Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прэ́са
(фр. presse)
1) перыядычны друк (газеты, часопісы і інш.);
2) работнікі перыядычных выданняў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
СУКУ́ПНАСЦЬ ГЕНЕРА́ЛЬНАЯ,
сукупнасць сац. аб’ектаў, якія належаць вывучэнню ў межах, азначаных праграмай сацыялагічных даследаванняў. Гэта аб’екты, якія маюць прасторава-часавыя межы або прадстаўляюць яўную ці гіпатэтычную мадэль пры інш. відах несуцэльнага назірання. Прасторавыя межы могуць быць геагр. (тэрытарыяльныя), напр., вобласць, раён, прадпрыемства, або вызначацца як занятае насельніцтва, дарослае насельніцтва ад 18 гадоў, вучні школ, работнікіпрамысл. прадпрыемства і інш. Часавыя межы — перыяд і тэрмін, калі праводзяцца даследаванні (сезон, цыкл вытв-сці). Звычайна на практыцы даследуецца толькі частка С.г. (выбарачная сукупнасць), якая павінна з неабходнай дакладнасцю адпавядаць усёй С.г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мілі́цыя
(лац. militia = войска)
адміністрацыйны орган па ахове грамадскага парадку, грамадскай бяспекі і дзяржаўнай маёмасці ў многіх краінах, а таксама работнікі гэтага органа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРАДСТАЎНІ́К УЛА́ДЫ,
дзяржаўны служачы, які мае права ў межах сваёй кампетэнцыі даваць распараджэнні і загады, прымаць рашэнні адносна асоб, што не падначалены яму па службе. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь да П.у. адносяцца дэпутаты палат Нац. сходу і дэпутаты мясц. Саветаў, работнікі праваахоўных і кантралюючых органаў і інш. службовыя асобы, надзеленыя ўладнымі паўнамоцтвамі. Закон прадугледжвае крымін. адказнасць за супраціўленне П.у., публічную яго знявагу, пагрозу насіллем і насілле над П.у. пры выкананні ім службовых абавязкаў. У той жа час прадугледжана крымін. адказнасць і П.у. за злоўжыванне ўладай або яе перавышэнне ці бяздзейнасць (невыкананне службовых абавязкаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мілі́цыя, ‑і, ж.
1. Адміністрацыйны орган у СССР для аховы грамадскага парадку і бяспекі. Гарадская міліцыя. Раённая міліцыя.//зб.Работнікі міліцыі; міліцыянеры. У тую ж ноч прыбыў на хутар атрад міліцыі, схованы непадалёку ў засадзе.Колас.
2. Назва народнага апалчэння ў некаторых краінах.
[Ад лац. militia — войска.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п. да ако́паў праці́ўніка — подобра́ться (подкра́сться) к око́пам проти́вника
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чо́мпі
(іт. ciompi)
наёмныя работнікі ваўнаткацкай прамысловасці ў Фларэнцыі і іншых гарадах Італіі, якія ў 1378 г. паўсталі супраць купцоў, уладальнікаў мануфактур і ўрада.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСВЕ́ТНАЕ ТАВАРЫ́СТВА БЕЛАРУ́САЎ (АТБ) у Варшаве. Існавала ў 1936—39 (да афіц. рэгістрацыі ў 1937 дзейнічала пад назвай «Арганізацыйны камітэт беларускага т-ва ў Варшаве»). Т-ва мела на мэце правядзенне культ.-асв. і выдавецкай дзейнасці, арганізацыю б-к, клубаў, аказанне матэрыяльнай дапамогі і маральнай падтрымкі беларусам, якія жылі ў Варшаве. У яго ўваходзілі прадстаўнікі бел. інтэлігенцыі, работнікі, студэнты варшаўскіх ВНУ (каля 1 тыс.чал.). Сярод актывістаў А.Бычкоўскі, С.Казура, Б.Руткоўскі, А.Шыдлоўскі, М.Забэйда-Суміцкі, Л.Панько, В.Чарняўская і інш. Пры АТБ працавалі курсы бел. мовы, гурткі маст. самадзейнасці. Дзейнасць спынена ў першыя дні нападу фаш. Германіі на Польшчу.