ДЗЯМЧУ́К (Міхаіл Іванавіч) (н. 28.6.1946, в. Дзевяткі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік, дзярж. дзеяч Беларусі. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1968). З 1970 у БДУ і НДІпрыкладныхфіз. праблем БДУ. У 1985—88 заг. аддзела навукі і навуч. устаноў ЦККПБ. З 1988 міністр нар. адукацыі, з 1991 нам. старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1994 рэктар БПА. Навук. працы па квантавай электроніцы і навук. прыладабудаванні (статыстычных метадах часавага аналізу хуткапераменных патокаў светлавога выпрамянення). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Статистический одноквантовый метод в оптико-физическом эксперименте. Мн., 1981 (разам з М.А.Івановым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭНТРА́ЦЫЯ КАПІТА́ЛУ,
сканцэнтраванне і нарошчванне капіталу шляхам злучэння розных яго ўладальнікаў, уласнікаў, а таксама за кошт ператварэння ў капітал прыбыткаў, капіталізацыі даходаў. Дзякуючы К.к. ўдаецца рэалізаваць буйныя, перспектыўныя праекты з устойлівым прыбыткам. Асабліва моцны штуршок К.к. дало ў свой час развіццё такіх відаў вытв-сці, якія патрабуюць велізарных адначасовых затрат, матэрыяльных рэсурсаў і рабочай сілы (напр., буд-ва чыгункі). К.к. суправаджаецца павелічэннем памераў прадпрыемстваў і вядзе да стварэння манаполій і буйных капіталаў. Ва ўмовах сучаснай навукова-тэхн. рэвалюцыі выкарыстанне навукі ў вытв-сці і прыкладных даследаванняў вядзе да далейшага росту К.к. Найб. высокі ўзровень К.к. характэрны для такіх галін прамысловасці, як электронная, атамная, аўтамабільная, авіяцыйная, аэракасмічная і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХА́РЧЫК (Пётр Дзмітрыевіч) (н. 22.3.1945, в. Арда Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм. навук (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1972). У 1972—90 у НДІпрыкладныхфіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ, адначасова з 1989 у БДУ (з 1990 прарэктар). Прэзідэнт к-таМіжнар. саюза радыёнавук у Беларусі. Навук. працы па радыёоптыцы і галаграфіі. Распрацоўваў і даследаваў галаграфічныя метады ў радыё-, інфрачырвоным, ЗВЧ і аптычным дыяпазонах эл.-магн. хваль. Прапанаваў і рэалізаваў метады пераўтварэння выпрамяненняў інфрачырвонага і ЗВЧ дыяпазонаў у аптычны дыяпазон, выканаў шэраг работ па тэарэт. і эксперым. даследаваннях нетрадыцыйных метадаў фарміравання радыёвідарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́НКА (Сяргей Афанасьевіч) (н. 13.8.1954, г.п. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў БДУ (1976). З 1980 у НДІпрыкладныхфіз. праблем, з 1986 у НДІядз. праблем БДУ. Навук. працы па дыфракцыі эл.-магн. хваль на прасторава перыядычных структурах, часовых эфектах пры распаўсюджванні і дыфракцыі хваль у лінейных асяроддзях, электрадынаміцы кіральных і біанізатропных асяроддзяў, нанаструктурах на аснове вугляродных нанатрубак і квантавых пунктаў.
Тв.:
Light pulse dispersion under Laue diffraction from a spatial holographic grating (разам 3 У.Р.Барышэўскім) // Optics Communication. 1992. Vol. 94;
Nonlinear electron transport effects in chiral carbon nanotube (у сааўт.) // Physical Review Letters. 1997. Vol. 79.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛІЯРАЦЫ́ЙНАЯ ГІДРАГЕАЛО́ГІЯ,
адзін з прыкладных раздзелаў гідрагеалогіі, што вывучае заканамернасці фарміравання падземных вод на тэрыторыях, дзе праводзіцца меліярацыя зямель. Метады М.г. грунтуюцца на гідрагеал. і інж.-геал. даследаваннях на мясцовасці, складанні гідрагеал. карт і геафільтрацыйных схем, правядзенні гідрагеал. раянавання. Па выніках даследаванняў даецца гідрагеалагічнае абгрунтаванне таго ці інш.тэхн. спосабу меліярацыі, у т. л. разлік гарыз. і верт. дрэнажу, складаюцца прагнозы змены гідрагеал. умоў пад уплывам праектуемых мерапрыемстваў, распрацоўваюцца рэкамендацыі па эксплуатацыі меліярац. сістэм і ахове водных рэсурсаў. На Беларусі праблемы М.г. вывучаюць у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства, Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Бел.політэхн. акадэміі, Бел. н.-д, геолага-разведачным ін-це, Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУГЕ́ЙКА (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 3.4.1948, в. Погіры Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1994). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у НДІпрыкладныхфіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ; з 1988 — у БДУ. Навук. працы па оптыцы рассейвальнага асяроддзя, тэорыі інфарм.-вымяральных сістэм. Распрацаваў тэорыю і методыкі оптыка-фіз. дыягностыкі неаднароднага рассейвальнага асяроддзя пры адсутнасці апрыёрнай інфармацыі.
Тв.:
О возможностях измерения оптических характеристик рассеивающих сред с помощью подвижных лидаров (разам з М.М.Сяргеевым. Д.А.Ашкінадзе) // Изв. АНСССР. Физика атмосферы и океана. 1982. Т 18, № 12;
К определению опорных значений оптических характеристик в дистанционных измерениях // Оптика атмосферы и океана. 1997. Т. 10, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ (Генадзь Сцяпанавіч) (н. 26.6.1938, г. Новачаркаск Растоўскай вобл., Расія),
бел. фізік-тэарэтык. Канд.фіз.-матэм.н. (1965). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі АН Беларусі. З 1973 у Ін-це прыкладныхфіз. праблем пры БДУ (заг. лабараторыі, аддзела), з 1990 нам. дырэктара Ін-та цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы плазмы, радыяцыйнай газавай дынаміцы, фізіцы ударных хваль і ўздзеянні канцэнтраваных патокаў энергіі на рэчыва. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Действие излучения большой мощности на металлы. М., 1970 (у сааўт.);
Численное моделирование обтекания космических тел гиперзвуковым потоком газа при их прохождении через плотные слои атмосферы (разам з В.Я.Окуневым) // Инж.-физ. журн. 1999. Т. 72, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́Ў (Фадзей Фадзеевіч) (н. 20.8.1945, в. Галузы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1969). З 1969 у БДУ, з 1974 у НДІпрыкладныхфіз. праблем БДУ (у 1981—92 нам. дырэктара), адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы цвёрдага цела і мікраэлектроніцы. Распрацаваў тэарэт. асновы фізікі ўзаемадзеяння высокаінтэнсіўных іонных пучкоў з крышталямі, іонна-прамянёвага легіравання матэрыялаў, фіз. прынцыпы кіравання пучкамі жорсткіх рэнтгенаўскіх і гама-квантаў.
Тв.:
Излучение заряженных частиц в твердых телах. Мн., 1985 (разам з М.А.Кумахавым);
Пространственные распределения энергии, выделенной в каскаде атомных столкновений в твердых телах. М., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАШЭ́ТНІКАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 6.1.1938, в. Халопенічы Глускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін. Акад.Нац.АН Беларусі (2000, чл.-кар. 1991). Д-рбіял.н. (1987), праф. (1992). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1959). З 1966 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (з 1977 вуч. сакратар, з 1978 нам. дырэктара), з 1997 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі (дырэктар і заг. лабараторыі). Навук. працы па пабудове, біягенезе і функцыян. актыўнасці клетачных ядраў і пластыд расліннай клеткі, надмалекулярных нуклеапратэідных комплексах, бялках і ліпідных рэчывах пры экспрэсіі і рэканструкцыі геному раслін, прыкладных пытаннях перапрацоўкі лек. і пахучых раслін.
Тв.:
Пластиды и клеточные ядра высших растений: (Биохим. аспекты). Мн., 1982;
Клеточные ядра высших растений: состав, структура, функции. Мн., 1992.
масавая грамадская арг-цыя. Правапераемніца Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту БССР (ДТСААФ). На нечарговым з’ездзе ДТСААФ БССР у кастр. 1991 пераўтворана ў АСТТ Рэспублікі Беларусь (новая рэдакцыя статута і сучасная назва прыняты ў 1995). Асн. задачы: правядзенне мерапрыемстваў па выхаванні ў насельніцтва краіны патрыятызму і інтэрнацыяналізму, гатоўнасці да абароны Радзімы і працы, падрыхтоўка спецыялістаў для Узброеных Сіл, кадраў масавых тэхн. прафесій ваен.-прыкладнога значэння, развіццё ваенна-прыкладных відаў спорту і тэхн. творчасці моладзі. У БелАСТТ развіваюцца аўтамабільны, верталётны, водныя, дэльтапланёрны, матацыклетны, парашутны, планёрны, радыёспорт, самалётны, стралковы віды спорту. Вышэйшыя органы кіравання — з’езд (канферэнцыя БелАСТТ), паміж з’ездамі — рэсп. савет, яго прэзідыум і бюро прэзідыума. У структуры БелАСТТ — абл., гар., міжраённыя саветы і пярвічныя арг-цыі. З 1982 дзейнічае музей гісторыі т-ва (мае статус народнага).