другара́дны, -ая, -ае.

1. Не асноўны, не самы важны.

Другараднае пытанне.

2. Не лепшы, такі, якіх многа.

Д. пісьменнік.

|| наз. другара́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыскусі́раваць і дыскуці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што, аб чым і без дап.

Весці дыскусію аб чым‑н., абмяркоўваць якое‑н. спрэчнае пытанне. Дыскуціраваць пытанне аб арганізацыі працы. □ [Людзі] заўзята дыскусіравалі, абмяркоўвалі кожнае пытанне, выказвалі свае меркаванні і думкі. Машара.

[Ад лац. discutere — даследаваць, абмяркоўваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпавяда́нне, ‑я, н.

Разм. Тое, што і адказ (у 1 знач.). На добрае пытанне добрае і адпавяданне. Прыказка. Якое пытанне, такое і адпавяданне. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантраве́рза, ‑ы, ж.

Кніжн. Спрэчка, супярэчнасць; спрэчнае пытанне.

[Фр. controverse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

side issue [ˈsaɪdˌɪʃu:] n. пабо́чнае, дру́гаснае пыта́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

келе́йны, -ая, -ае.

1. гл. келля.

2. перан. Тайны, сакрэтны, скрыты ад іншых.

Келейныя справы.

Вырашаць пытанне келейна (прысл.).

|| наз. келе́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

podchwytliwy

podchwytliw|y

: ~e pytanie — каверзнае пытанне, пытанне з закавыкай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ка́верзны, -ая, -ае (разм.).

1. Які робіць каверзы, схільны да іх.

К. чалавек.

2. Які заключае ў сабе каверзу; заблытаны, складаны.

Каверзнае пытанне.

|| наз. ка́верзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нявы́вучаны, ‑ая, ‑ае.

Які не падвергся вывучэнню, даследаванню. Нявывучанае пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́ва прысл разм (на пытанне «куды?») nach links; (на пытанне «дзе?») links

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)