ка́тар², -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Невялікае вяслярнае або самаходнае судна для транспартных, спартыўных і прамысловых мэт.
К. на падводных крылах.
2. Малы ваенны карабель спецыяльнага або дапаможнага прызначэння.
Тарпедны к.
|| прым. ка́тарны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
транзі́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які звязаны з транзітам, заснаваны на ім. Транзітны гандаль. // Які дазваляе транзіт. Транзітныя краіны. Транзітная віза. // Які ідзе транзітам да месца прызначэння. Транзітны вагон. // Які едзе да месца прызначэння з перасадкай у якім‑н. пункце (пра пасажыраў). Транзітны пасажыр. // Прызначаны для такіх пасажыраў. Транзітная зала. Транзітная каса.
2. Які ідзе да месца прызначэння без перагрузкі (пра грузы). У чыгуначных перавозках пераважнае месца займаюць транзітныя грузы. Лыч.
3. Непасрэдны, прамы, які мінае прамежкавыя інстанцыі. Транзітная дастаўка гародніны ад пастаўшчыкоў у магазіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак., каго-што.
Прынесці або прывезці да месца прызначэння.
Д. пасылку ў тэрмін.
Д. тавар у магазін.
Д. усё неабходнае.
|| незак. дастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. даста́ўка, -і, ДМ -а́ўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Высокая пераважна конусападобная пабудова спецыяльнага прызначэння; вежа. Тэлевізійная вышка. Буравая вышка. Вартавая вышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́бка¹, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.
Надбудоўка на палубе судна для кіравання, а таксама памяшканне для падобнага прызначэння ў дырыжаблі, на радыёстанцыі і пад.
Рулявая р.
Хадавая р. (з якой кіруецца ход судна). Баявая р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
функцыяналі́зм, ‑у, м.
Кірунак у архітэктуры 20 ст., які характарызуецца рацыянальнасцю ў будаўніцтве, увагай да функцыянальнага прызначэння будынкаў, эканамічнасцю, прастатой форм, занядбаннем дэкаратыўных элементаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каля́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.
1. Чатырохколавы экіпаж на рысорах з адкідным верхам.
2. Маленькая ручная павозка, звычайна крытая, для катання дзяцей; вазок.
Дзіцячая к.
3. Невялікая павозка спецыяльнага прызначэння.
Матацыкл з каляскай.
|| прым. каля́сачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спецгру́па, ‑ы, ж.
Група спецыяльнага прызначэння. У брыгаду ўвайшло чатыры атрады і спецгрупа. Шамякін. Адной з адказных прац — разведкай на карысць спецгрупы генеральнага штаба — займалася .. [Маруся]. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касцю́м, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Мужчынскае (пінжак і штаны) ці жаночае (жакет і спадніца) верхняе адзенне.
Пашыць к.
2. (часцей з азначэннем). Адзенне спецыяльнага прызначэння.
Спартыўны к.
Маскарадны к.
|| памянш. касцю́мчык, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым. касцю́мны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адсе́к, ‑а, м.
Спец. Ізаляванае аддзяленне карабля, самалёта і пад.; памяшканне спецыяльнага прызначэння. □ [Паліва] надзейна ізалявана ад адсекаў, дзе захаваны запасы канцэнтраваных прадуктаў харчавання, вады, вадкага кіслароду. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)