Панхе́р, панхірпухір’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (3, 392), з польск. pęcherz ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

blister

[ˈblɪstər]

1.

n.

1) пухі́р -а́ m. (на це́ле)

2) пухіро́к, пухі́р на расьлі́не

3) Med. выцяжны́ пля́стыр

2.

v.t.

1) выкліка́ць пухіры́ на це́ле

2) Figur. напада́ць, атакава́ць во́стрымі сло́вамі

3.

v.i.

пакрыва́цца пухіра́мі або́ прышча́мі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bąbel

м.

1. пухір; скура ў пухірах;

2. бурбалка;

3. разм. дзіцятка, бубачка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пухны́р ’паўнатвары чалавек’ (Шат.). Да пухнуць ’распухаць, разбухаць’; сюды ж, відаць, і другаснае пухнырпухір’ (карэліц, Нар. лекс.). Гл. пухны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́калапухір у рыбы’ (ЛА, 1). Ад гукапераймальнага пук! (гл. пукі) ці дзеяслова пу́каць ’лопаць, разрывацца з трэскам’, гл. нукаць j.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мазо́ль, мазаля, м.

Патаўшчэнне скуры ці пухір з вадкасцю на руках або на нагах ад працяглага трэння. Нацерці мазоль. Крывавы мазоль. □ Дзякуй рупным рукам, што заўжды ў мазалях, без якіх каласам не звінець у палях! А. Вольскі.

•••

Касцявы мазоль — касцявая нарасць на месцы зрашчэння косці пасля пералому і інш. пашкоджанняў.

Жыць з мазаля гл. жыць.

Наступіць на (любімы) мазоль гл. наступіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Паказаць празмерную стараннасць у чым‑н., залішне пастарацца. І Анюта перастаралася. Карычневы пухір вырас значна большы, чым ён вырастаў кожны раз, калі яго надзімалі раней. А гэта прывяло да бяды — цацка лопнула. Корбан. [Цімохін:] — А капец той сам старшыня завяршаў .. Прыбег на поле, схапіў рыдлёўку і засыпаў капец зямлёй. Ды, відаць, перастараўся, зашмат зямлі накінуў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pęcherz

м.

1. пузыр;

pęcherz moczowy анат. мачавік;

2. бурбалка; бульхаўка;

3. пухір; вадыр; булдыр

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пе́капухір’ (трак., Сл. ПЗБ). Магчыма, літуанізм, параўн. літ. pèkė ’жаба’ (відаць, з-за бугрыстасці скуры), аднак нельга выключыць сувязь з а‑пёк, пекці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пузы́р1пухір’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; ТС; міёр., З нар. сл.), ’пухір у рыбы’ (ЛА, 1), ’пухір у свінні’ (Маш.), ’вадыр, пухір на скуры’ (ЛА, 3), ’бурбалка’ (маг., гом., ЛА, 2; Сл. ПЗБ) ’паветраны шар’ (Сл. рэг. лекс.), ’асінае гняздо’ (Сл. ПЗБ) ’пасудзіна для газы ў лямпе’ (Сіг., Шат.), пузы́рь ’тс’ (Бяльк., Растарг.), ’чэрава, пуза’ (Нас.), пузы́р ’тоўсты хлопчык’ (міёр., З нар. сл.), пузыро́к ’агурочак’ (Мат. Гом.), ’шкло ў лямпе’ (Мат. Маг.; Бяльк.), ’ніжняя шырокая частка збанка’ (бяроз., Шатал.), укр. пузи́рпухір’, рус. пузы́рь ’тс’. Паводле Бузука (Асн. пыт., 49), пузы́р < *пусы́рь (< і.-е. peus‑) у выніку дыстантнай асіміляцыі (“глухое с пад уплывам наступнага р перайшло ў звонкае з”), або дысіміляцыя з пачатковым n, параўн. літ. pusti ’дуць’, pùsti ’надувацца’; іншыя версіі (гл. Фасмер, 3, 403, з літ-рай) — ад пуза (так яшчэ Міклашыч, Праабражэнскі) або ад пухі́р (Патабня). Адносна апошняга (гл.) Бузук (Асн. пыт., 49) мяркуе пра паралелізм с/х яшчэ ў праславянскай мове. В.-луж. puzor ’бурбалка на вадзе’ дазваляе рэканструкцыю прасл. *puzytъ (Шустар-Шэўц, 2, 1196; ЕСУМ, 4, 628).

Пузы́р2 ’воблака; хмара’ (бялын., ЛА, 2, Нар. сл.; Жд. 2), пузыро́к ’невялікая хмарка, з якой ідзе дождж’ (круп., бялын., ЛА, 2) ’белая кучавая або дажджавая хмара’ (бялын., Нар. сл.), ’похмарак, хмарка’ (карм., Мат. Гом.). Відаць, да пузыр1 (гл.) у выніку вобразнага пераносу, параўн. іншыя назвы: бу́лава (небо ў бу́лавах; ці няма тут сувязі з балг. було ’вэлюм’: небето се забулва ’неба зацягваецца хмарамі’?), бугры́, бугракі́ і пад. (ЛА, 2).

Пузы́р3 ’ногаць, пазногаць’ (Сцяшк. Сл.). З пазу́р (гл.) з частковай метатэзай, параўн. пувак ’павук’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)