдаліўшы вантробы (рыбу, птушку і пад.). Растрыбушыць курыцу.
2.перан. Выкінуць, растрэсці ўнутранасці чаго‑н. — Глядзіце, пухам лебядзіным І ганак мой, і двор замецен, — Жанчына скардзіцца. — Падушкі, Пярыну ўсю растрыбушылі.Бялевіч.//перан. Спустошыць, раскідаўшы, расцягнуўшы тое, што знаходзілася ўсярэдзіне. Мы выкочвалі са склепа кубельцы сала, бочкі масла. Усё гэта тут жа разбівалі і раскідалі па дзядзінцы.., растрыбушылі склеп і кінуліся да адрыны.Якімовіч.— [Бандыты] дзверы ў краме ссадзілі, нас туды загналі і растрыбушылі ўсё. Воз наклалі, як гару, ды яшчэ ў мяшкі панапіхалі.Чарнышэвіч.// Растрэсці, разадраць на часткі. [Арыстаў] ухапіў паперы са стала, умомант растрыбушыў іх перад Лакціёнавым.Алешка.Растрыбушылі .. [кураняты] некалькі бульбін і, адбіраючы адно ў аднаго, разнеслі іх.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)